Іва́н Мікі́тавіч Серада́, таксама Ян (Я́нка) Серада́ (13 траўня 1879, в. Задзвея, Навагрудскі павет, цяпер Баранавіцкі раён — пасля 19 лістапада 1943) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, педагог, публіцыст. Першы старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, трэці старшыня Народнага Сакратарыята Беларусі.
Іван Мікітавіч Серада | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Іван Серада, 1918 г. | |||||||
| |||||||
Папярэднік | Раман Скірмунт | ||||||
Пераемнік | Антон Луцкевіч | ||||||
| |||||||
Папярэднік | Раман Скірмунт | ||||||
Пераемнік | Антон Луцкевіч | ||||||
| |||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Язэп Лёсік | ||||||
| |||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Тодар Вернікоўскі | ||||||
Нараджэнне | 1 (13) мая 1879 | ||||||
Смерць | не раней за 19 лістапада 1943 | ||||||
Месца пахавання |
| ||||||
Жонка | Ксенія Сцяпанаўна Серада | ||||||
Дзеці | Мікалай (1908—1993) Наталля (1909—1991) | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя |
| ||||||
Месца працы | |||||||
Прыналежнасць | Расійская імперыя і БНР | ||||||
Род войскаў | Руская імператарская армія | ||||||
Бітвы | |||||||
![]() |
Біяграфія
![image](https://www.wikiquery.be-by.nina.az/image/aHR0cHM6Ly93d3cud2lraXF1ZXJ5LmJlLWJ5Lm5pbmEuYXovaW1hZ2UvYUhSMGNITTZMeTkxY0d4dllXUXVkMmxyYVcxbFpHbGhMbTl5Wnk5M2FXdHBjR1ZrYVdFdlkyOXRiVzl1Y3k5MGFIVnRZaTgzTHpjd0wwUjZhV1ZxWVNWRE5DVTRSSGxmUWs1U0xsOGxSREFsT1RRbFJEQWxRamNsUkRBbFFqVWxSREVsT0VZbFJERWxPRGNsUkRFbE9FSmZKVVF3SlRreEpVUXdKVGxFSlVRd0pVRXdYeVV5T0RFNU1UZ2xNamt1YW5Cbkx6SXlNSEI0TFVSNmFXVnFZU1ZETkNVNFJIbGZRazVTTGw4bFJEQWxPVFFsUkRBbFFqY2xSREFsUWpVbFJERWxPRVlsUkRFbE9EY2xSREVsT0VKZkpVUXdKVGt4SlVRd0pUbEVKVVF3SlVFd1h5VXlPREU1TVRnbE1qa3VhbkJuLmpwZw==.jpg)
Нарадзіўся 13 траўня 1879 года ў вёсцы Задзвея Навагрудскага павета ў сям’і святара.
У 1903 годзе скончыў . У 1905—1906 гадах у расійскім войску на Маньчжурскім фронце. У 1907—1911 гадах працаваў ветэрынарам у Мінскай губерні, тады ж выкладаў у Мар’іна-Горскім сельскагаспадарчым вучылішчы.
Сябра Беларускай сацыялістычнай грамады, з 1914 года публікаваў допісы і артыкулы на сельскагаспадарчую тэматыку ў часопісе «Саха».
У Першую сусветную вайну на фронце, вайсковы ветэрынар. З 1917 года ўдзельнічае ў беларускім нацыянальна-вызваленчым руху. У снежні 1917 года абраны старшынёй Усебеларускага з’езда. Пасля разгону З’езда бальшавікамі, быў арыштаваны разам з яшчэ 27 актыўнымі ўдзельнікамі, але ўсіх хутка адпусцілі. Увайшоў у Выканкам Савета З’езда. У лютым 1918 года ў складзе беларускай дэлегацыі разам з Сымонам Рак-Міхайлоўскім і Аляксандрам Цвікевічам на мірных перамовах у Брэст-Літоўску. 20 лютага 1918 года Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага З’езда сфарміраваў першы беларускі ўрад — Народны Сакратарыят. Янка Серада быў прызначаны сакратаром (міністрам) народнай гаспадаркі. Першы старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (18 сакавіка—14 траўня 1918). Увайшоў у створаную ў траўні 1918 года Раду старэйшын (Сеньёрэн-канвент). Пад кіраўніцтвам Янкі Серады Рада БНР на пасяджэнні ў ноч з 24 на 25 сакавіка 1918 года бальшынёй галасоў прыняла Трэцюю Устаўную грамату, у якой абвяшчалася незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. 22 ліпеня 1918 года Рада БНР даручыла Яну Серадзе сфармаваць трэці ўрад. У ім Серада заняў пасаду Старшыні Народнага Сакратарыята і быў народным сакратаром замежных спраў да 11 лістапада 1918 года. Быў адхілены з пасады па абвінавачванні ў супольных з Менскім губернскім земствам дзеяннях, некарысных для Рады Рэспублікі.
Па расколе БСГ сябра ЦК Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў. У 1919—1920 гадах уваходзіў у Часовы беларускі нацыянальны камітэт, прэзідыум Найвышэйшай рады БНР.
У 1921—1925 гадах навуковы супрацоўнік і загадчык бібліятэкі Інбелкульта, выкладчык Менскага беларускага педагагічнага тэхнікума, у Наркамаце земляробства БССР. Арганізатар і дырэктар Менскага ветэрынарнага-заатэхнічнага тэхнікума ў 1923—1924 гадах. У ліпені 1925—снежні 1929 гадоў дацэнт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горы-Горках, адначасова ў 1927 годзе навуковы супрацоўнік Беларускага навукова-даследчага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі. Выступаў з артыкуламі па пытаннях ветэрынарыі і сельскай гаспадаркі.
![image](https://www.wikiquery.be-by.nina.az/image/aHR0cHM6Ly93d3cud2lraXF1ZXJ5LmJlLWJ5Lm5pbmEuYXovaW1hZ2UvYUhSMGNITTZMeTkxY0d4dllXUXVkMmxyYVcxbFpHbGhMbTl5Wnk5M2FXdHBjR1ZrYVdFdlkyOXRiVzl1Y3k5MGFIVnRZaTgxTHpVMEwwbDJZVzVmVTNsbGNtRmtZUzVxY0djdk1qSXdjSGd0U1haaGJsOVRlV1Z5WVdSaExtcHdadz09LmpwZw==.jpg)
4 ліпеня 1930 года быў арыштаваны АДПУ БССР па сфабрыкаванай справе «Саюза вызвалення Беларусі». Паводле пастановы Калегіі АДПУ СССР ад 10 красавіка 1931 года сасланы ў Яраслаўль тэрмінам на пяць гадоў. 27 снежня 1941 года паўторна асуджаны на 10 гадоў зняволення. Датэрмінова вызвалены 19 лістапада 1943 года з Краслага (Краснаярскі край). Далейшы лёс невядомы.
Па першым прыгаворы рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 10 ліпеня 1988 года, па другім — паводле Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР 16 студзеня 1989 года.
Творы
- Як трэба каваць коні. Мн., 1926;
- Ветэрынарыя і зоагігіена. Кн. 1-2. Мн., 1927—1928;
- Пабудова сіласаў у калгасах і саўгасах. Мн., 1930.
Крыніцы
- Андрэй Шулаеў. Прэзыдэнт Рады БНР першы Прэзыдэнт Беларусі . inbelhist.org (5 чэрвеня 2013). з першакрыніцы 5 чэрвеня 2015. Праверана 12 сакавіка 2018.
- Васілеўскі Ю. 2001, с. 291.
- / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2005.
- Міхалюк Д. 2015, с. 205.
- Міхалюк Д. 2015, с. 284.
Літаратура
- . Янка Серада // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч.. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. с. — 10 000 экз. — .
- / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003.
- Міхалюк Д. Беларуская Народная Рэспубліка 1918 — 1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці / навук. рэд. Станіслаў Рудовіч; пераклад з польскай мовы Алесь Пілецкі. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — 496 с. — 1 000 экз. — .
- Васлеўскі Ю. Р. Серада Янка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 342. — 10 000 экз. — . — (т. 14).
Спасылкі
![]() | Іван Мікітавіч Серада на Вікісховішчы |
---|
- Баринов И. Об уездном ветеринарном враче Кутаисской губернии Иване Середа // Запісы беларусаведа. 24.2.2021.
- Баринов И. Неклассный чиновник Иван Никитич Середа // Запісы беларусаведы. 13.1.2021.
- Серада Янка (Іван Мікітавіч) на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»