А́ка (іўр.: עכו, араб. عكا), А́кра, Сен-Жан д’Акр (еўрапейскія мовы: Acre, St. Jean d’Acre) — горад у Заходняй Галілеі (Ізраіль), размешчаны прыкладна за 23 км на поўнач ад горада Хайфа, на беразе Міжземнага мора. Стары горад унесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Ака עַכּוֹ عكّا
![]()
Ака на карце Ізраіля ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
Старажытная гісторыя
![image](https://www.wikiquery.be-by.nina.az/image/aHR0cHM6Ly93d3cud2lraXF1ZXJ5LmJlLWJ5Lm5pbmEuYXovaW1hZ2UvYUhSMGNITTZMeTkxY0d4dllXUXVkMmxyYVcxbFpHbGhMbTl5Wnk5M2FXdHBjR1ZrYVdFdlkyOXRiVzl1Y3k5MGFIVnRZaTlrTDJRMEwwTnBkSGxmYjJaZlFXTnlaU1V5UTE5SmMzSmhaV3hmSlRJNFlXVnlhV0ZzWDNacFpYY2xNa05mTWpBd05TVXlPUzVxY0djdk1qVXdjSGd0UTJsMGVWOXZabDlCWTNKbEpUSkRYMGx6Y21GbGJGOGxNamhoWlhKcFlXeGZkbWxsZHlVeVExOHlNREExSlRJNUxtcHdadz09LmpwZw==.jpg)
![image](https://www.wikiquery.be-by.nina.az/image/aHR0cHM6Ly93d3cud2lraXF1ZXJ5LmJlLWJ5Lm5pbmEuYXovaW1hZ2UvYUhSMGNITTZMeTkxY0d4dllXUXVkMmxyYVcxbFpHbGhMbTl5Wnk5M2FXdHBjR1ZrYVdFdlkyOXRiVzl1Y3k5MGFIVnRZaTgxTHpWa0wxQnBlbUZ1YVY5b1lYSmliM1Z5TG1wd1p5OHlOVEJ3ZUMxUWFYcGhibWxmYUdGeVltOTFjaTVxY0djPS5qcGc=.jpg)
Ака — адзін з найстаражытных у рэгіёне з моманту заснавання.
Паводле розных звестак людзі сяліліся тут яшчэ ў познім медным ці , 6000 ці 5500 гадоў таму — аднак тыя паселішчы былі нясталымі і неўрбанізаванымі. Іх матэрыяльныя сляды губляюцца 5000 гадоў таму прыкладна на тысячагоддзе, хоць можна знайсці ўскосныя сведчанні прысутнасці тут людзей. На тэрыторыі непадалёк ад Ака знойдзены таксама рэшткі паселішчаў часоў (7000 — 8500 гадоў назад).
Каля 2350 гады да н.э. праз даліну Ака, верагодна, праходзіць армія фараона пад камандваннем яго палкаводца . Аўтабіяграфія апошняга згадвае за «носам антылопы» — гэта значыць, магчыма, за гарой Кармель — з мэтай здушэння паўстання. Лічыцца, аднак, што ўласна бітва адбылася ў .
Першым дакументам, у якім, магчыма, непасрэдна згадваецца Ака, з’яўляецца (англ.: Ebla tablets), (каля 2400—2250 гг. да н.э.). Нароўні з прыбярэжнымі Бібласам, , , Ашдодам і Газай Ака апынуўся ўключаны ў гандлёвы маршрут купца з Эблы. Аднак, адсутнасць знаходак, якія адносяцца да гэтай эпохі, выклікае сумненні ў ідэнтыфікацыі згаданага ў архіве горада. Хоць значна больш старажытныя знаходкі існуюць.
Каля 2000 гады да н.э. у даліне Ака сталі масава з’яўляцца гарады — да гэтага часу адносяцца і першыя артэфакты, якія сведчаць пра Ака як пра горад. Тады ён быў размешчаны на паўночны ўсход ад сучаснага горада, за паўтары-да кіламетры ад : яго рэшткі вядомыя цяпер як (іўр.: תל עכו). Магчыма, у тыя часы берагавая лінія выглядала інакш, і вада ўшчыльную падступала да горада.
Ака быў размешчаны на скрыжаванні міжнародных гандлёвых шляхоў і таму заўсёды з’яўляўся цэнтрам гісторыі. Горад быў цэнтрам сустрэч мноства разнастайных культур і стратэгічным месцам для ваенных кампаній.
![]() | Сярод усіх гарадоў на Сірыйскім узбярэжжы, ад Антыёхіі і да Газы, няма яшчэ такога горада, як Ака, чый летапіс быў бы так насычаны падзеямі, і няма іншага такога горада, чый уплыў на лёс усёй краіны быў бы настолькі вялікім. (, 1882) | ![]() |
Дзесьці да 1800 годзе да нашай эры ў даліне было размешчана парадку 25 гарадоў, многія (і Ака сярод іх) абнесеныя сценамі. Агламерацыя, якая склалася вакол Ака, з’яўлялася першай па насельніцтве і другой па значнасці пасля Хацора на тэрыторыі сучаснага Ізраіля. Знойдзеныя археолагамі шматлікія прадметы імпарту даказваюць развітыя гандлёвыя сувязі з , Егіптам, , , узбярэжжам і . Сярод знаходак — скарабей з імем фараона (1971—1926 гг. да н.э.).
Ака відавочна згадваецца ў егіпецкіх (англ.: Execration texts), якія датуюцца часам не пазней за 1800—1725 гады да н.э. Гэтыя тэксты пісаліся на гліняных рэчах, якія разбівалі, каб праклёны пачалі дзейнічаць. Назва Ака, як і многіх іншых гарадоў (у тым ліку, яшчэ трох з даліны Ака), была напісаная на глінянай фігурцы палоннага. Побач было напісана і імя цара Ака: Тыр’ам.
Наступнай згадкай Ака з’яўляецца назва ''Аак'', выяўленае ў выбітым на сцяне Карнакскага храма Амона ў Фівах спісе гарадоў, заваяваных у час першага ваеннага паходу Тутмоса III (прыкладна 1456 г. да н.э., паводле іншых звестак 1468 г. да н.э.). У лістах з Амарны XIV стагоддзя да н.э. (у раёне 1400 гады да н.э.), знойдзеных пры раскопках у Эль-Амарне старажытнаегіпецкіх клінапісных архівах перапіскі ханаанскіх цароў, таксама згадваецца месца, названае Ака; роўна як і ў ранейшых па часе «тэкстах праклёнаў». У далейшым горад перайшоў пад валадарства хетаў і быў ізноў адваяваны у XIII стагоддзі да н.э., разам з іншымі паўднёвымі фінікійскімі гарадамі.
У кнізе Ісуса Навіна, а таксама ў іншых крыніцах горад згадваўся пад імёнамі «Ахшаф» і «Ума». У эпоху ізраільскага царства быў пад уладай фінікійцаў, і быў афіляваны з Фінікіяй палітычна і культурна. У Танаху () згадваецца пад назвай Ака ў сувязі з рассяленнем калена , у надзел якога ўвайшоў горад, але з якога ён так і не змог выгнаць мясцовых ханаанскіх жыхароў. «Асір не выгнаў жыхароў Ака, і жыхароў Сідона, і , і , і , і , і .» (Суд. 1:31). Паводле Іосіфа Флавія, які называе яго Акрай, горад кіраваўся адным з губернатараў правінцый Саламона.
Каля 725 г. да н.э. Ака далучыўся да Сідона і Тыра ў паўстанні супраць . У Ака быў заваяваны асірыйскім царом . Насельніцтва горада паўстала супраць яго ўнука Асархадона (Ашурахідына), які, аднак, ізноў авалодаў Ака прыблізна ў У перыяд персідскага валадарства Ака стаў ваенна-марской базай, якая адыгрывала важную ролю ў вайне супраць Егіпта. Страбон апісвае горад, як быў пэўны час месцам збору для персаў у іх экспедыцыях супраць Егіпта.
Грэчаскі, іўдзейскі і рымскі перыяды
![image](https://www.wikiquery.be-by.nina.az/image/aHR0cHM6Ly93d3cud2lraXF1ZXJ5LmJlLWJ5Lm5pbmEuYXovaW1hZ2UvYUhSMGNITTZMeTkxY0d4dllXUXVkMmxyYVcxbFpHbGhMbTl5Wnk5M2FXdHBjR1ZrYVdFdlkyOXRiVzl1Y3k5MGFIVnRZaTltTDJZM0wwRnJhMjlmVjJGc2JITmZKVEkyWDBOb2RYSmphQzVxY0djdk1qVXdjSGd0UVd0cmIxOVhZV3hzYzE4bE1qWmZRMmgxY21Ob0xtcHdadz09LmpwZw==.jpg)
Пасля вяртання яўрэяў з Ака не быў імі заваяваны і заставаўся пад уладай Тыра.
Грэчаскія гісторыкі называюць горад Аке, што перакладаецца як «вылячэнне». Паводле грэчаскага міфа, Геракл знайшоў тут гаючыя травы, якія вылечылі яго раны. У 333 годзе да н.э. горад быў хутка заваяваны Аляксандрам Македонскім і ператварыўся ў грэчаскую калонію. Неўзабаве пасля заваявання яго назва была змененая на Антыёхія Пталемаіда (стар.-грэч. Αντιόχεια Πτολεμαίς).
У 330 годзе да н.э. Ака перабіраецца з Тэль-Ака на бераг мора. Ака стаў самым важным партовым горадам у краіне, і адным з найбуйнейшых гарадоў эліністычнага свету. Горад распаўсюдзіўся на плошчы ў 1000 .
Пасля смерці Аляксандра Вялікага і падзелу царства горадам пачалі кіраваць егіпецкія Пталамеі, якія (верагодна, ) далі яму назву Пталемаіда. Пад гэтай назвай Ака згадваецца ў Бібліі, у пасланнях апостала Паўла, які правёў дзень у Пталемаідзе ( 21:7). Захоплены у 219 годзе да н.э. Ака ўвайшоў у склад імперыі Селеўкідаў і быў названы Антыёхіяй. Знаходзячыся пад уладай Селеўкідаў, Ака неаднаразова служыў базай для ваенных дзеянняў супраць Іўдзеі. Каля 165 г. да н.э. Іуда Макавей нанёс паражэнне Селеўкідам у некалькіх бітвах у Галілеі і пераследваў іх да Пталемаіды. Каля 153 г. да н.э. сын Аляксандр Балас, які змагаўся за карону Селеўкідаў з Дэметрыем, захапіў горад, які адкрыў яму свае вароты. Дэметрый прапанаваў мноства хабараў з мэтай заручыцца падтрымкай яўрэяў супраць свайго саперніка, — у тым ліку перадачу даходаў Пталемаіды на карысць Іерусалімскага Храма, але ўсё дарма. паставіў на Аляксандра, і ў 150 г. да н.э. быў з вялікімі ўшанаваннямі прыняты ім у Пталемаідзе. Некалькімі гадамі пазней, аднак, Трыфан, афіцэр Селеўкідаў, які пачаў падазраваць Макавеяў, завабіў Янатана ў Пталемаіду, дзе паланіў яго.
Пасля смерці Антыёха VII Сідэта Ака пераходзіў ад аднаго эліністычнага кіраўніка да іншага і стаў фактычна незалежным горадам. У часы Ака быў абложаны войскамі Аляксандра Яная. У той момант Ака меў статус свабоднага грэчаскага горада, на чале з гарадскім дзяржаўным саветам (). Буле Ака звярнулася па дапамогу да Пталамея Латура. Пталамей прыбыў на дапамогу да абложанага Ака з трыццацітысячнай арміяй і высадзіўся ў раёне сучаснай Хайфы. Пад ціскам гэтага Александру Янаю прыйшлося зняць аблогу з Ака, хоць ён і прасунуўся да самых подступаў горада.
Пры Пампеі ў 52—54 гг. да н.э. ён быў далучаны да Рымскай імперыі. У 48—47 гг. да н.э. у Ака высадзіўся Юлій Цэзар. Горад заваёўвалі Клеапатра VII Егіпецкая і . У 39 годзе да н.э. Ірад I выкарыстоўваў Ака як апорны пункт у сваіх ваенных дзеяннях супраць . Ён пабудаваў тут гімнасій; значэнне гавані Ака паменшылася пасля таго, як Ірад I пабудаваў порт у Кесарыі. Калі пачалася , у Ака пачалося паўстанне яўрэяў. У 67 годзе н.э. з Ака Веспасіян распачаў паход супраць паўсталай Галілеі.
У горадзе была заснавана Клаўдзіі Кесарыс. У рымскі перыяд Ака значна перарос межы Старога горада. На працягу гэтага перыяду яўрэі працягвалі жыць у горадзе, але ніколі не складалі ў ім большасці. Называлі яўрэі горад па-ранейшаму — Ака. Пасля канчатковага падзелу Рымскай імперыі ў 395 г. н.э., Ака патрапіў пад кіраванне Усходняй (пазней Візантыйскай) Імперыі.
Ранні ісламскі перыяд
Услед за паражэннем, нанесеным Іраклія мусульманскай арміяй ў і капітуляцыяй хрысціянскага Іерусаліма перад халіфам , Ака пачынаючы з 638 г. перайшоў пад уладу . Паводле раннемусульманскага гісторыка , фактычнае заваяванне Ака ўзначальвалася Шархабілам ібн Хасанам і, хутчэй за ўсё, горад здаўся без супраціўлення. Арабскае заваяванне прынесла Ака адраджэнне, і горад служыў галоўным портам Палесціны ў перыяд Амеядскага і наступнага Абасідскага халіфатаў, а таксама на працягу кіравання крыжакоў аж да XIII стагоддзя.
Першы амеядскі халіф (гады кіравання 661—680) лічыў прыбярэжныя гарады Леванта стратэгічна значнымі. Таму ён узмацніў умацаванні Ака і перасяліў з іншых частак мусульманскай Сірыі персаў, каб засяліць імі горад. З Ака, які стаў, нароўні з Тырам, адной з найважнейшых верфяў рэгіёна, Муавія выступіў у напад супраць падуладнага Візантыі Кіпра. У 669 г. візантыйцы напалі на прыбярэжныя гарады, выпусіўшы Муавію сабраць караблебудаўнікоў і цясляроў і адправіць іх у Ака. Горад будзе працягваць служыць асноўнай ваенна-марской базай «ваеннай акругі Іардана» аж да перыяду кіравання халіфа (723—743), які перанёс большую частку верфяў на поўнач, у Тыр. Тым не менш Ака заставаўся значным у ваенным плане горадам на працягу перыяду ранніх Абасідаў; у 861 г. халіф выдаў указ ператварыць Ака ў буйную ваенна-марскую базу, абсталяваўшы горад ваеннымі караблямі і баявымі часцямі.
На працягу 10 ст. Ака па-ранейшаму быў часткай ваеннай акругі Іардана. Мясцовы арабскі географ наведаў Ака ў 985 г., у перыяд эры ранніх Фацімідаў і апісаў яго, як умацаваны прыбярэжны горад з вялікай мячэццю, у якім маецца вялікі гай. Умацаванні былі пабудаваны раней аўтаномным эмірам Егіпецкім, які анексаваў горад у 870-х гг., і забяспечвалі адносную бяспеку гандлёвым суднам, якія прыбывалі ў гарадскі порт. Калі ў 1047 г. горад наведаў персідскі падарожнік , ён адзначыў, што вялікая Пятніцкая мячэць была пабудавана з мармуру, размяшчалася ў цэнтры горада, а адразу на поўдзень ад яе знаходзілася «магіла Прарока ». Хасроў даў апісанне памераў горада, якое можна прыкладна прыраўнаваць да 1.24 км у даўжыню і 300 м у шырыню. Гэтыя лічбы паказваюць на тое, што Ака таго часу быў большы за цяперашнюю плошчу яго Старога горада, большая частка якога была пабудавана паміж XVIII і XIX стагоддзямі.
Часы хрысціянскага кіравання
Сапраўдную вядомасць Ака прынесла эпоха крыжовых паходаў.
У 1104 годзе пасля Першага крыжовага паходу горад быў заваяваны . У 1187 годзе Саладзін узяў горад амаль без бою, але ўжо ў 1191 годзе падчас 3-га крыжовага паходу пасля двухгадовай быў адваяваны войскамі крыжакоў пад камандаваннем французскага караля Філіпа Аўгуста і англійскага караля Рычарда Львінае Сэрца.
![image](https://www.wikiquery.be-by.nina.az/image/aHR0cHM6Ly93d3cud2lraXF1ZXJ5LmJlLWJ5Lm5pbmEuYXovaW1hZ2UvYUhSMGNITTZMeTkxY0d4dllXUXVkMmxyYVcxbFpHbGhMbTl5Wnk5M2FXdHBjR1ZrYVdFdlkyOXRiVzl1Y3k5MGFIVnRZaTg1THpreEwxQm9hV3hwY0hCbFgwRjFaM1Z6ZEdWZlpYUmZVbWxqYUdGeVpGOUJZM0psTG1wd1p5OHlOVEJ3ZUMxUWFHbHNhWEJ3WlY5QmRXZDFjM1JsWDJWMFgxSnBZMmhoY21SZlFXTnlaUzVxY0djPS5qcGc=.jpg)
Горад стаў сталіцай Іерусалімскага каралеўства крыжакоў у Палесціне і быў акружаны магутнымі абарончымі збудаваннямі. Горад атрымаў новую назву — Сен-Жан д’Акр.
Ваенныя рыцарскія ордэны гаспітальераў, тампліераў, а пазней і Тэўтонскі ордэн здабылі ў Ака ўласныя кварталы. Яны будавалі тут жылыя дамы, склады, бальніцы, цэрквы і адміністрацыйныя будынкі. У розных канцах горада вырасла больш за 40 цэркваў і 23 манастыры. Ніводны горад крыжакоў не дайшоў да нашых дзён у такім добра захаваным стане, як Ака.
У 1260 годзе ў Ака пераязджае парыжскі ешыбот рабі разам з 300 вучнямі. Ешыбот зрабіў горад адным з важных цэнтраў яўрэйскай вучонасці.
Гаспітальеры, тампліеры, Тэўтонскі ордэн, купцы Генуі, Венецыі і Пізы, якія пражывалі ў горадзе-крэпасці, увесь час спрачаліся за сферы ўплыву. У 1256 годзе паміж венецыянцамі і генуэзцамі ўспыхнуў узброены канфлікт, вядомы як , у які пазней былі ўцягнуты і рыцары абодвух ордэнаў. І ў 1291 годзе горад крыжакоў, які раздзіралі міжусобіцы, спыніў сваё існаванне войскамі пад правадырствам султана . Мамлюкі разбурылі Ака і выразалі большую частку яго хрысціянскага і яўрэйскага насельніцтва. Пры аблозе горада былі разбураны царква і манастыр, загінулі 14 абатаў і больш за 60 паслушнікаў.
Турэцкае кіраванне
![image](https://www.wikiquery.be-by.nina.az/image/aHR0cHM6Ly93d3cud2lraXF1ZXJ5LmJlLWJ5Lm5pbmEuYXovaW1hZ2UvYUhSMGNITTZMeTkxY0d4dllXUXVkMmxyYVcxbFpHbGhMbTl5Wnk5M2FXdHBjR1ZrYVdFdlkyOXRiVzl1Y3k5MGFIVnRZaTg1THprM0wwMWhlV0ZyTG1wd1p5OHlOVEJ3ZUMxTllYbGhheTVxY0djPS5qcGc=.jpg)
На працягу доўгіх гадоў Ака ўяўляў сабой невялікую рыбацкую вёску. У 1517 годзе яго заваявалі туркі-асманы пад камандаваннем Селіма I. У канцы XVI і пачатку XVII стагоддзя горадам кіраваў друз , які пачаў адбудоўваць горад.
У 1721 годзе кіраўніком Галілеі стаў . Разумеючы стратэгічнае размяшчэнне горада, ён зрабіў яго сваёй сталіцай і пачаткаў нанова адбудоўваць. У першую чаргу ён аднавіў сцены, памер якіх быў меншы ў параўнанні з перыядам крыжакоў, затым ён запрасіў яўрэяў, мусульман і французаў ізноў асесці ў горадзе і стварыў для іх адпаведныя ўмовы. У 1752 годзе пабудаваў крэпасць.
У 1775 годзе да ўлады ў горадзе прыйшоў баснійскі афіцэр Ахмед, празваны (на арабскай мове «джазараў» — мяснік) за сваё стаўленне да праціўнікаў. Аль-Джазар працягнуў аднаўленне горада, пабудаваў новыя мячэці на месцы цэркваў, , умацаваў сцены, пабудаваў свой палац, кірмаш. У 1799 годзе дзякуючы свайму яўрэйскаму саветніку і англійскаму адміралу змог супрацьстаяць , прадпрынятай генералам Банапартам на чале 13-тысячнай арміі. Таму ўрэшце прыйшлося і адмовіцца ад планаў прасоўвання ў Індыю.
Спадчынікам Аль-Джазара стаў яго сын Сулейман, а яго спадчыннікам — брат Абдала. Асцерагаючыся занадта вялікага ўплыву Хаіма Фархі, Абдала вырашыў з ім расправіцца і пакараў смерцю яго ў 1810 годзе. Браты Фархі спрабавалі пакараць няўдзячнага кіраўніка, але Абдала змог утрымацца за сценамі горада, які браты так і не змаглі ўзяць.
У 1831 годзе Ака быў заваяваны егіпецкай арміяй , сына Мухамеда Алі. 4 лістапада 1840 года пасля абстрэлу горада брытана-франка-аўстрыйскай флатыліяй ён быў вернуты Асманскай імперыі.
У 1868 годзе да пажыццёвага зняволення ў горадзе Ака быў прысуджаны (Хусейн-Алі-і-Нуры), заснавальнік рэлігіі бахаі.
У 1896 годзе была пракладзена чыгунка Дамаск — Бейрут, у 1906 годзе — Хайфа — Дамаск, Ака страціў былое стратэгічнае значэнне з-за бурнага развіцця Хайфы, найбуйнейшага горада і порта Галілеі.
![image](https://www.wikiquery.be-by.nina.az/image/aHR0cHM6Ly93d3cud2lraXF1ZXJ5LmJlLWJ5Lm5pbmEuYXovaW1hZ2UvYUhSMGNITTZMeTkxY0d4dllXUXVkMmxyYVcxbFpHbGhMbTl5Wnk5M2FXdHBjR1ZrYVdFdlkyOXRiVzl1Y3k5MGFIVnRZaTlsTDJVM0wxQjFjMmhyYVM1cWNHY3ZNalV3Y0hndFVIVnphR3RwTG1wd1p3PT0uanBn.jpg)
Брытанскі мандат
У 1918 годзе англійскія войскі генерала Аленбі змагаліся супраць туркаў і неўзабаве занялі горад. У далейшым брытанцы кіравалі горадам у рамках мандата на Палесціну. Горад быў пераўтвораны ў адміністрацыйны цэнтр паўночнай акругі. Англічане стварылі ў турэцкай крэпасці турму, дзе трымалі яўрэйскіх палітвязняў, у тым ліку ў 1920 годзе.
У 1947 годзе аб’яднаныя сілы і напалі на турму і вызвалілі 27 зняволеных. 9 чалавек загінулі, 5 трапілі ў палон да англічан. Паводле Ака мусіў адысці да арабскай дзяржавы, аднак 14 мая 1948 года ў перыяд Ака заняла , і прыблізна 8 з 12 тысяч арабаў, што жылі там, .
Сучаснасць
Неўзабаве пасля вайны Ака пачынае імкліва развівацца за сценамі. У горадзе пасяляюцца шматлікія . У сярэдзіне 1960-х гадоў яўрэі пакідаюць Стары горад з-за цяжкіх умоў жыцця там і перасяляюцца ў новы. Стары горад неўзабаве ператвараецца ў цэнтр турызма.
Сёння Ака з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Заходняй Галілеі, у ім дзейнічаюць філіялы і аддзяленні міністэрстваў, грамадскіх устаноў і суды.
![image](https://www.wikiquery.be-by.nina.az/image/aHR0cHM6Ly93d3cud2lraXF1ZXJ5LmJlLWJ5Lm5pbmEuYXovaW1hZ2UvYUhSMGNITTZMeTkxY0d4dllXUXVkMmxyYVcxbFpHbGhMbTl5Wnk5M2FXdHBjR1ZrYVdFdlkyOXRiVzl1Y3k4eUx6SXhMMUIxWlhKMGIyRnJhMjh1YW5Cbi5qcGc=.jpg)
Насельніцтва
Насельніцтва на 2016 год складала 47 675 чалавек.
З іх:
- 62,6 % — яўрэі
- 28,0 % — арабы-мусульмане
- 2,8 % —
- 0,2 % —
- 6,4 % — іншыя
|
Культурнае жыццё
Штогод у час святкавання Сукота ў Ака праходзіць міжнародны фестываль альтэрнатыўнага тэатра. У горадзе 15 пачатковых школ і 3 сярэднія, 63 дзіцячых садкоў і 10 ясляў з падоўжаным днём. У горадзе знаходзіцца каледж Заходняй Галілеі — філіял універсітэта Бар-Ілан, музычная школа і марское вучылішча.
Славутасці
Бельска-Бяла, Польшча
Брэгенц, Аўстрыя
Ла-Рашэль, Францыя (1972)
Надзьканіжа, Венгрыя
Піза, Італія
Рэклінггаўзен, Германія
Сен-Мандэ[d], Францыя (16 мая 2011)
Тракай, Літва (2015)[…]
Зноскі
- Šnatôn statîstî le-Yisra'el — (untranslated). — вып. 70. — ISSN 0081-4679 Праверана 3 мая 2020.
- Andrew Petersen (February 6, 2002). A Gazetteer of Buildings in Muslim Palestine: Volume I (British Academy Monographs in Archaeology) (Pt.1) (Hardcover). British Academy. p. 68.
- David Kaniewski, Elise Van Campo, Christophe Morhange, Joel Guiot, Dov Zviely, Idan Shaked, Thierry Otto & Michal Artzy Early urban impact on Mediterranean coastal environments(англ.) // Nature Scientific Reports : сайт. — 2013. — December — DOI:10.1038/srep03540
- Avraham Negev and Shimon Gibson. Archaeological Encyclopedia of the Holy Land. — New York and London: Continuum, 2001. — С. 27. — .
- Яков Школьник. Прогулка по Тель-Акко (іўрыт)(недаступная спасылка). Прогулки с Еврейским национальным фондом (23 ліпеня 2014). з першакрыніцы 19 кастрычніка 2016. Праверана 3 кастрычніка 2017.
- Німрод Гецоў Эпоха керамічнага неаліту ў даліне Ака(іўрыт) // Ізраільскае кіраўніцтва старажытнасцей : сайт.
- Eric H. Cline. The Battles of Armageddon: Megiddo and the Jezreel Valley from the Bronze Age to the Nuclear Age. — Ann Arbor, Mich: University of Michigan Press, 2002. — С. 29-31. — .
- Christophe Morhange, Matthieu Giaime, Nick Marriner, Amani abu Hamid, Hélène Bruneton, Anasthasie Honnorat, David Kaniewski, Frédéric Magnin, Alexeï V. Porotov, Jérôme Wante, Dov Zviely, Michal Artzy Geoarchaeological evolution of Tel Akko's ancient harbour (Israel)(англ.) // Journal of Archaeological Science: Reports. — 2016. — June — Т. 7. — С. 71-81.
- Michal Artzy What is in a Name? ‘Akko - Ptolemais - ‘Akka - Acre(англ.) // Complutum. — 2015. — Т. 26. — № 1. — С. 205-212. — ISSN 1131-6993.
- Рон Бары Урбанізацыя ў даліне Ака ў першай палове другога тысячагоддзя да нашай эры(іўрыт) // Ізраільскае кіраванне старажытнасцяў : сайт.
- Moshe Dothan & Avner Raban The Sea gate of ancient Akko(англ.) // The Biblical Archeologist. — 1980. — Т. 43. — № 1. — С. 35-39. — DOI:10.2307/3209751
- Ariel Hadari. The History of Old Akko » The Bronze and Iron Ages (англ.)(недаступная спасылка). Akkopedia. з першакрыніцы 25 жніўня 2018. Праверана 3 кастрычніка 2017.
- Amnon Ben-Tor Do the Execration Texts Reflect an Accurate Picture of the Contemporary Settlement Map of Palestine?(англ.) // Essays on Ancient Israel in its Near Eastern Context. — 2006. — С. 63-87.
- Yohanan Aharoni. The Canaanite Period: The Execration Texts // The Land of the Bible, Revised and Enlarged Edition. A Historical Geography. — Westminster John Knox Press, 1962. — С. 144-146. — 496 с. — .
- Тутмос III(недаступная спасылка)
- Burraburias II to , letter No. 2
- Эпоха Эль-Амарна 10 сакавіка 2012.
- (1979). The land of the Bible: a historical geography. Westminster John Knox Press. pp. 144–147. ISBN . Праверана October 18, 2010.
- Крызіс егіпецкай улады ў Фінікіі
- Артыкул «Сидон» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі
- Ахлав
- Артыкул «Ахзив» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі
- Афек
- Артыкул «Рехов» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі
- Becking Bob (1992) The Fall of Samaria: An Historical and Archaeological Study BRILL, pp 31-35
- The Guide to Israel, , Ahiever, Jerusalem, 1972, p. 396
- Acco, Ptolemais, Acre . BiblePlaces.com. з першакрыніцы 20 November 2008. Праверана October 20, 2008.
- Гісторыя яўрэйскага народа ў эпоху Другога Храма
- Sharon, 1997, p. 23.
- Sharon, 1997, p. 24.
- le Strange 1890, p. 30.
- le Strange 1890, pp. 328–329.
- Šnatôn statîstî le-Yisra'el — (untranslated). — вып. 14. — С. 30. — ISSN 0081-4679 Праверана 3 мая 2020.
- Šnatôn statîstî le-Yisra'el — (untranslated). — вып. 16. — С. 34. — ISSN 0081-4679 Праверана 3 мая 2020.
- Šnatôn statîstî le-Yisra'el — (untranslated). — вып. 25. — С. 38. — ISSN 0081-4679 Праверана 3 мая 2020.
- Šnatôn statîstî le-Yisra'el — (untranslated). — вып. 19. — С. 30. — ISSN 0081-4679 Праверана 3 мая 2020.
- Šnatôn statîstî le-Yisra'el — (untranslated). — вып. 21. — С. 40. — ISSN 0081-4679 Праверана 3 мая 2020.
- Šnatôn statîstî le-Yisra'el — (untranslated). — вып. 23. — С. 38. — ISSN 0081-4679 Праверана 3 мая 2020.
- Šnatôn statîstî le-Yisra'el — (untranslated). — вып. 27. — С. 36. — ISSN 0081-4679 Праверана 3 мая 2020.
- Šnatôn statîstî le-Yisra'el — (untranslated). — вып. 29. — С. 48. — ISSN 0081-4679 Праверана 3 мая 2020.
- Šnatôn statîstî le-Yisra'el — (untranslated). — вып. 31. — С. 48. — ISSN 0081-4679 Праверана 3 мая 2020.
- Šnatôn statîstî le-Yisra'el — (untranslated). — вып. 34. — С. 50. — ISSN 0081-4679 Праверана 3 мая 2020.
- Šnatôn statîstî le-Yisra'el — (untranslated). — вып. 36. — С. 52. — ISSN 0081-4679 Праверана 3 мая 2020.
- Šnatôn statîstî le-Yisra'el — (untranslated). — вып. 38. — С. 58. — ISSN 0081-4679 Праверана 3 мая 2020.
- Šnatôn statîstî le-Yisra'el — (untranslated). — вып. 40. — С. 68. — ISSN 0081-4679 Праверана 3 мая 2020.
- Šnatôn statîstî le-Yisra'el — (untranslated). — вып. 43. — С. 74. — ISSN 0081-4679 Праверана 3 мая 2020.
- Šnatôn statîstî le-Yisra'el — (untranslated). — вып. 46. — С. 77. — ISSN 0081-4679 Праверана 3 мая 2020.
- Šnatôn statîstî le-Yisra'el — (untranslated). — вып. 49. — ISSN 0081-4679 Праверана 3 мая 2020.
- Šnatôn statîstî le-Yisra'el — (untranslated). — вып. 50. — ISSN 0081-4679 Праверана 3 мая 2020.
- Šnatôn statîstî le-Yisra'el — (untranslated). — вып. 52. — ISSN 0081-4679 Праверана 3 мая 2020.
- Šnatôn statîstî le-Yisra'el — (untranslated). — вып. 53. — ISSN 0081-4679 Праверана 3 мая 2020.
- Šnatôn statîstî le-Yisra'el — (untranslated). — вып. 55. — ISSN 0081-4679 Праверана 3 мая 2020.
- Šnatôn statîstî le-Yisra'el — (untranslated). — вып. 57. — ISSN 0081-4679 Праверана 3 мая 2020.
- Šnatôn statîstî le-Yisra'el — (untranslated). — вып. 59. — ISSN 0081-4679 Праверана 3 мая 2020.
- Šnatôn statîstî le-Yisra'el — (untranslated). — вып. 61. — ISSN 0081-4679 Праверана 3 мая 2020.
- Šnatôn statîstî le-Yisra'el — (untranslated). — вып. 63. — ISSN 0081-4679 Праверана 3 мая 2020.
- Šnatôn statîstî le-Yisra'el — (untranslated). — вып. 65. — ISSN 0081-4679 Праверана 3 мая 2020.
- Šnatôn statîstî le-Yisra'el — (untranslated). — вып. 67. — ISSN 0081-4679 Праверана 3 мая 2020.
- Šnatôn statîstî le-Yisra'el — (untranslated). — вып. 69. — ISSN 0081-4679 Праверана 3 мая 2020.
- Праверана 18 мая 2019.
- ערים תאומות — עכו. Праверана 18 мая 2019.
- Israël - Akko
- http://jafi.fr/2011/jumelage-saint-mande-acco/
- http://www.trakai.lt/index.php?813797980
Літаратура
- Strange, le, Guy. Palestine Under the Moslems: A Description of Syria and the Holy Land from A.D. 650 to 1500. — Committee of the Palestine Exploration Fund, 1890.
Спасылкі
![]() | Ака (горад) на Вікісховішчы |
---|
- Артыкул «Акко» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі
- Афіцыйны сайт старога Ака