Аляксе́й Андрэ́евіч Бялы́ніцкі-Біру́ля (5 лістапада 1864, маёнтак Бабкі (Бабіна?), Аршанскі павет, Магілёўская губерня, цяпер Аршанскі раён — 18 чэрвеня 1937) — вучоны-натураліст, падарожнік. Член-карэспандэнт АН СССР. Прафесар Ленінградскага ўніверсітэта. Траюрадны брат беларускага жывапісца Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулі.
Аляксей Андрэевіч Бялыніцкі-Біруля | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 24 кастрычніка 1864 ці 30 кастрычніка 1864 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 18 чэрвеня 1937(72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
|
Бацька | Андрэй Сімпліцыянавіч Бялыніцкі-Біруля[d] |
Род дзейнасці | арахнолаг, энтамолаг |
Навуковая сфера | заалогія, паразіталогія |
Месца працы |
|
Альма-матар |
|
Член у |
|
![]() |
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і прыродазнаўца Андрэя Сімпліцыянавіча Бялыніцкага-Бірулі , які наладзіў у сваім маёнтку метэаралагічную станцыю. Пасля заканчэння гімназіі ў Вязьме ў 1886 гозе скончыў прыродазнаўчае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Пецярбургскага ўніверсітэта (1891).
На працягу многіх гадоў (1893—1937) працаваў у . Прымаў удзел у экспедыцыі на Шпіцберген (1899) і ў першай рускай Палярнай экспедыцыі Акадэміі навук на судне «Зара» пад кіраўніцтвам Э. Толя ў якасці даследчыка фаўны і флоры Таймырскага паўвострава і Новасібірскіх астравоў у Ледавітым акіяне. Мае навуковыя працы (больш за 100) па сістэматыцы і біягеаграфіі розных груп беспазваночных, птушак і млекакормячых. Памёр 18 чэрвеня 1937 г., пахаваны ў Пецярбургу.
Зноскі
- https://sdei.senckenberg.de/biographies/information.php?id=2782
- Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. Ламин — Новосибирск: 2009. —
- Alexej Andrejewitsch Bialinitzky-Birula // http://sdei.senckenberg.de/biographies/information.php?id=2782 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- https://bioslovhist.spbu.ru/person/2346-balynickij-birula-aleksej-andreevic.html
- цяпер, верагодна, у складзе вёсак Вялікае ці Малое Бабіна Аршанскага раёна Віцебскай вобласці
- Александр Шляхтенок. Путешествие в удивительный мир ос. С. 17-18
Літаратура
- Бялыніцкі-Біруля Аляксей Андрэевіч // Памяць. Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2000. — Кн. 2. — С. 420.