Аляксій I (свецкае імя Сяргей Уладзіміравіч Сіманскі; 27 красавіка (8 лістапада) 1877 — 17 красавіка 1970) — епіскап Рускай Праваслаўнай Царквы; Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі з 2 лютага 1945 года да 17 красавіка 1970 года. Займаў Патрыяршы пасад Рускай Царквы больш за 25 гадоў, даўжэй за ўсіх у гісторыі. Ні пры жыцці, ні па смерці — да інтранізацыі Аляксія II — ніколі не выкарыстоўваўся нумар пры імі.
Патрыярх Аляксій I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
| |||||||
Царква | Руская праваслаўная царква | ||||||
Папярэднік | Патрыярх Сергій | ||||||
Пераемнік | Патрыярх Пімен | ||||||
| |||||||
Папярэднік | |||||||
Пераемнік | |||||||
| |||||||
Папярэднік | |||||||
Пераемнік | |||||||
| |||||||
Папярэднік | |||||||
Пераемнік | |||||||
| |||||||
| |||||||
Папярэднік | |||||||
Пераемнік | |||||||
| |||||||
Папярэднік | |||||||
Пераемнік | |||||||
Адукацыя |
| ||||||
Навуковая ступень | кандыдат багаслоўя[d] | ||||||
Дзейнасць | святар, багаслоў, манах | ||||||
Імя пры нараджэнні | Сяргей Уладзіміравіч Сіманскі | ||||||
Нараджэнне | 27 кастрычніка (8 лістапада) 1877 | ||||||
Смерць | 17 красавіка 1970(92 гады)
| ||||||
Пахаванне | |||||||
Дынастыя | Simanskie[d] | ||||||
Бацька | Q115958730? | ||||||
Маці | Q115958678? | ||||||
Прыняцце свяшчэннага сану | 21 снежня 1903 (3 студзеня 1904) | ||||||
Прыняцце манаства | 9 (22) лютага 1902 | ||||||
Епіскапская хіратонія | 28 красавіка (11 мая) 1913 | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Біяграфія
Нарадзіўся ў Маскве ў сям’і камергера Двара Яго Імператарскай Вялікасці. Скончыў юрыдычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. У 1899—1900 гадах на вайсковай службе, выйшаў запас прапаршчыкам. У 1904 годзе скончыў Маскоўскую духоўную семінарыю са ступенем кандыдата багаслоўя.
У 1902 годзе пастрыжаны ў манахі. У том жа годзе ўзведзены ў сан іерадзякана, у 1903 годзе — у сан іераманаха. У 1904—1906 гадах — інспектар і выкладчык Свяшчэннага Пісання Новага Запавета. У 1906 годзе ўзведзены ў сан архімандрыта і прызначаны рэктарам . З 1908 года старшыня Тульскага аддзела Саюза рускага народа.
З 1911 года — рэктар , настаяцель манастыра Св. Антонія Рымляніна. З 1913 года — епіскпа Ціхвінскі, вікарый Наўгародскай епархіі.
Пасля рэвалюцыім некалькі разоў арыштоўваўся, ссылаўся ў Казахстан. Быў епіскапам Ямбургскім, вікарыям Петраградскай епархіі. Падтрымліваў мітрапаліта Сергія. З 1932 года — мітрапаліт Старарускі, з 1933 года — мітрапаліт Наўгародскі, у тым жа годзе пастаўлены мітрапалітам Ленінградскім з захаваннем кіравання Наўгародскай епархіяй.
Падчас блакады Ленінграда заставаўся ў горадзе. У 1943 годзе ўдзельнічаў у сустрэчы вышэйшых іерархаў РПЦ са Сталіным. Удзельнічаў у выбранні на патрыяршы прастол Сергія (Старгародскага).
Пасля смерці Патрыярха Сергія стаў месцаахоўнікам Патрыяршага Прастола. 2 лютага 1945 года абраны Патрыярхам.
Памёр 17 красавіка 1970 года. Пахаваны ў Троіца-Сергіевай лаўры.
Крыніцы
- Alexi // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.