Ахенскі сабор (ням.: Aachener Dom, Aachener Münster, Kaiserdom) — кафедральны сабор епархіі Ахену, у якім на працягу стагоддзяў каранаваліся імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі. Сучасны сабор складаецца з некалькіх частак: у сярэдзіне знаходзіцца найстаражытная яго частка — каралінгаўскі (васьмівугольнік), які быў пабудаваны яшчэ пры Карле Вялікім у VIII стагоддзі. Астатнія яго часткі, у т.л. гатычны хор, былі пабудаваны ў сярэднявеччы. У 1978 годзе Ахенскі сабор адным з першых у свеце быў уключаны ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Хрысціянскі сабор | |
Ахенскі сабор | |
---|---|
Aachener Dom | |
HGЯO | |
Краіна | Германія |
Горад |
|
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Roman Catholic Diocese of Aachen[d] |
Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура і дараманская архітэктура[d] |
Архітэктар | Odo of Metz[d] |
Дата заснавання | IX стагоддзе |
Будаўніцтва | 796—804 гады |
Сайт | aachenerdom.de (ням.) aachenerdom.de/en/ (англ.) aachenerdom.de/fr/ (фр.) |
| |
Аб’ект Сусветнай спадчыны | |
Aachen Cathedral (Кафедральны сабор у горадзе Ахен) | |
Спасылка | № 3 у спісе аб’ектаў Сусветнай спадчыны (en) |
Тып | Культурны |
(Крытэрыі) | i, ii, iv, vi |
Рэгіён | Еўропа і |
Уключэнне | 1978 () |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
Будаўніцтва сабора распачаў у 800 годзе Карл Вялікі, запрасіўшы для гэтага спецыялістаў з Рыму і Візантыі. У 805 годзе сабор быў асвечаны Папам Львом III. У 814 у Палацавай капліцы быў пахаваны Карл Вялікі. З 936 да 1531 года Ахенскі сабор быў месцам каранацыі трыццаці імператараў Свяшчэннай Рымскай імперыі. Трон імператара і ў нашыя дні знаходзіцца ў Палацавай капліцы. Каб мець магчымасць прымаць як мага больш паломнікаў, з 1355 да 1414 быў пабудаваны новы хор.
У саборнай скарбніцы, якая належыць да найбольш значных царкоўных скарбніц Паўночнай Еўропы захоўваюцца шэдэўры мастацтва эпохаў Каралінгаў, і Штаўфенаў, сярод якіх , бюст Карла Вялікага, саркафаг Празэрпіны і інш.
Галерэя
- Выгляд у начы
- У Актагоне
- Паўднёва-заходні фасад з фігурамі Святых
- Ліхтар Барбаросы
- Выгляд з усходу (Зала Хору, капліца Матфея)
- Каралеўскі (імператарскі) трон
- Труна Карла Вялікага
- Бюст Карла Вялікага
Зноскі
- archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
Спасылкі
Ахенскі сабор на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт
- Кругавыя панарамы сабора 5 снежня 2008.
- Старонка Ахенскага сабора на сайце GCatholic.com (англ.)