Бой за замак Ітэр — узброенае сутыкненне, якое адбылося 5 мая 1945 года ў аўстрыйскім мястэчку ля . Гэта быў адзіны бой Другой сусветнай вайны, у якім амерыканцы і немцы змагаліся разам.
Бой за замак Ітэр | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна | |||
![]() Замак Ітэр у 1979 годзе. | |||
Дата | 5 мая 1945 | ||
Месца |
| ||
Вынік | перамога абаронцаў | ||
Праціўнікі | |||
| |||
Камандуючыя | |||
| |||
Сілы бакоў | |||
| |||
Страты | |||
| |||
Перадгісторыя
У 1943 годзе нямецкія ўлады арганізавалі лагер для ваеннапалонных у аўстрыйскім замку Ітэр (збудаванне XIII стагоддзя). Тут утрымліваліся пераважна высокапастаўленыя французскія палоннікі, сярод якіх былі былыя прэм’ер-міністры і Эдуар Даладзье, былыя галоўнакамандуючыя генералы і , а таксама заўважны палітычны дзеяч і прафсаюзны лідар Ліён Жуо. У той жа час там знаходзіліся вязні з Усходняй Еўропы.
Ход падзей
4 мая начальнік аховы замка і некалькі яго падначаленых беглі, а зняволеныя ўзялі аб’ект пад свой кантроль. Французы паведамілі пра сітуацыю ў размешчанае непадалёк амерыканскае падраздзяленне (23-і танкавы батальён ). Амерыканцы арганізавалі выратавальную аперацыю. Да іх далучыліся дзесяць нямецкіх салдат пад кіраўніцтвам маёра , якія незадоўга да гэтага здаліся ў палон, пакінуўшы замак. Усімі сіламі кіраваў лейтэнант Джон Лі (англ.: John C. Lee). Часці агульнай колькасцю 150—200 чалавек паспрабавалі вярнуць кантроль над замкам. Падчас нападу Гангль, убачыўшы, што Рэйно па неасцярожнасці падстаўляецца пад абстрэл, пабег да яго і імгненна загінуў ад стрэлу снайпера. Аднак у рэшце рэшт атака на замак была адбіта, а накіраваны эсэсаўцамі ў Ітэр гаўптштурмфюрар далучыўся да абаранялых.
У культуры
- Песня «The Last Battle» шведскай паўэр-метал-групы Sabaton, якая ўвайшла ў альбом «The Last Stand».
- Эпізод «Ворагі-саюзнікі» дакументальнага серыяла «Апошнія крокі Гітлера» тэлеканала .
Зноскі
- Bell, Bethany (2015-05-07). "The Austrian castle where Nazis lost to German-US force". BBC News
- Робертс, Э.. Самая странная битва Второй мировой войны — это когда американцы и немцы сражались вместе (руск.). иноСМИ.ру (15 мая 2013). з першакрыніцы 12 ліпеня 2018. Праверана 12 ліпеня 2018.
- Harding 2013, pp. 11–13.
- Harding 2013, pp. 72 and 181.
- В какой битве Второй Мировой войны немцы и американцы сражались на одной стороне? . з першакрыніцы 28 снежня 2014. Праверана 28 снежня 2014.
- «Battle for Castle Itter»; SS-Hauptsturmführer Kurt-Siegfried Schrader’s memoir — Main Discussion — History of the Waffen SS Forum . з першакрыніцы 11 снежня 2019. Праверана 11 снежня 2019.
Літаратура
- Harding, Stephen (2013). The Last Battle: When U.S. and German Soldiers Joined Forces in the Waning Hours of World War II in Europe. Da Capo Press. .
Спасылкі
- Самая странная битва Второй мировой войны — когда американцы и немцы сражались вместе 22 верасня 2022.
- World War II’s Strangest Battle: When Americans and Germans Fought Together (англ.)
- Mike Perry — Castle Itter: Strangest Battle of the War (Part 1) (англ.)
- Mike Perry — Castle Itter: Strangest Battle of the War (Part 2) (англ.)