Бухенвальд - нямецкі канцэнтрацыйны лагер, якія размяшчаліся на гары Этарс каля Веймара ў Цюрынгіі. Заснаваны ў 1937 годзе. Адзін з буйнейшых канцэнтрацыйных лагераў. За часы існавання лагера праз яго прайшло каля 250 тысяч чалавек з усіх еўрапейскіх краін, загінула звыш 56 тысяч, у тым ліку каля 8 тысяч савецкіх ваеннапалонных.
![image](https://www.wikiquery.be-by.nina.az/image/aHR0cHM6Ly93d3cud2lraXF1ZXJ5LmJlLWJ5Lm5pbmEuYXovaW1hZ2UvYUhSMGNITTZMeTkxY0d4dllXUXVkMmxyYVcxbFpHbGhMbTl5Wnk5M2FXdHBjR1ZrYVdFdlkyOXRiVzl1Y3k5MGFIVnRZaTgxTHpVNUwwcGxaR1Z0WkdGemMyVnBibVV1YW5Cbkx6SXlNSEI0TFVwbFpHVnRaR0Z6YzJWcGJtVXVhbkJuLmpwZw==.jpg)
У 1945-1950 — савецкі спецлагер для інтэрніравання нацысцкіх злачынцаў.
У 1958 створаны мемарыял: захаваныя будынак крэматорыя, назіральныя вышкі, калючы дрот у некалькі шэрагаў, брама з надпісам «Jedem das Seine» («Кожнаму сваё» па-нямецку).
Гл. таксама
Літаратура
- Либстер М. В горниле ужаса: рассказ человека, прошедшего через фашистский террор. — Пер. с англ. — М.: Особая книга, 2007, 250г, 192 с.: ил.
- Max Liebster: Hoffnungsstrahl im Nazisturm. Geschichte eines Holocaustüberlebenden; Esch-sur-Alzette, 2003;
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бухенвальд
- Артыкул «Бухенвальд» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі
- Сведчанні відавочнікаў і спіс савецкіх ваеннапалонных 29 верасня 2007.
- Афіцыйны сайт Бухенвальда (ням.) (англ.) (фр.)
- Спіс усіх канцлагераў і іх філіялаў 16 ліпеня 2006. (ням.)
- Jehovah?s Witnesses at KZ Buchenwald 9 мая 2006. (ням.)
- Паўстанне вязняў Бухенвальда. Праз 60 гадоў 12 верасня 2009.
- Дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Даведка