Бітва пад Салтанаўкай (фр.: Bataille de Mohilew) — бітва ў час французскага нашэсця на Расію, якая адбылася 23 ліпеня 1812 каля вёскі Салтанаўка (цяпер у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі).
Бітва пад Салтанаўкай, бітва пад Магілёвам | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Расійска-французская вайна 1812 года | |||
![]() . «Подзвіг салдат Раеўскага пад Салтанаўкай» (1912) | |||
Дата | 23 ліпеня 1812 | ||
Месца | в. Салтанаўка каля Магілёва, Беларусь | ||
Вынік | перамога французскага войска | ||
Праціўнікі | |||
| |||
Камандуючыя | |||
| |||
Сілы бакоў | |||
| |||
Страты | |||
| |||
![]() |
2-я расійская армія, узначаленая Пятром Баграціёнам, намервалася злучыцца з асноўнымі сіламі Барклая дэ Толі пасля таго, як французскія войскі ўзялі Магілёў і блакіравалі пераправу цераз Дняпро. Баграціён накіраваў генерала Мікалая Раеўскага супраць пяці французскіх дывізій пад кіраўніцтвам Луі Нікаля Даву, які размяшчаўся між 2-й арміяй і асноўнымі сіламі Барклая дэ Толі. Французскі корпус меў больш за 28,000 салдат, у тым ліку 3 пяхотныя дывізіі генералаў , і , а таксама кавалерыю генералаў і Валенса, але ў бітве ўдзельнічала толькі частка французскіх сіл. Сілы расійскага боку налічвалі каля 20 000 салдат.
Даву здолеў адбіць атакі рускіх на свае лініі, нягледзячы на адвагу салдат Раеўскага. Пасля гэтага французы перайшлі ў контрнаступленне і пераследавалі рускіх на адлегласці . Паражэнне перашкодзіла злучэнню Баграціёна з асноўнымі часткамі расійскага войска пад кіраўніцтвам Барклая дэ Толі, вымусіўшы Баграціёна адступаць да Смаленска. Рускія страцілі ад 2500 да 5200 салдат, страты французаў ацэньваюцца ад 1000 да 4134 забітымі, параненымі і зніклымі.
Памяць
У 1912 годзе з нагоды 100-годдзя бітвы пабудавана мемарыяльная капліца (паводле праекта архітэктара і скульптара ).
Зноскі
- Pigeard, p. 551-552.
Літаратура
- Салтанаўка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 116. — 10 000 экз. — . — (т. 14).
- Міцянін А. А. Салтанаўская мемарыяльная капліца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 116. — 10 000 экз. — . — (т. 14).
- Pigeard, Alain. Dictionnaire des batailles de Napoléon. — Tallandier: Bibliothèque Napoléonienne, 2004. — .
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бітва пад Салтанаўкай