Віцебская вобласць () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Рэспубліцы Беларусь. Размешчана на поўначы краіны ў сярэднім цячэнні Заходняй Дзвіны і вярхоўях Дняпра. На ўсходзе мяжуе са Смаленскай, на поўначы — з Пскоўскай абласцямі Расійскай Федэрацыі, на паўночным захадзе — з Латвіяй, на захадзе — з Літвой і Гродзенскай вобласцю, на поўдні — з Мінскай і Магілёўскай абласцямі. Адміністрацыйны цэнтр — Віцебск.
Віцебская вобласць | |||||
---|---|---|---|---|---|
| |||||
Краіна | ![]() | ||||
Уваходзіць у |
| ||||
Уключае | 21 раён і 2 гарады абласнога падпарадкавання | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Віцебск | ||||
Дата ўтварэння | 15 студзеня 1938 | ||||
Кіраўнік | Аляксандр Міхайлавіч Субоцін | ||||
Афіцыйная мова | беларуская, руская | ||||
Насельніцтва () | 1 120 364 жыхары (5-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 30,7 чал./км² | ||||
Плошча | 40,1 тыс. (2-е месца) | ||||
Вышыня над узроўнем мора • Найвышэйшы пункт | Воўчая гара — 210 м | ||||
![]() | |||||
![]() | |||||
Часавы пояс | |||||
Код ISO 3166-2 | BY-VI | ||||
Код аўтам. нумароў | 2 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
![]() |
Гісторыя
![image](https://www.wikiquery.be-by.nina.az/image/aHR0cHM6Ly93d3cud2lraXF1ZXJ5LmJlLWJ5Lm5pbmEuYXovaW1hZ2UvYUhSMGNITTZMeTkxY0d4dllXUXVkMmxyYVcxbFpHbGhMbTl5Wnk5M2FXdHBjR1ZrYVdFdlkyOXRiVzl1Y3k5MGFIVnRZaTlrTDJRekx5VkVNQ1U1TWlWRU1TVTVOaVZFTVNVNE5pVkVNQ1ZDTlNWRU1DVkNNU1ZFTVNVNE1TVkVNQ1ZDUVNWRU1DVkNNQ1ZFTVNVNFJsOGxSREFsUWpJbFJEQWxRa1VsUkRBbFFqRWxSREFsUWtJbFJEQWxRakFsUkRFbE9ERWxSREVsT0RZbFJERWxPRU5mSlVRd0pUa3hKVVF3SlVFeEpVUXdKVUV4SlVRd0pVRXdYeVV5T0NWRU1TVTRNU1ZFTVNVNE1pVkVNU1U0TXlWRU1DVkNOQ1ZFTUNWQ055VkVNQ1ZDTlNWRU1DVkNSQ1ZFTVNVNFExOHhPVFF3SlRJNUxuTjJaeTh5TWpCd2VDMGxSREFsT1RJbFJERWxPVFlsUkRFbE9EWWxSREFsUWpVbFJEQWxRakVsUkRFbE9ERWxSREFsUWtFbFJEQWxRakFsUkRFbE9FWmZKVVF3SlVJeUpVUXdKVUpGSlVRd0pVSXhKVVF3SlVKQ0pVUXdKVUl3SlVReEpUZ3hKVVF4SlRnMkpVUXhKVGhEWHlWRU1DVTVNU1ZFTUNWQk1TVkVNQ1ZCTVNWRU1DVkJNRjhsTWpnbFJERWxPREVsUkRFbE9ESWxSREVsT0RNbFJEQWxRalFsUkRBbFFqY2xSREFsUWpVbFJEQWxRa1FsUkRFbE9FTmZNVGswTUNVeU9TNXpkbWN1Y0c1bi5wbmc=.png)
![image](https://www.wikiquery.be-by.nina.az/image/aHR0cHM6Ly93d3cud2lraXF1ZXJ5LmJlLWJ5Lm5pbmEuYXovaW1hZ2UvYUhSMGNITTZMeTkxY0d4dllXUXVkMmxyYVcxbFpHbGhMbTl5Wnk5M2FXdHBjR1ZrYVdFdlkyOXRiVzl1Y3k5MGFIVnRZaTlsTDJVMUx5VkVNQ1U1TWlWRU1TVTVOaVZFTVNVNE5pVkVNQ1ZDTlNWRU1DVkNNU1ZFTVNVNE1TVkVNQ1ZDUVNWRU1DVkNNQ1ZFTVNVNFJsOGxSREFsUWpJbFJEQWxRa1VsUkRBbFFqRWxSREFsUWtJbFJEQWxRakFsUkRFbE9ERWxSREVsT0RZbFJERWxPRU5mSlRJNE1UazBOaVZGTWlVNE1DVTVOREU1TlRRbE1qa3VjRzVuTHpJeU1IQjRMU1ZFTUNVNU1pVkVNU1U1TmlWRU1TVTROaVZFTUNWQ05TVkVNQ1ZDTVNWRU1TVTRNU1ZFTUNWQ1FTVkVNQ1ZDTUNWRU1TVTRSbDhsUkRBbFFqSWxSREFsUWtVbFJEQWxRakVsUkRBbFFrSWxSREFsUWpBbFJERWxPREVsUkRFbE9EWWxSREVsT0VOZkpUSTRNVGswTmlWRk1pVTRNQ1U1TkRFNU5UUWxNamt1Y0c1bi5wbmc=.png)
Віцебская вобласць утворана 15 студзеня 1938 г. У 1944 г. заходняя частка вобласці была далучана да Полацкай вобласці, у 1954 г. яна была зноў далучана да Віцебскай вобласці. У 1960 г. да Віцебскай вобласці адыйшла паўночная частка Маладзечанскай вобласці з гарадамі Браслаў і Паставы, у 1961 г. — Бягомльскі раён Мінскай вобласці (пазней далучаны да Докшыцкага). Падзяляецца на 21 раён.
У 1984 г. на тэрыторыі вобласці знаходзілася 19 гарадоў, 24 гарадскія пасёлкі, 2 рабочыя пасёлкі.
У 1995 г. у вобласці налічвалася 20 гарадоў, у т.л. 5 абласнога падпарадкавання, 9 гарадскіх пасёлкаў, 225 сельсаветаў, 2194 сельскіх населеных пунктаў.
У 2013 годзе Орша і Полацк былі пазбаўлены статусу гарадоў абласнога падпарадкавання і былі аб’яднаны з раёнамі.
Геральдыка
2 чэрвеня 2009 года Віцебская вобласць, апошняй з рэгіёнаў Беларусі, атрымала свой герб і сцяг. За аснову сучаснага герба аблвыканкам узяў герб Віцебскай губерні 1856 года. На гербе адлюстраваны коннік, які ўздымае меч над галавой і трымае ў руцэ круглы тарк, чырвонае сядло на срэбраным кані накрытае залатым каўром. Тарк узвенчаны імператарскай каронай з залатымі дубовымі лістамі. Прыняцце спрадвечнага, хоць і змененага пад час існавання Расійскай імперыі герба, ёсць данінай памяці мужным войнам, што загінулі за родную зямлю.
Рэльеф і гідраграфія
![image](https://www.wikiquery.be-by.nina.az/image/aHR0cHM6Ly93d3cud2lraXF1ZXJ5LmJlLWJ5Lm5pbmEuYXovaW1hZ2UvYUhSMGNITTZMeTkxY0d4dllXUXVkMmxyYVcxbFpHbGhMbTl5Wnk5M2FXdHBjR1ZrYVdFdlkyOXRiVzl1Y3k5MGFIVnRZaTh3THpBeUwwSmxiR0Z5ZFhOZlZtbDBaV0p6YTE5eVpXZHBiMjVmY0doNWMybGpZV3hmYkc5allYUnBiMjVmYldGd0xuQnVaeTh5TWpCd2VDMUNaV3hoY25WelgxWnBkR1ZpYzJ0ZmNtVm5hVzl1WDNCb2VYTnBZMkZzWDJ4dlkyRjBhVzl1WDIxaGNDNXdibWM9LnBuZw==.png)
Для рэльефа Віцебшчыны характэрна чаргаванне ўзвышшаў і нізін. Амаль уся тэрыторыя Віцебскай вобласці размешчана ў межах Беларускага Паазер’я. На поўдні знаходзяцца Чашніцкая раўніна і Верхнебярэзінская нізіна. На ўсходзе — Лучоская нізіна. На паўночным усходзе — Суражская нізіна. У цэнтральнай частцы і на захадзе распрасціраецца Полацкая нізіна, якая займае амаль палавіну тэрыторыі. Чвэрць тэрыторыі вобласці займаюць ўзвышшы і грады:
- Аршанскае ўзвышша,
- Асвейская града,
- Браслаўская града,
- Віцебскае ўзвышша (яго вышыня дасягае 295 м над узроўнем мора),
- Гарадоцкае ўзвышша,
- Докшыцкае ўзвышша,
- Лукомскае ўзвышша
- Нешчардаўскае ўзвышша,
- Свянцянскія грады
- Ушацка-Лепельскае ўзвышша.
Вобласць займае першае месца ў Беларусі па шчыльнасці рачной сеткі, па колькасці і агульнай плошчы азёр. Рэкі, якія цякуць па тэрыторыі Віцебскай вобласці, адносяцца да басейна Заходняй Дзвіны (займаюць 80 % плошчы), а таксама Дняпра, Нёмана, Ловаці. Найбольшыя з рэк — Заходняя Дзвіна з прытокамі Усвяча, Обаль, Палата, Дрыса, Каспля, Лучоса, Ула, Ушача, Дзісна, таксама суднаходны Дняпро. На тэрыторыі вобласці бяруць пачатак прытокі Дняпра — Бярэзіна і Друць. У вобласці больш за 2,8 тыс. азёр. Найбольшыя па плошчы Асвейскае возера, Лукомскае возера, а таксама Дрысвяты, Дрывяты, Нешчарда, Снуды, Езярышча, Струста, Абстэрна, Сосна, Добрына і інш.
Клімат
Клімат у вобласці ўмерана кантынентальны, зіма адносна працяглая і марозная, лета халаднаватае і вільготнае. У студзені сярэдняя тэмпература паветра складае ад −6,5 °C на захадзе да −8,5 °C на ўсходзе. У ліпені каля +17 — +18 °C. За год на раўнінах выпадае 600 мм ападкаў, на ўзвышшах — да 750 мм. Каля 70 % ападкаў выпадае ў цёплую пару года. Вегетацыйны перыяд доўжыцца 180—190 сутак.
Прырода
У складзе сельскагаспадарчых зямель пераважаюць дзярнова-падзолістыя глебы (сугліністыя і супясчаныя), а таксама дзярновыя забалочаныя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы і тарфяна-балотныя глебы; характэрна мазаічнасць і завалуненасць глебаў.
Больш за трэцюю частку тэрыторыі вобласці пакрываюць лясы, у Полацкім і Расонскім раёнах лясістасць перавышае 50 %. Галоўныя лесаўтваральныя пароды — хвоя звычайная і елка еўрапейская, характэрны таксама бяроза павіслая, вольха шэрая, асіна. Пад балотамі знаходзіцца каля 6 % тэрыторыі. Балоты верхавога і нізіннага тыпу, у значнай ступені асушаныя.
На тэрыторыі вобласці знаходзіцца нацыянальны парк Браслаўскія азёры, Бярэзінскі біясферны запаведнік (часткова).
Насельніцтва
![image](https://www.wikiquery.be-by.nina.az/image/aHR0cHM6Ly93d3cud2lraXF1ZXJ5LmJlLWJ5Lm5pbmEuYXovaW1hZ2UvYUhSMGNITTZMeTkxY0d4dllXUXVkMmxyYVcxbFpHbGhMbTl5Wnk5M2FXdHBjR1ZrYVdFdlkyOXRiVzl1Y3k5MGFIVnRZaTlpTDJJNEx5VkVNQ1U1UkNWRU1DVkNNQ1ZFTVNVNE1DVkVNQ1ZDTUNWRU1DVkNOQ1ZFTUNWQ05pVkVNQ1ZDTUNWRU1DVkNRaVZFTVNVNFF5VkVNQ1ZDUkNWRU1DVkNNQ1ZFTVNVNE1TVkVNU1U0TmlWRU1TVTRRMThsUkRFbE9ETmZKVVF3SlRreUpVUXhKVGsySlVReEpUZzJKVVF3SlVJMUpVUXdKVUl4SlVReEpUZ3hKVVF3SlVKQkpVUXdKVUl3SlVRd0pVSTVYeVZFTUNWQ01pVkVNQ1ZDUlNWRU1DVkNNU1ZFTUNWQ1FpVkVNQ1ZDTUNWRU1TVTRNU1ZFTVNVNE5pVkVNU1U1Tmw4bFJEQWxPVEVsUkRBbFFqVWxSREFsUWtJbFJEQWxRakFsUkRFbE9EQWxSREVsT0RNbFJERWxPREVsUkRFbE9UWmZKVEk0TWpBeE55VXlPUzV3Ym1jdk16VXdjSGd0SlVRd0pUbEVKVVF3SlVJd0pVUXhKVGd3SlVRd0pVSXdKVVF3SlVJMEpVUXdKVUkySlVRd0pVSXdKVVF3SlVKQ0pVUXhKVGhESlVRd0pVSkVKVVF3SlVJd0pVUXhKVGd4SlVReEpUZzJKVVF4SlRoRFh5VkVNU1U0TTE4bFJEQWxPVElsUkRFbE9UWWxSREVsT0RZbFJEQWxRalVsUkRBbFFqRWxSREVsT0RFbFJEQWxRa0VsUkRBbFFqQWxSREFsUWpsZkpVUXdKVUl5SlVRd0pVSkZKVVF3SlVJeEpVUXdKVUpDSlVRd0pVSXdKVVF4SlRneEpVUXhKVGcySlVReEpUazJYeVZFTUNVNU1TVkVNQ1ZDTlNWRU1DVkNRaVZFTUNWQ01DVkVNU1U0TUNWRU1TVTRNeVZFTVNVNE1TVkVNU1U1Tmw4bE1qZ3lNREUzSlRJNUxuQnVadz09LnBuZw==.png)
Для Віцебскай вобласці характэрна змяншэнне колькасці насельніцтва:
- 1995—1438,8 тыс.
- 2003—1334,5 тыс.
- 2007—1273,3 тыс.
- 2009—1230,8 тыс..
- 2011—1217,1 тыс..
Гарадское насельніцтва складае 73 %, сельскае — 27 % (2009). Жаночае насельніцтва складае 53,7 %, мужчынскае — 46,3 % (2009).
Да працаздольнага насельніцтва адносіцца 780938 жыхароў вобласці ці 61,7 % (2009).
Найбуйнейшыя гарады (2011): Віцебск (362,6 тыс. чал.), Орша (132,3), Наваполацк (105,1), Полацк (83,8).
Нацыянальны склад насельніцтва (1999): 1. беларусы — 82,0 %, 2. рускія — 13,6 %, 3. украінцы — 1,6 %, 4. палякі — 1,5 %.
- Беларусы ў вобласці >90% 85—90% 80–85% <80% (64,59%)
- Рускія ў вобласці >15% (15,51%) 10–15% 8–10% 5–8% <5%
- Палякі ў вобласці >5% (18,66%) 2–5% 1–2% 0,5–1% <0,5%
Гаспадарка
У гаспадарчым комплексе важнае месца займае прамысловасць. Віцебская вобласць спецыялізуецца на вытворчасці прадукцыі нафтаперапрацоўчай (ААТ Нафтан), машынабудаўнічай, хімічнай, дрэваапрацоўчай, лёгкай, харчовай галін. У Новалукомлі працуе самая магутная на Беларусі Лукомская ДРЭС.
На Віцебшчыне вырошчавюцца збожжавыя (ячмень, жыта), кармавыя культуры, важнае значэнне мае лён, бульба. Жывёлагадоўля мае малочна-мясны кірунак.
У структуры перавозак важнейшае месца займаюць чыгуначны і аўтамабільны, а таксама трубаправодны транспарт.
Адміністрацыя
Старшыня аблвыканкама — Аляксандр Міхайлавіч Субоцін.
Сродкі масавай інфармацыі
- Дзяржаўная газета «Витебские вести»
- Тэлерадыёкампанія «Віцебск»
- Радыёстанцыі: Радыё Віцебск (Віцебск) — 91.2 FM, Радыё Скіф (Орша) — 99.9 FM
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
- Віцебская вобласць // Рэспубліка Беларусь : вобласці і раёны : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад. Л. В. Календа. — Мн., 2004. — С. 92-95.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985.
- Регион. Витебская область. Время действий и преобразований = The region. Vitebsk region. The time of actions and transformations / ред.-сост. М. В. Шиманский, А. Ф. Градюшко; фото В. С. Стрелковский [и др.]. — Мн., 2006. — 196 с.
Спасылкі
- Віцебская вобласць на афіцыйным сайце Рэспублікі Беларусь 28 снежня 2010.
- Віцебскі аблвыканкам 10 сакавіка 2009. (руск.)
- Віцебская вобласць, гарады і вёскі. Фота славутасцяў
- Праект Віцебскай абласной бібліятэкі ПРЫДЗВІНСКІ КРАЙ: ГІСТОРЫЯ І СУЧАСНАСЦЬ 14 снежня 2013.
- Віцебск і вобласць на Акавіце(недаступная спасылка)
- Выдатныя мясціны на партале globustut.by (руск.)
- Мапа Віцебскай вобласці на emaps-online (руск.)