Грым (ад фр.: grimer — падмалёўваць твар) — мастацтва змяняць акцёра, пераважна яго твар, з дапамогай грыміравальных фарбаў, пластычных і валасяных наклеек, парыка, прычоскі і інш.; адзін са сродкаў стварэння . Характар грыму ў тэатры і кіно залежыць ад мастацкіх асаблівасцей твора, рэжысёрскай канцэпцыі, задумы акцёра і стылю афармлення спектакля.
У кіно мастацтва грыму мае спецыфіку: улічваюцца ўмовы аператарскай тэхнікі, асаблівасці , характар . на экране асабліва ў патрабуе крапатлівай работы грымёра-мастака.
У цырку грым як адзін са сродкаў стварэння акцёрскага вобраза выкарыстоўваецца прадстаўнікамі жанру .
Гісторыя
Гісторыя грыму ў тэатры узыходзіць да старажытных народных абрадаў і гульняў, якія вымагалі ад удзельнікаў вонкавага пераўвасаблення. Народныя акцёры Сярэднявечча — , жанглёры і інш. — размалёўвалі твар сажай, сокам раслін. У XV—XVI стст. удзельнікі прадстаўленняў карысталіся фантастычнымі маскамі і прымітыўна-рэалістычным грымам. Тэатр класіцызму XVII—XVIII стст. стварыў ідэалізаваны, абагульнены грым. Развіццё рэалізму ў XIX ст. садзейнічала росквіту мастацтва грыму, стварэнню грыму-партрэта; грым стаў адным з істотных кампанентаў рэжысёрскай задумы спектакля. З таго часу існуе прафесія мастака-.
Беларусь
Уладзімір Мікалаевіч Крыловіч (злева). Ён жа ў ролі Тодарбіча ў спектаклі «У ліпнёвую ноч» («Павукі і мухі») . 1927. Грым Крыловіча. |
У беларускім тэатры развіццё грымёрскага мастацтва звязана з імёнамі буйных акцёраў, якія непасрэдна удзельнічалі ў стварэнні грыму (Г. Глебаў, Б. Платонаў, С. Бірыла, У. Крыловіч, П. Малчанаў, A. Кістаў, А. Ільінскі). Значны уклад у станаўленне мастацтва грыму зрабілі беларускія мастакі- , , , , , , і інш.
У і на тэлебачанні развіццю мастацтва грыму садзейнічалі , У. Дзяменцьеў, У. Белавусаў, і інш.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — . — (т. 5).
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх