Джордж Фрост Кенан (16 лютага 1904 - 17 сакавіка 2005) — амерыканскі дыпламат, палітолаг і гісторык, заснавальнік Інстытута Кенан падраздзялення Woodrow Wilson International Center for Scholars. Найбольш вядомы, як ідэйны бацька «палітыкі стрымлівання» часоў Халоднай вайны. Аўтар прац па гісторыі ўзаемаадносін СССР і краін Захаду. Унучаты пляменнік Джорджа Кенана, вядомага сувязямі з расійскімі рэвалюцыянерамі ў 1890-х гадах.
Джордж Фрост Кенан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
George F. Kennan | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
Папярэднік | Alan G. Kirk | ||||||
Пераемнік | Charles E. Bohlen | ||||||
| |||||||
Папярэднік | Karl L. Rankin | ||||||
Пераемнік | Charles Burke Elbrick | ||||||
Нараджэнне | 16 лютага 1904 | ||||||
Смерць | 17 сакавіка 2005 (101 год)
| ||||||
Месца пахавання |
| ||||||
Бацька | Kossuth Kent Kennan[d] | ||||||
Член у |
| ||||||
Адукацыя |
| ||||||
Дзейнасць | міжнародныя адносіны | ||||||
Месца працы |
| ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Біяграфія
У 1925 годзе, адразу пасля заканчэння Прынстанскага ўніверсітэта, Кенан паступіў на дыпламатычную службу. Пасля нядоўгага знаходжання ў Жэневе ён даведаўся, што можа навучыцца тры гады ў аспірантуры аднаго з еўрапейскіх універсітэтаў пры ўмове, што будзе вывучаць якую-небудзь рэдкую мову. Кенан абраў рускую, бо ў яго была магчымасць атрымаць прызначэнне на працу ў Савецкі Саюз, а таксама прытрымліваючыся сямейнай традыцыі, пачатак якой паклаў стрыечны брат яго дзеда, у памяць аб якім пасля дапаможа заснаваць пры Міжнародным цэнтры Вудра Вільсана Інстытут перспектыўных расійскіх даследаванняў імя Кенана. Пасля завяршэння аспірантуры Дж. Ф. Кенан працягнуў дыпламатычную службу за мяжой - у Таліне і Рызе. Дзе б ён ні працаваў, ён усюды шмат падарожнічаў, што дапамагала яму лепш даведацца пра народ і культуру краіны. У 1933 годзе Кенан прыехаў у Маскву ў якасці перакладчыка Вільяма C. Буліта, першага пасла ЗША ў Савецкім Саюзе.
Затым была служба ў Берліне, Вене, Празе, Лісабоне і Лондане. Але ў цэнтры ўвагі Кенана па-ранейшаму заставаўся СССР. Менавіта з Масквы ён пасылае «доўгую тэлеграму», у якой заклікае ўрад Злучаных Штатаў цвёрда выступіць супраць савецкай экспансіі ва Усходняй Еўропе. Затым, у ліпені 1947 года, у часопісе «Міжнародныя адносіны» з'явілася эсэ за подпісам нейкага «Х», у якім выкладалася стратэгія стрымлівання, неўзабаве увасобленая ў жыццё. Значэнне гэтай стратэгіі цяжка пераацаніць: яна аказала ўплыў на выпрацоўку амерыканскай дактрыны на наступныя 40 гадоў, абумовіла палітыку іншых дзяржаў у адносінах да Амерыкі і, нарэшце, легла ў аснову шматлікіх важных дыпламатычных і палітычных пачынанняў, такіх, як дактрына Трумэна, план Маршала, НАТА і .
Гл. таксама
Зноскі
- Кеннан Джордж Фрост // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- http://muse.jhu.edu/journals/journal_of_cold_war_studies/v015/15.4.bernstein.html
- http://dh.oxfordjournals.org/content/37/2/415.full.pdf
- http://dh.oxfordjournals.org/content/early/2013/02/23/dh.dht010.full
- geni.com — 2006.
Літаратура
- БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.227
Спасылкі
- Д. Ф. Кенан «Вытокі савецкіх паводзін»
- «Доўгая тэлеграма» 10 мая 2010.