Дыяцэзія Аба (лац.: Dioecezis Aboensis) — скасаваная дыяцэзія Рымска-Каталіцкай царквы з цэнтрам у горадзе Аба, Фінляндыя. Дыяцэзія Аба ўваходзіла ў архідыяцэзію Упсалы. Дыяцэзія Аба распаўсюджвала сваю юрысдыкцыю на паўднёвую чвстку сучаснай Фінляндыі.
Дыяцэзія Аба | |
---|---|
Dioecesis Aboensis | |
![]() | |
Галоўны горад | Аба, Фінляндыя |
Дата заснавання | XII стагоддзе |
Дата скасавання | 22 ліпеня 1522 года |
Кафедральны сабор | Кафедральны сабор Турку |
![]() |
Гісторыя
Дыяцэзія Аба была заснавана ў сярэдзіне XII стагоддзя пасля захопа гэтай тэрыторыі шведамі, якія прынеслі сюды хрысціянства. Першым епіскапам епархіі стаў святы Генрых Упсальскі.
Апошнім епіскапам каталіцкай дыяцэзіі быў , які загінуў падчас караблекрушэння 22 ліпеня 1522 года, калі ён з-за праследавання з боку пратэстантаў быў вымушаны пакінуць Фінляндыю. Пасля смерці Арві Куркі дыяцэзія Аба спыніла сваё існаванне.
Ардынарыі дыяцэзіі
- епіскап святы Генрых Упсальскі;
- епіскап Родульф (? — 1178);
- епіскап Фольквін;
- епіскап Туомас (30.10.1209 — 1248);
- епіскап Бера (1249—1253);
- епіскап Рагвальд (?-1266)
- епіскап Кетыл (1266—1285);
- епіскап Йоханэс (1286-8.07.1290) — прызначаны ;
- епіскап Маўну (1293—1308);
- епіскап Рагвальд (1310—1321);
- епіскап Хемінг (1340-21.05.1366);
- епіскап Генрых Хартманінпойка (5.10.1366-?);
- епіскап Йоханэс Вестфаль (31.08.1370-1384);
- епіскап Бера Балк (16.11.1387-29.06.1412);
- епіскап Маўну Таваст (21.10.1412-1450);
- епіскап Олаві Маўнунпойка (4.02.1450-24.02.1460);
- епіскап Конрад Бітц (4.07.1460-24.02.1489);
- епіскап Маўну Сяркілахці (6.07.1489-12.03.1500);
- епіскап Лаўры Суупяя (7.08.1500-28.09.1506);
- епіскап Йоханэс Олавінпойка (25.06.1507-22.07.1522);
- епіскап Арві Куркі (17.03.1511-22.07.1522).
Спасылкі
- Catholic Encyklopedia(недаступная спасылка) (англ.)