Плутон (134340 Pluto) — найбуйнейшая па памеры вядомая карлікавая планета ў Сонечнай сістэме.
Плутон | ||||
---|---|---|---|---|
![]() Карлікавая планета Плутон | ||||
Адкрыццё | ||||
Першаадкрывальнік | Клайд Томба | |||
Дата адкрыцця | 18 лютага 1930 | |||
Арбітальныя характарыстыкі | ||||
Эпоха: J2000.0 | ||||
Перыгелій | 29,65834067 а. а. | |||
Афелій | 49,30503287 а. а. | |||
Вялікая паўвось (a) | 39,48168677 а. а. | |||
Эксцэнтрысітэт арбіты (e) | 0,24880766 | |||
Сідэрычны перыяд абарачэння | 90 613,3055 дзён (248,09 гадоў) | |||
Сінадычны перыяд абарачэння | 366,73 дзён | |||
Арбітальная скорасць (v) | 4,666 км/с | |||
Спадарожнікі | 5 | |||
Фізічныя характарыстыкі | ||||
Экватарыяльны радыус | 1195 км | |||
Палярны радыус | 1195 км | |||
Плошча паверхні (S) | 1,795×107 км² | |||
Аб'ём (V) | 7,15×109 км³ | |||
Маса (m) | (1,305 ± 0,007)×1022 кг | |||
Сярэдняя шчыльнасць (ρ) | 2,03 ± 0,06 г/см³ | |||
Паскарэнне свабоднага падзення на экватары (g) | 0,58 м/с² (0,059 g) | |||
Першая касмічная скорасць (v1) | 1,2 км/c | |||
Экватарыяльная скорасць вярчэння | 0,01310556 км/с | |||
Перыяд вярчэння (T) | 6,387230 сід. дзён | |||
Нахіл восі | 119,591 ± 0,014° | |||
Прамое ўзыходжанне паўночнага полюса (α) | 133,046 ± 0,014° | |||
Схіленне паўночнага полюса (δ) | −6,145 ± 0,014° | |||
Альбеда | 0,4 | |||
Бачная зорная велічыня | да 13,65 | |||
0,065—0,115″ | ||||
Тэмпература | ||||
| ||||
Паверхні |
| |||
| ||||
Атмасфера | ||||
Атмасферны ціск | 0,30 Па | |||
азот, метан |
Назва паходзіць ад імя бога падземнага свету ў старажытнарымскай міфалогіі.
У гонар Плутона быў названы хімічны элемент плутоній.
Астранамічны сімвал Плутона — і
.
Агульныя характарыстыкі
Дыяметр: 2301 км (0,18 зямных) ; Маса: 0,002 зямных ; Перыяд абарачэння: 6 дзён 9 гадз. ; Арбітальны перыяд: 248 г. ; Адлегласць ад Сонца: 39 а.а.
Відавочна, большую частку масы складае лёд з азоту, метану і манаксіду вугляроду. Сярэдняя тэмпература паверхні 43 K (-230 °C). Плутон мае вельмі разрэджаную атмасферу з азоту. Існуюць вельмі нязначныя змены надвор'я і сезонаў.
Гісторыя адкрыцця і даследавання
У 1906 годзе амерыканец Персіваль Лоўэл, заснавальнік уласнай абсерваторыі, распачаў пошукі магчымай дзявятай планеты Сонечнай сістэмы, якую ён назваў «Планетай Х». Плутон быў адкрыты 18 лютага 1930 года, калі астраном-аматар Клайд Томба, шукаючы прычыны адхіленняў у арбіце Нептуна, параўнаў два фотаздымкі зорнага неба з Лоўэлаўскай абсерваторыі.
Доўгі час пасля адкрыцця Плутон лічыўся 9-й планетай Сонечнай сістэмы. Але на падставе адметнасцей арбіты, а таксама вельмі значных адрозненняў памераў і геалогіі Плутона ад іншых планет вонкавай часткі Сонечнай сістэмы Міжнародны астранамічны саюз у 2006 годзе перагледзеў статус Плутона і класіфікаваў яго як «карлікавую планету».
Сістэма Плутона
![image](https://www.wikiquery.be-by.nina.az/image/aHR0cHM6Ly93d3cud2lraXF1ZXJ5LmJlLWJ5Lm5pbmEuYXovaW1hZ2UvYUhSMGNITTZMeTkxY0d4dllXUXVkMmxyYVcxbFpHbGhMbTl5Wnk5M2FXdHBjR1ZrYVdFdlkyOXRiVzl1Y3k5MGFIVnRZaTh4THpFMkwxQnNkWFJ2SlVVeUpUZ3dKVGs1YzE5bWIzVnlYM050WVd4c1gyMXZiMjV6TFhKMUxuUnBabVl2Ykc5emMza3RjR0ZuWlRFdE1qSXdjSGd0VUd4MWRHOGxSVElsT0RBbE9UbHpYMlp2ZFhKZmMyMWhiR3hmYlc5dmJuTXRjblV1ZEdsbVppNXFjR2M9LmpwZw==.jpg)
Ёсць тэарэтычная магчымасць існавання слабых Плутона.
Вядомы пяць натуральных спадарожнікаў Плутона. Харон (адкрыты ў 1978 годзе Дж.Крысці, з'яўляецца самым вялікім са спадарожнікаў), два маленькіх спадарожніка Нікс і Гідра (адкрыты ў 2005 годзе). Чацвёрты спадарожнік — Кербер — быў адкрыты з дапамогай тэлескопа «Хабл». 11 ліпеня 2012 года было абвешчана аб адкрыцці пятага спадарожніка Плутона, які пасля атрымаў імя Стыкс.
Усе спадарожнікі звяртаюцца па амаль кругавым арбітам прыкладна ў экватарнай плоскасці Плутона.
Адметнасці
![image](https://www.wikiquery.be-by.nina.az/image/aHR0cHM6Ly93d3cud2lraXF1ZXJ5LmJlLWJ5Lm5pbmEuYXovaW1hZ2UvYUhSMGNITTZMeTkxY0d4dllXUXVkMmxyYVcxbFpHbGhMbTl5Wnk5M2FXdHBjR1ZrYVdFdlkyOXRiVzl1Y3k5MGFIVnRZaTlrTDJSbUwxUm9aVXQxYVhCbGNrSmxiSFJmVDNKaWFYUnpYMUJzZFhSdlgwNWxjSFIxYm1VeUxYSjFMbk4yWnk4eU1qQndlQzFVYUdWTGRXbHdaWEpDWld4MFgwOXlZbWwwYzE5UWJIVjBiMTlPWlhCMGRXNWxNaTF5ZFM1emRtY3VjRzVuLnBuZw==.png)
Плутон вельмі блізкі ў памерах да свайго спадарожніка Харона. Гэта ставіць пытанне спосабу ўтварэння такой сістэмы. Паводле адной з гіпотэз, Харон і рэшта спадарожнікаў былі адарваны ад Плутона ў выніку ўдарнага сутыкнення з іншым нябесным целам блізкай да Плутона масы.
Арбіта Плутона моцна выцягнута, і Сонца далёкае ад яе геаметрычнага цэнтру (гл. таксама: эксцэнтрысітэт). Разам з моцным (~17,1°) нахілам плоскасці арбіты да экліптыкі, гэта прыводзіць да таго, што Плутон на пэўных частках сваёй арбіты бывае бліжэйшым да Сонца за Нептун, напр. у 1979 – 11.2.1999. Гэта дае падставы меркаваць, што Плутон не класічная планета, а цела з поясу Койпера, або страчаны спадарожнік Нептуна.
Тэмпература паверхні Плутона ніжэйшая, чым прагназавалася з улікам толькі геалогіі і сонечнага асвятлення, з-за .
Касмічныя даследаванні
У 2006 годзе да Плутона быў запушчаны касмічны апарат «Новыя гарызонты», які ў ліпені 2015 года праляцеў на блізкай адлегласці каля Плутона і атрымаў шырокія новыя звесткі аб гэтай планеце.
Спасылкі
Зноскі
- D. R. Williams.. Pluto Fact Sheet(недаступная спасылка). NASA (7 верасня 2006). Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2015. Праверана 28 сентября 2008.
- Marc W. Buie, William M. Grundy, Eliot F. Young, Leslie A. Young, S. Alan Stern. Orbits and photometry of Pluto’s satellites: Charon, S/2005 P1, and S/2005 P2 // Astronomical Journal. — 2006. — Vol. 132. — P. 290. — DOI:10.1086/504422 — arΧiv:astro-ph/0512491
- Паводле перакласіфікацыі (2006). Раней класіфікавалася як 9-я планета Сонечнай сістэмы.
- JPL/NASA. What is a Dwarf Planet? . Jet Propulsion Laboratory (22 красавіка 2015). Праверана 19 студзеня 2022.
- John Lewis, рэд. (2004). Physics and chemistry of the solar system (2 ed.). Elsevier. p. 64.
- Дадзеныя 2005 г.
- Сярэдняе значэнне, наогул можа быць у межах каля 30-50 а.а.
- Ніжэйшая за прагноз. Гл. #адметнасці.
- Guy Gugliotta.. Possible New Moons for Pluto(недаступная спасылка). Washington Post (1 ноября 2005). з першакрыніцы 20 кастрычніка 2012. Праверана 10 кастрычніка 2006.
- Hubble Discovers a Fifth Moon Orbiting Pluto (News Release STScI-2012-32)(недаступная спасылка). HubbleSite NewsCenter (11 ліпеня 2012). з першакрыніцы 16 красавіка 2014. Праверана 13 March 2015.
- Паводле дадзеных назіранняў з SMA (Submillimeter Array) на Гавайскіх а-вах, 2006.