Карл III (18 лютага 1543, Нансі — 14 мая 1608, там жа) — герцаг Латарынгіі з 1545 года да сваёй смерці. Як нашчадак ён павінен быў быць Карлам II, але латарынгскія гісторыкі, жадаючы прыпісаць герцагам Латарынгскім сваяцтва з Каралінгамі ўключылі ў нумарацыю з дынастыі Каралінгаў.
Карл III | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Charles III ням.: Karl III. | |||||||
![]() | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
| |||||||
Папярэднік | |||||||
Пераемнік | Генрых II | ||||||
Нараджэнне | 18 лютага 1543 Нансі, Латарынгія | ||||||
Смерць | 14 мая 1608 (65 гадоў) Нансі, Латарынгія | ||||||
Род | Эльзаскі дом | ||||||
Бацька | |||||||
Маці | Крысціна Дацкая | ||||||
Жонка | Клод Французская | ||||||
Дзеці | Генрых II, Крысціна Латарынгская, Франц II[d], Кацярына Ларэнская[d], Лізавета Ларэнская[d], Карл Латарынгскі[d], Антуанета Латарынгская[d], Charles de Remoncourt[d], Anne de Lorraine[d] і Claude de Lorraine[d] | ||||||
Дзейнасць | знаць, палітыка і ваенная справа | ||||||
![]() |
Біяграфія
Старэйшы сын герцага Латарынгіі і Крысціны Дацкай. Карл стаў герцагам у 1545 годзе ва ўзросце 2 гадоў. Рэгенткай пры ім былі прызначаны яго маці і дзядзька . У 1552 годзе кароль Францыі Генрых II падчас вандравання ў Германію далучыў да Францыі Мец, і Вердэн і быў праездам у Нансі. Ён з незадаволенасцю адзначыў аўстрыйскі ўплыў рэгенткі Крысціны, пляменніцы імператара Карла V. Зняўшы яе, ён прызначыў Нікаласа адзіным рэгентам. Таксама, нягледзячы на маленні герцагіні, кароль павёз Карла ў Парыж, каб той атрымаў адукацыю, якая адпавядае французскім інтарэсам.
У 1559 годзе Карл жаніўся на дачцэ караля Клод Французскай. Ён захоўваў добрыя адносіны са сваімі шваграмі, каралямі Францыі. У той жа час, па прыкладу сваіх папярэднікаў, Карл падтрымліваў нейтралітэт паміж Францыяй і Свяшчэннай Рымскай імперыяй.
Дбайны каталік, Карлу пярэчылі думкі, што гугенот Генрых Наварскі можа стаць каралём Францыі. Менавіта тады архідыякан Франсуа з біскупства падаў кнігу, у якой сцвярджаў што герцагі Латарынгскія з'яўляюцца нашчадкамі Каралінгаў, гэта дазволіла Карлу прэтэндаваць на трон. Сен-Жэрменскі мір, пераход у каталіцтва Генрыха Наварскага і яго каранацыя спынілі рэлігійныя войны. Мір быў змацаваны вяселлем старэйшага сына Карла, Генрыха і сёстры караля, Кацярыны.
Нягледзячы на пяць гадоў вайны, кіраванне Карла III было эпохай росквіту і ўздыму. Разам з кардыналам Карлам Латарынгскім ён заснаваў універсітэт у . Герцаг пашырыў Нансі, стварыўшы новую частку горада, у чатыры разу большую за старую. Карл III памёр у 1608 годзе ва ўзросце 66 гадоў. Па яго смерці былі арганізаваны пышныя пахаванні, якія знайшлі адбітак ў шматлікіх гравюрах.
Сям'я
22 студзеня 1559 года ў Парыжы Карл жаніўся на Клод Французскай (1547—1575), малодшай дачцэ Генрыха II і Кацярыны Медычы. Дзеці:
- Генрых II (1563—1624), герцаг Латарынгіі і дэ Бар;
- Крысціна (1565—1637), у 1587 выйшла замуж за Фердынанда I Медычы, вялікага герцага Тасканы;
- (1567—1607), кардынал Латарынгскі, біскуп Меца, потым Страсбурга;
- Антуанэта (1568—1610), у 1599 выйшла замуж за Іагана-Вільгельма, герцага Юліх-Берга;
- (1572—1632), герцаг Латарынгіі і дэ Бар;
- Кацярына (1573—1648), ігумення ;
- Елізавета (1575—1636), у 1599 выйшла замуж за Максіміліяна I, курфюста Баварыі.
Зноскі
- http://genealogy.euweb.cz/lorraine/lorraine4.html Праверана 20 студзеня 2016.
- Lundy D. R. The Peerage
- Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
Спасылкі
- Гравюры пахавання Карла III 27 верасня 2007. (фр.)