Кінемато́граф (грэч. κινεμα — рух і грэч. γραφο — пісаць, адлюстроўваць) — від сучаснага выяўленчага мастацтва, з’явіўся ў XIX ст. і стаў папулярны ў XX ст. Таксама кінематографам называюць комплекс прылад і метадаў для здымак аб’ектаў у руху на кінастужку і наступнага прайгравання атрыманых здымкаў праз праецыраванне на экран. Часта, калі кажуць кіно́, маюць на ўвазе менавіта кінематограф, зрэдку ўжываюць варыянты тэрміна сінемато́граф (фр.: cinematographe), кінематагра́фія і кінамастацтва.
![image](https://www.wikiquery.be-by.nina.az/image/aHR0cHM6Ly93d3cud2lraXF1ZXJ5LmJlLWJ5Lm5pbmEuYXovaW1hZ2UvYUhSMGNITTZMeTkxY0d4dllXUXVkMmxyYVcxbFpHbGhMbTl5Wnk5M2FXdHBjR1ZrYVdFdlkyOXRiVzl1Y3k5MGFIVnRZaTloTDJGa0wwSnZiR1Y0U0RFMkxtcHdaeTh5TWpCd2VDMUNiMnhsZUVneE5pNXFjR2M9LmpwZw==.jpg)
Уплыў кінематографа на культуру і мастацтва бясспрэчны, выказваюць таксама меркаванні пра значнасць уплыву кінематографа на палітыку і эканоміку.
Кінематограф вывучае навука кіназнаўства.
Галіна прамысловасці, якая вырабляе кінафільмы, спецэфекты для кінафільмаў і мультыплікацыю, завецца кінаіндустры́я. У многіх краінах кінаіндустрыя — значная галіна эканомікі.
Вытворчасць кінафільмаў засяроджана на . Фільмы дэманструюць у кінатэатрах — стацыянарных і перасоўных, па тэлебачанні, распаўсюджваюцца як відэа на відэакасетах і .
Кінематограф на Вікісховішчы |