Лаці́нская мова, або лаці́на, таксама латы́нь, (лац.: lingua Latina) — мёртвая мова з індаеўрапейскай моўнай сям’і (італійскай моўнай групы), якая істотна паўплывала на лексікон многіх моў свету. Афіцыйная мова Ватыкана і Каталіцкай Царквы. Ужываецца ў біялогіі і медыцыне. Алфавіт — лацінскі. Паводле граматычнага ладу — флектыўная.
Лацінская | |
---|---|
Саманазва | lingua Latina |
Краіны | Ватыкан Мальтыйскі ордэн першапачаткова — Старажытны Рым |
Рэгіёны | Заходняя і Паўднёвая Еўропа, Блізкі Ўсход, Паўночная Афрыка (у I-V стст.) |
Афіцыйны статус | Ватыкан |
Арганізацыя, якая рэгулюе | Каталіцкая Царква |
Вымерла | Пісьмовая мова выцеснена раманскімі і германскімі мовамі ў XII-XV стст. (ва Усходняй Еўропе ў XVII ст.), у навуцы захоўвалася ў XVIII ст., у біялогіі, медыцыне, правазнаўстве і каталіцтве дагэтуль Вусная мова: развілася ў раманскія мовы к IX-XII стст. |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
| |
Пісьменнасць | лацініца |
Моўныя коды | |
(ДАСТ 7.75–97) | лат 380 |
(ISO 639-1) | la |
(ISO 639-2) | lat |
(ISO 639-3) | lat |
lat | |
ABS ASCL | 2902 |
IETF | la |
Glottolog | lati1261 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Пісьмовасць
|
|
Літары C і K абедзве азначаюць /k/. У архаічных надпісах С звычайна выкарыстоўваецца перад І і Е, у той час як К выкарыстоўваецца перад А. Аднак у класічны час выкарыстанне К было абмежавана вялікім спісам спрадвечна лацінскіх слоў; у грэчаскіх запазычаннях капа (Κκ) заўсёды перадаецца літарай С. Літара Q дазваляе адрозніваць мінімальныя пары /k/ і /kʷ/, напрыклад cui /kui̯/ і qui /kʷiː/.
- У ранняй латыні С азначала две розныя фанемы /k/ і /g/. Пазней была ўведзена асобная літара G, аднак напісанне С захавалася ў скарачэннях шэрага старажытнарымскіх імён, напрыклад Gāius (Гай) скарочана пісалася C., а Gnaeus (Гней) як Cn.
- У класічнай латыні літары I і V (назва: ū) азначалі як галосныя /i/ і /u/, так і зычныя (дакладней, паўгалосныя) /j/ і /w/. У Сярэднявякоўі была уведзена розніца Ii/Jj і Uu/Vv, якая і зараз пры выданні лацінскіх тэкстаў з’яўляецца неабавязковай. Часта выкарыстоўваюцца толькі Ii, Uu, Vv, часам — Ii и Vu.
- Літары Y і Z былі ўведзены ў класічную эпоху дзеля запісу слоў грэчаскага паходжання, літара W была ўведзена ў Сярэднявякоўі дзеля запісу слоў германскага паходжання.
- Паўгалосны /j/ рэгулярна падвойваўся паміж галоснымі, але гэта не паказвалася пісьмова. Перад галосным І паўгалосны І не пісаўся наогул, напрыклад /ˈrejjikit/ ‘кінуў назад’ часцей пісалася reicit, а не reiicit
Лацінскі алфавіт з’яўляецца асновай пісьмовасці многіх сучасных моў.
Гісторыя
Лацінская мова разам з (), разам з і мовамі складала італійскую галіну індаеўрапейскай сям’і моў. У працэсе гістарычнага развіцця старажытнай Італіі лацінская мова выціснула іншыя італійскія мовы і з часам заняла дамінантнае становішча ў заходнім Міжземнамор’і. У цяперашні час адносіцца да ліку так званых мёртвых моў, як старажытнаіндыйскі санскрыт, старажытнагрэчаская мова.
У гістарычным развіцці лацінскай мовы адзначаецца некалькі этапаў, якія характэрны з пункту гледжання яе ўнутранай эвалюцыі і ўзаемадзеяння з іншымі мовамі.
Архаічныя латынь
З’яўленне латыні як мовы адбылося у сярэдзіне ІІ тысячагоддзя да н.э. У пачатку І тыс. да н.э. на лацінскай мове размаўляла насельніцтва невялічкай вобласці Лацый (лац. ‘’Latium’’), што размешчана на захадзе сярэдняй часткі Апенінскага паўвострава, па ніжэйшай плыні Тыбра. Племя, што жыло ў лацыі, звалося лацінамі (лац. ‘’Latini), яе мова — лацінская. Цэнтрам гэтай вобласці стаў горад Рым (лац. ‘’Roma), з-за якога ўсе плямёны, што аб’ядналіся вакол яго, сталі зваць сябе рымлянамі (лац. ‘’Romani).
Наболей раннія пісьмовыя крыніцы на лацінскай мове маюць дачыненне, меркавана, да канца 6 — пачатка 5 стагоддзя да н.э. Гэта знойдзены ў 1978 годзе надпіс са старажытнака горада (50 кіламетраў на поўдзень ад Рыма), які датуецца канцом 6 стагоддзя да н.э., і урывак сакральнага надпісу на абломку чорнага камня, які знойдзены ў 1899 годзе пры раскопках рымскага форума, які адносіўся да 500 года да н.э. Да старажытных помнікаў архаічнай латыні адносяцца таксама і шматлікія надпісы на могілках і афіцыйныя дакументы 3 — пачатка 2 стагоддзя да н.э., з якіх найболей вядомыя эпітафіі рымскіх палітычных дзеячаў Сцыпіёнаў і тэкст сенацкай пастановы аб свяцілішчах бога Вакха.
Паступовае распаўсюджванне лацінскай мовы за межы Рыма і выцясненне іншых моў старажытнай Італіі пачынаецца з 4—3 стст. да н. э. Лацінізацыя Апенінскага паўвострава (за выключэннем поўдня Італіі і Сіцыліі, дзе захоўвалася грэчаская мова) у асноўным скончылася к 1 ст. да н. э. Далейшыя заваяванні рабаўладальніцкага Рыма прывялі да распаўсюджвання лацінскай мовы ў Паўночнай Афрыцы, Іспаніі, Галіі, Брытаніі, прырэйнскай Германіі, у Рэцыі, Паноніі і Дакіі.
Найбуйнейшым прадстаўніком архаічнага перыяду ў галіне літаратурнай мовы з’яўляецца старажытнарымскі камедыёграф Плаўт (каля. 245—184 да н. э.), ад якога да нашага часу дайшло 20 камедый цалкам і даўна — урыўкамі. Аднак, трэба адзначыць, што слоўнікавы склад камедый Плаўта і фанетычная структура яго мовы ўжо набліжаецца да норм класічный латыні 1 стагоддзя да н.э.
Класічная латынь
Класічная («залатая») латынь — літаратурная мова, якая дасягнула найвышэйшай выразнасці і сінтаксічнай стромкасці ў празаічных творах Цыцэрона (106 — 43 да н.э.) і ў паэтычных творах Вергілія (70 — 19 да н.э.) і Авідзія (43 да н.э. — 18 н.э).
Перыяд фарміравання і росквіту класічнай лацінскай мовы быў звязаны з ператварэннем Рыма ў найбуйнейшую дзяржаву Міжземнамор’я, якая падпарадкавала сабе значную частку Еўропы, Паўночную Афрыку і Малую Азію. Ва ўсходніх правінцыях рымскай дзяржавы (Грэцыя, Малая Азія) была шырока распаўсюджава грэчаская мова і высокаразвітая грэчаская культура, лацінская мова не атрымала шырокага распаўсюду. Інакш справа складвалася ў заходнім Міжземнамор’і. На канец 2 стагоддзя да н.э. лацінская мова пануе на ўсёй тэрыторыі Італіі, а хутка распаўсюджваецца ў Галіі, на Пірэнейскім паўвостраве. Праз рымскіх салдат і гандляроў лацінская мова атрымлівае выхад у масы і аказваецца найболей эфектыўным сродкам захопленых тэрыторый.
Non tam praeclare est scire Latine, quam turpe nescire |
Не так ухвальна ведаць лацінскую мову, як ганебна не ведаць яе. |
Пры гэтым найболей актыўна раманізуюцца бліжэйшыя суседзі рымлян — кельты, якія жылі на тэрыторыі Галіі (сучасная Францыя), Бельгіі, Швейцарыі. Заваяванне Галіі пачалося яшчэ ў другой палове 2 стагоддзя да н.э. і скончылася ў канцы 50-х гг. да н.э. у выніку Юлія Цэзара. Тады ж рымскія войскі упершыню шчыльна сутыкнуліся з германскімі плямёнамі, якія так і не здолелі захапіць, у выніку чаго тыя пазбеглі раманізацыі, а іх мовы далі пачатак усім германскім мовам сучаснай Еўропы. Цэзар таксама здзеснівае два паходы ў Брытанію, аднак гэтыя кароткія экспедыцыі не мелі сур’ёзных наступстваў. Толькі ў 1 стагоддзі нашай эры рымляне здолелі далучыць Брытанію да сваёй імперыі.
Посткласічная латынь
Ад класічнай латыні прынята адрозніваць мову рымскай мастацкай літаратуры так званага посткласічнага («срэбранага») перыяду, які храналагічна супадаў з I—II стагоддзямі н.э. (так званы Прынцыпат ранняй імперыі). Сапраўды, мова празаічных пісьменнікаў і паэтаў таго часу (Сенека, Тацыт, Ювенал, Марцыял, Апулей) адрозніваецца значнай самабытнасцю ў выбары стылёвых сродкаў. Але, паколькі нормы граматычнага строю лацінскай мовы, якія былі распрацаваны цягам класічнага перыяду, не парушаюцца, то дзяленне на класічную і посткласічную латынь мае хутчэй літаратуразнаўскае, чым лінгвістычнае значэнне.
Позняя латынь
У якасці асобнага перыяда ў гісторыі латыні вылучаюць познюю латынь, якая храналагічна супадае з III—VI стагоддзямі (позняя імперыя, яе заняпад і ўзнікненне варварскіх дзяржаў). У творах пісьменнікаў гэтага перыяду (пераважна гісторыкаў і хрысціянскіх багасловаў, такіх як Арыген, , Аўрэлій Аўгусцін) з’яўляюцца марфалагічныя і сінтаксічныя нормы, якія рыхтуюць пераход ад латыні да раманскіх моў.
Сярэднявечная латынь
Сярэднявяковая, або , — гэта найперш літургічныя (рэлігійныя) тэксты — гімны, спевы, малітвы. У канцы 4 стагоддзя Іеранім Стрыдоснкі пераклаў Біблію на лацінскую мову. Гэта пераклад, вядомы пад назвай «Вульгата» быў прызнаны раўнацэнным арыгіналу на каталіцкім ў 16 стагоддзі. З таго часу латынь, нароўні са старажытнаяўрэйскай і старажытнагрэчаскай мовамі лічыцца адной з сакральных моў Бібліі.
Лацінская мова ў Сярэднія вякі стала міжнароднай мовай навукі, школы, філасофіі, дыпламатыі, часткова літаратуры.
Латынь у Новы час
Эпоха Адраджэння пакінула нам вялікую колькасць навуковых прац на лацінскай мове. Гэта медыцынскія трактаты медыкаў італьянскай школы 16 стагоддзя: «Аб будове чалавечага цела» Андрэаса Візалія (1543), «Анатамічныя назіранні» Габрыеля Фалопія (1561), «Анатамічныя творы» (1552) і інш.
Латынь Сярэдніх вякоў даволі далёка адыйшла ад класічных твораў рымлян, і ў 14 стагоддзі ў Італіі пачаўся рух за вяртанне да ўзорнай старажытнай латыні Цыцэрона, у супрацьлегласць латыні царквы і ўніверсітэтаў, якую гуманісты з пагардай звалі «куханнай латынню». Гуманісты актыўна размаўлялі і пісалі на лацінскай мове: Т. Мор, Эразм Ратэрдамскі, М. Капернік, Ф. Бэкан, І. Ньютан. Дзякуючы лацінскай мове культура Рыма і ўспрынятая ім грэчаская культура сталі набыткам чалавецтва. Еўрапейскія мовы адчулі на сабе ўплыў лацінскай мовы як крыніцы лексічнага ўзбагачэння і папаўнення палітычнай, навуковай і тэхнічнай тэрміналогіі. Лацінскі алфавіт абслугоўвае многія мовы свету.
Лацінская мова ў 16 стагоддзі застаецца найважнейшым сродкам міжнароднай камунікацыі культурнага і навуковага асяроддзя. Аднак, у час Рэфармацыі, секулярызацыя жыцця ўсё болей абмяжоўвае ўжыванне латыні ў царкоўнай галіне: лютэране, кальвіністы, англікане перакладаюць Біблію на родныя мовы сваіх краін, у выніку чаго Біблія робіцца агульназразумелай. Людзі самі вывучаюць біблейскія нормы і пачынаюць крытыкаваць з іх дапамогай дзяржаву, каралеўскую ўладу і саму царкву. У дыпламатыі латынь паступова выцясняецца французскай мовай: Вестфальская мірная дамова 1648 года была першым міжнародным палітычным дакументам, які напісаны не на латыні.
Да 18 стагоддзя латынь была міжнароднай мовай навукі. У лацінскім перакладзе ў 1503 годзе сталі шырока вядомыя запісы Амерыга Веспучы аб адкрыцці Новага Свету. На лацінскай мове быў складзены першы дакумент руска-кітайскіх адносін — . На латыні пісаў свае творы філосаф Спіноза (1632—1677), англійскі навуковец Ісаак Ньютан (1643—1727), рускі вучоны Міхаіл Ламаносаў (1711—1765) і інш. Аднак пасля Вялікай французскай рэвалюцыі ў канцы 18 стагоддзя ўніверсітэцкае выкладанне было перакладзена з латыні на сучасныя мовы, што істотна падарвала статус латыні як асноўнай мовы навукі. У выніку, у 19 стагоддзі латынь амаль выйшла з ужываня. Долей за ўсё яна пратрымалася ў філалогіі (асабліва класічнай) і медыцыне. У 20 стагоддзі латынь засталася толькі мовай каталіцкай царквы, аднак і ў гэтай якасці яна саступіла большасць пазіцый нацыянальным мовам розных краін у 2-й палове 20 стагоддзя. У апошнія гады ў краінах Заходняй Еўропы і Паўднёвай Амерыкі ўзнік рух за адраджэнне выкарыстання лацінскай мовы ў якасці міжнароднай мовы навукі. Адбылося некалькі кангрэсаў міжнароднай арганізацыі, якую стварылі дзеля гэтай мэты, выходзіць спецыяльны часопіс. Таксама латынь сёння з’яўляецца афіцыйнай мовай Ватыкана.
У рэцше рэшт лацінская мова, разам са старажытнагрэчаскай, служыць дзеля ўтварэння тэрміналогіі грамадска-палітычнай і навуковай сферы.
Латынь у Беларусі
Лацінская мова ўпершыню з’явілася ў Беларусі ў 13 стагоддзі. Пачала пашырацца ў канцы 14 стагоддзя, пасля ўзмацнення палітычнай сувязі з Польшчай. Пры гэтым яна часта выцясняла старабеларускую мову з дзяржаўнага справаводства. Асабіста гэтаму спрыялі літоўскія феадалы, сярод якіх існавала легенда аб рымскім паходжанні літоўскай эліты і аб роднасці літоўскай і лацінскай мовы. Яшчэ адной крыніцай распаўсюду лацінскай мовы была паланізацыя і акаталічванне. З іншага боку, дзякуючы вывучэнню латыні беларускія кніжнікі пазнаёміліся з дасягненнямі еўрапейскай навукі і літаратуры. У 16 стагоддзі латынь ведала большасць адукаваных людзей, у тым ліку праваслаўнай веры.
Праваслаўны аўтар Пётр Магіла піша, што без лацінскай мовы нельга ў дзяржаве абыйсціся. Ён пагаджаецца, што, каб людзі не былі «прастакамі», каб «каб і ў палітычных рэчах, і ў артыкулах веры разбіраліся», яны павінны акрамя грэчаскай і славянскай мовы ведаць лацінскую. Латынню карыстаецца праваслаўны дзеяч Мялецій Сматрыцкі і многія іншыя. У цэлым стаўленне да латыні было паважлівае, яе ўспрымалі найперш як мову адукаваных людзей, а не як мову каталіцкай веры. У 1621 годзе Ян Казімір Пашкевіч пісаў: «Полска квітнет лаціною, Літва квітнет русчізною, Без той в Полсце не пребудзеш, Без сей в Літве блазном будзеш». Пад «русчізною» маецца на ўвазе менавіта старабеларуская мова.
У многіх езуіцкіх школах, якія існавалі ў Мінску, Бабруйску, Віцебску, Гродна, Магілёве, Нясвіжы, Навагрудку, Оршы, Полацку, нават выкладанне вялося на латыні. Многія дакументы Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага напісаны на лацінскай мове, часам з перакладам на старабеларускую.
У 16—18 ст. на ўсходнеславянскіх землях, у т.л. на Беларусі, лаціская мова выкладалася ў навучальных установах, выкарыстоўвалася ў справаводстве, дыпламатычнай перапісцы, пры напісанні навуковых трактатаў і літаратурных твораў. Яе добра ведалі і на ёй пісалі беларускія асветнікі Мікола Гусоўскі, С. Будны, Сімяон Полацкі, Андрэй Волан, і іншыя. На лацінскай мове былі напісаны такія творы, як паэма «Пруская вайна» Яна Вісліцкага, паэма «Радзівіліяда» (1592 г.) Яна Радвана, «» Івана Ужэвіча (1645 г.), «Уступныя лекцыі па матэматыцы» (1725—1790). Беларускім паэтам-лаціністам быў Міхаіл Карыцкі, аўтар алегарычнай паэмы «Птушыны сейм». Многія запазычанні з лацінскай мовы ўвайшлі ў беларускую мову (т.зв. ).
Уплыў на іншыя мовы
Лацінская мова ў яе народнай (размоўнае версіі) — так званая «вульгарная латынь» з’явілася асновай дзеля новых нацыянальных моў раманскай групы, да якой належаць: італьянская мова, якая ўзнікла на Апенінскім паўвостраве ў выніку эвалюцыі лацінскай мовы; французская і аксітанская мовы, якія развіліся ў былой Галіі пад уплывам германскім дыялектаў; іспанская, каталанская, партугальская, галісійская і мовы — на Пірэнейскім паўвостраве, рэтараманская (на тэрыторыі рымская калоніі Рэцыі — часта сучаснай Швейцарыі і паўднёвы ўсход Італіі); румынская мова (на тэрыторыі былой правінцыі Дакіі — сучаснай Румыніі), малдаўская мова і некаторыя іншыя усходне-раманскія мовы Балканскага паўвострава. Асабліва трэба адзначыць сардзінскую мову як найболей блізкую да класічнай латыні.
Аднак мовы раманскага паходжання вельмі адрозніваюцца адна ад адной. Гэта тлучачыцца тым, што латынь засвойвалася ў розных правінцыях імперыі з рознай хуткасцю, уступала ў складанае ўзаемадзеянне з мясцовымі мовамі і дыялектамі. Аднак раманскія мовы маюць падобныя марфалагічныя лацінскія рысы. Напрыклад, глагольная сістэма французскай мовы прадстаўляе сабою далейшае развіццё форм глагола, якое пачалося яшчэ ў народнай латыні. У перыяд фарміравання французскай літаратурнай мовы на яе меў уплыў лацінскі сінтаксіс, пад уздзеяннем якога ў французскай граматыцы фарміраваліся правілы спалучэння і паслядоўнасці часоў, звароты і інш.
Спробы рымлян падпарадкаваць сабе германскія плямёны ў 1 ст. да н.э. — 1 ст. н.э. не мелі поспеху, аднак эканамічныя сувязі рымлян з германцамі існавалі доўга. Яны здзесніваліся галоўным чынам праз рымскія гарнізоны-калоніі, размешчаныя ўздоўж рэк Рэйн і Дунай. Аб гэтым нагадваюць нават сённешнія назвы нямецкіх гарадоў: Кёльн (ням. Köln, ад лац. colonia — «паселішча»), Кобленц (ням. Koblenz, лац. confluentes — літаральна «які сцякаецца», бо Кобленц размешчаны ля збегу Мозэля і Рэйна, (нем. Regensburg, от лат. regina castra), горад Вена (ад лац. vindobona) і інш.
У Брытаніі найболей старажытнымі слядамі лацінскай мовы з’яўляюцца назвы гарадоў са складовай часткай -chester, -caster ці -castle от лац. castra — «ваенны лагер» і castellum — «умацаванне», foss- ад лац. fossa — «роў», col(n) ад лац. colonia — «паселішча»: Манчэстэр (англ. Manchester), Ланкастэр (англ. Lancaster), (англ. Newcastle), (англ. Fossbrook), Лінкальн (англ. Lincoln), (англ. Colchester). Заваяванне Брытаніі ў 5-6 стагоддзях германскімі плямёнамі англаў, саксаў і ютаў павялічыла колькасць лацінізмаў за кошт слоў, якія германцы раней перанялі ад рымлян.
Уплыў на беларускую мову
Беларускае слова «палац» паходзіць ад назвы аднаго з сямі сакральных узгоркаў, на якіх быў пабудаваны Рым, — Palatin. Цікава, што гэтая назва патрапіла ў многія еўрапейскія мовы (англ. «Palace», рускае «Палаты» і інш).
Слова «бульба» можа быць звязана з лацінскім «bulbus» («цыбуліна»). Цікава, што ў многія еўрапейскія мовы яно патрапіла менавіта ў значэнні «цыбуля» (іспанскае bulbo, італьянскае bulbo, франц. bulbe, нямецкае Bolle). Праўда, у польскае «bulwa» азначае «клубень», а чэшскае bulva — «караняплод».
Само беларускае слова «цыбуля» таксама мае раманскае паходжанне (іспанскае «cebolla» — «цыбуліна», французскае «ciboule» — «цыбуля-татарка»). Адсюль паходзіць і італьянскае «cipollina» («цыбулька») і, адпаведна, імя галоўнага героя кнігі Дж. Радары «». Цікава, што ў некаторых украінскіх перакладах яго імя гучыць як «Цибуліно».
Характарыстыка
Лацінская мова захоўвае многія архаічныя індаеўрапейскія рысы, што збліжае яе з хецкай мовай, індаіранскімі, кельцкімі мовамі.
Фанетыка мовы
Лацінская мова характарызуецца выразным вымаўленнем галосных і зычных, галосныя бываюць доўгія і кароткія, індаеўрапейскае s паміж галоснымі пераходзіць у r, проціпастаўленне прыдыхальных і непрыдыхальных зычных, характэрнае для многіх старых індаеўрапейскіх моў, у лацінскай мове адсутнічае.
Граматыка мовы
Латынь мае складаную сістэму скланення назоўнікаў, якія маюць пяць тыпаў скланення. У лацінскай мове выдзяляюць 6 склонаў (прыкладна як і ў славянскіх мовах), але ў множным ліку адзначаецца форм датыва і аблатыва. Прыметнік бывае трох родаў і дапасоўваецца да назоўніка ў родзе. Дзеяслоў валодае вельмі багатай сістэмай з адрозніваннем імперфекта і перфекта ў прошлым часе. У лацінскага дзеяслова тры лады (абвесны, умоўны і загадны), два станы (незалежны і залежны), выдзяляецца чатыры , ёсць мноства няправільных дзеясловаў.
Пераважны парадак слоў SOV, пры якім дзеяслоў займае апошняе месца ў сказе, архаічны.
Багацце флектыўных форм у спалучэнні з традыцыйнымі спосабамі словаўтварэння робіць лацінскую мову вельмі гнуткай і здольнай выражаць складаныя паняцці і сітуацыі.
Вымаўленне
У выніку таго, што латынь доўга функцыянавала на тэрыторыі Еўропы, адначасова з нацыянальнымі мовамі, яна адчувала ўплыў гэтых моў. Гэта адбівалася на чытанні лацінскіх тэкстаў, які падпарадкоўваліся нормам вымаўлення адпаведных нацыянальных моў. Гэтая тэндэнцыя захоўваецца і ў наш час.
Пры вымаўленне лацінскіх слоў носібіты сучасных моў часта не надаюць увагі таму, каб вымаўляць лацінскія словы так, як гэта рабілі старажытныя рымляне, у выніку чаго ўзнікла мноства сістэм лацінскага вымаўлення. У большасці выпадкаў лацінкае вымаўленне адаптыруецца да фанетыкі роднай мовы. У іншых выпадках педагогі артыентыруюцца на вымаўленне ў сучасных раманскіх мовах, абапіраючыся на спрэчны тэзіс, быццам за 2 тысячы гадоў фанетыка гукаў мала змянілася.
Лексіка мовы
У лацінскай мове ёсць некаторая колькасць грэчаскіх запазычанняў, але асноўная частка яе лексікі ўласналацінская. Існуе шмат спосабаў словаўтварэння з дапамогай суфіксаў і прыставак.
Лацінская мова ў біялогіі
Лацінская мова ў біялогіі можа лічыцца самастойнай навуковай моваў, якая пайшла ад латыні эпохі Адраджэння, але ўзбагачаная мноствам слоў, запазычаных пераважна са старажытнагрэчаскай і іншых моў. Акрамя таго, многія словы латыні ўжываюцца ў біялагічных тэкстах у новым, спецыяльным сэнсе. Граматыка ў лацінскай біялагічнай мове значна спрошчана. Лацінскі алфавіт дапоўнены: у адрозненні ад класічнай латыні, у ім ёсць літары «j», «u», «w».
Сучасныя кодэксы біялагічнай наменклатуры патрабуюць, каб навуковыя назвы жывых арганізмаў былі па форме «лацінскімі», то бое былі напісаны літарамі лацінскага алфавіта і падпарадкоўваліся правілам лацінскай граматыкі, незалежна ад таго, з якой мовы яны запазычаныя.
Гл. таксама
Зноскі
- С. М. СТРУКАВА. ЛЕКСІКА ЛАЦІНСКАГА ПАХОДЖАННЯ Ў БЕЛАРУСКАЙ І РАМАНСКІХ МОВАХ 12 красавіка 2022.
- Латинська мова: підручник / В. Д. Литвинов, Л. П. Скорина. — К. : Вища школа, 1990. — 247 с.
Літаратура
- Лацінская мова // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. С. 167.
- Латинский язык // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Ходорковская Б. Б. Латинский язык // Лингвистический энциклопедический словарь. — М.: «Советская энциклопедия», 1990. — С. 253.
- Тронский И. М. Очерки по истории латинского языка. М.; Л., 1953.
- Тронский И. М. Историческая грамматика латинского языка. М., 1960.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лацінская мова