Леапольд I (ням.: Leopold I.; 9 чэрвеня 1640 — 5 мая 1705) — імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 18 ліпеня 1658 года, кароль Венгрыі з 27 чэрвеня 1655 года, кароль Чэхіі з 14 верасня 1656 года, другі сын імператара Фердынанда III і Марыі Ганны Іспанскай.
Леапольд I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Leopold I | |||||||
![]() | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
Каранацыя | 18 ліпеня 1658 | ||||||
Папярэднік | Фердынанд III | ||||||
Пераемнік | Іосіф I | ||||||
| |||||||
Папярэднік | Фердынанд IV | ||||||
Пераемнік | Іосіф I | ||||||
да 1658 — тытулярны кароль | |||||||
| |||||||
Папярэднік | Фердынанд IV | ||||||
Пераемнік | Іосіф I | ||||||
да 1658 — тытулярны кароль | |||||||
Нараджэнне | 9 чэрвеня 1640[…] | ||||||
Смерць | 5 мая 1705[…](64 гады) | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Габсбургі | ||||||
Бацька | Фердынанд III Габсбург | ||||||
Маці | Марыя Ганна Іспанская | ||||||
Жонка | Маргарыта Тэрэза Іспанская, Клаўдзія Фелісіта Аўстрыйская[d] і Элеанора Нойбургская[d] | ||||||
Дзеці | Марыя Антонія Аўстрыйская[d], Іосіф I Габсбург, Марыя Лізавета Аўстрыйская[d], Леапольд Іосіф Асўтрыйскі[d], Марыя Ганна Аўстрыйская[d], Марыя Тэрэза Аўстрыйская[d], Карл VI Габсбург, Марыя Магдалена Аўстрыйская[d], Фердынанд Венцэль Габсбург[d], Ёган Леапольд Габсбург[d], Марыя Ганна Габсбург[d], Ганна Марыя Габсбург[d], Марыя Язефа Габсбург[d], Крысціна Габсбург[d], Марыя Язефа Аўстрыйская[d] і Марыя Маргарыта Габсбург[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Аўтограф | ![]() | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Валадаранне Леапольда I адзначана вострым суперніцтвам з Людовікам XIV за гегемонію ў Еўропе. У яго кіраванне туркі беспаспяхова аблажылі Вену і было распачата вызваленне ад іх Венгрыі. У цэлым Леапольду ўдалося ўмацаваць імперыю, якая стаяла пасля Вестфальскага міру на грані развалу, што дазволіла ёй праіснаваць яшчэ стагоддзе.
Біяграфія
Нарадзіўся 9 чэрвеня 1640 года, выхоўваўся спачатку ў езуітаў для прыняцця духоўнага сану, але пасля смерці старэйшага брата, Фердынанда (1654), стаў спадчыннікам аўстрыйскіх земляў і быў абвешчаны каралём венгерскім і чэшскім. Пасля смерці бацькі (1657) Леапольд I, нягледзячы на ўсе інтрыгі Людовіка XIV, які жадаў атрымаць імператарскую карону, быў абраны ў германскія імператары і каранаваны 18 ліпеня 1658 года дзякуючы садзейнічанню курфюрста .
Ён любіў і заахвочваў да заняткаў гісторыяй і прыродазнаўчымі навукамі, заступаўся за музыкантаў, быўшы сам таленавітым кампазітарам-аматарам, заснаваў універсітэты ў Інсбруку, Ольмюцы і Брэслау; Леапольдаўскае таварыства прыродазнаўцаў захоўвае яго імя. Пасля смерці эрцгерцага (1665) Леапольд I набыў графства Ціроль і выкупіў у Польшчы сілезскія княствы і , закладзеныя ёй Фердынандам III.
Яго знешняя палітыка праходзіла ва ўмовах суперніцтва з французскім каралём Людовікам XIV, які даводзіўся Леапольду стрыечным братам. Леапольд быў непрыгожы. Ён вельмі рэдка выязджаў за межы аўстрыйскіх уладанняў. Моцныя палітыкі доўга не затрымліваліся пры двары імператара. У 1670 годзе, магчыма пад уплывам сваёй першай жонкі-іспанкі, выгнаў яўрэяў з Вены.
Удзел у войнах
![image](https://www.wikiquery.be-by.nina.az/image/aHR0cHM6Ly93d3cud2lraXF1ZXJ5LmJlLWJ5Lm5pbmEuYXovaW1hZ2UvYUhSMGNITTZMeTkxY0d4dllXUXVkMmxyYVcxbFpHbGhMbTl5Wnk5M2FXdHBjR1ZrYVdFdlkyOXRiVzl1Y3k5MGFIVnRZaTlpTDJKa0wwUnZkV0pzWlY5MGFHRnNaWEpmSlVNekpVRXdYMndsTWpkbFptWnBaMmxsWDJSbFgwd2xRek1sUVRsdmNHOXNaRjlKTG1wd1p5OHlNakJ3ZUMxRWIzVmliR1ZmZEdoaGJHVnlYeVZETXlWQk1GOXNKVEkzWldabWFXZHBaVjlrWlY5TUpVTXpKVUU1YjNCdmJHUmZTUzVxY0djPS5qcGc=.jpg)
Нерашучы і схільны да дэпрэсій Леапольд I быў шчырым прыхільнікам міру, але акалічнасці ўцягнулі яго ў шматгадовыя войны. На прэсбургскім сойме яму ўдалося замацаваць за сабой Венгрыю, але яго крайняя няцерпнасць праявілася ў жорсткіх праследах венгерскіх кальвіністаў.
Разам з каралём польскім і курфюрстам брандэнбургскім ён браў удзел у вайне з і яго саюзнікам, Георгам Ракацы Сяміградскім. Умяшанне Турцыі ў смуты Сяміграддзя з Портай. У 1663 годзе туркі ўварваліся ў Венгрыю, але былі разбіты генералам ў (1664). Не скарыстаўшыся гэтай перамогай, імператар замацаваў за Портай Гросвардэйн і Нейгейзель.
Вайна неўзабаве аднавілася; пратэстанцкая нацыянальная партыя падняла мяцеж (1678—1682), і закліканыя ёю на дапамогу туркі ў 1683 годзе дашлі да Вены, якую трымалі ў аблозе з 14 ліпеня па 12 верасня. Ад разгрому Аўстрыя была выратавана толькі перамогай пры Каленбергу каля Вены (12 верасня 1683 года). Леапольд I перайшоў да наступальных дзеянняў, якія ўвянчаліся Карлавіцкім мірам.
З войнаў яго з Людовікам XIV першая (1672—1679) і другая (1688—1697) былі няўдалымі для Аўстрыі. Найбольш добрай для яе была трэцяя вайна — вайна за іспанскую спадчыну, у якой была апошнім бліскучым трыумфам Леапольда I, вымушанага ў той жа час змагацца з новым паўстаннем венграў пад кіраўніцтвам Ферэнца II Ракацы.
Сям’я
У 1666 годзе Леапольд I ажаніўся з пляменніцай, іспанскай інфантай Маргарытай Тэрэзай (1651—1673), дачкой караля Філіпа IV і сваёй уласнай сястры Мар’яны Аўстрыйскай. З шасці дзяцей выжыла толькі адна дачка:
- Фердынанд Венцэль (1667—1668)
- (1669—1692), эрцгерцагіня Аўстрыйская, жонка курфюрста
- Іаган Леапольд (1670)
- Марыя Ганна (1672)
У 1673 годзе Леапольд ажаніўся з , эрцгерцагіні Аўстрыйскай (1653—1676). У іх нарадзіліся дзве дочкі, памерлі ў маленстве:
У 1676 годзе ён ажаніўся ў трэці раз з (1655—1720), дачкой , з якой меў дзесяць дзяцей, з якіх выжылі сямёра:
Зноскі
- Dienst H. Leopold I // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Lundy D. R. Leopold I von Österreich, Holy Roman Emperor // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118571869 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118571869 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- https://data.matricula-online.eu/de/oesterreich/wien/01-hofburgpfarre/01%252C2-02/?pg=5
- Union List of Artist Names — 2014. Праверана 22 мая 2021.
- Lundy D. R. The Peerage
- Каранаваны ў гэты ж дзень.
- Шиндлинг А., Циглер В. Кайзеры: Священная Римская империя, Австрия, Германия. Ростов-на-Дону: «Феникс», 1997. С. 206.
- Шиндлинг А., Циглер В. Кайзеры. — Ростов-на-Дону: Феникс, 1997. — С. 204, 206, 215, 217. — .
Літаратура
Надрукавана яго перапіска на італ. мове з патарам Марка д’Авіяна (Грац, 1878).
- Baumstark, «Kaiser Leopold I» (Фрэйберг, 1873).
- Scheichl, «L. I und die oesterreichische Politik 1667-68» (Лпц., 1888).
- в сборнике Онкена — Erdmansdörffer, «Deutsche Geschichte 1648—1740» (Б., 1892-94).
- Maria Goloubeva, The Glorification of Emperor Leopold I in Image, Spectacle and Text (Mainz, 2000) (Veröffentlichungen des Instituts für Europäische Geschichte. Abteilung für Universalgeschichte, 184).
- Jutta Schumann, Die andere Sonne. Kaiserbild und Medienstrategien im Zeitalter Leopolds I (Berlin, 2003) (Colloquia Augustana, 17).
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Каралінгі — Саксонская дынастыя — Салічная дынастыя — Гогенштаўфены — Вітэльсбахі — Габсбургі |