«Монпарнас, 19» (фр.: Montparnasse 19) або Закаханыя Манпарнаса (фр.: Les Amants de Montparnasse) — мастацкі чорна-белы фільм, біяграфічная драма, якая расказвае гісторыю апошніх месяцаў жыцця аднаго з самых вядомых мастакоў пачатку XX стагоддзя Амедэа Мадыльяні. Фільм здымаўся ў жніўні-кастрычніку 1957 года, прэм'ера адбылася 4 красавіка 1958 года.
Манпарнас, 19 | |
---|---|
Montparnasse 19 (Les Amants de Montparnasse) | |
Жанр | біяграфічны фільм і драматычны фільм |
Рэжысёр |
|
Прадзюсар | |
Сцэнарыст |
|
У галоўных ролях |
|
Аператар |
|
Кампазітар |
|
Кінакампанія | Pallavicini |
Працягласць | 105 хв. |
Краіна | |
Мова | французская |
Год | 1958 |
IMDb | ID 0050123 |
Сюжэт
1919 год. Бедны мастак з Манпарнаса, які пакутуе ад алкагалізму, улюбляецца ў маладую Жанну Эбютэрн, дзяўчыну з заможнай сям'і, бацькі якой катэгарычна супраць іх адносін. Мадыльяні парывае свае адносіны з англічанкай Беатрыс. Пасля цяжкага прыступу туберкулёзу Мадыльяні з'язджае на поўдзень Францыі, у Ніцу, куды да яго прыязджае Жанна. Праз некаторы час яны вяртаюцца ў Парыж, але ніхто не хоча купляць карціны і малюнкі Мадыльяні, і сродкаў да існавання катастрафічна не хапае.
У ролях
- Жэрар Філіп — Амедэа Мадыльяні
- Анук Эмэ — Жанна Эбютэрн
- Лілі Палмер — Беатрыс Гастынгс
Зноскі
- http://www.imdb.com/title/tt0050123/ Праверана 7 красавіка 2016.
- http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=1102.html Праверана 7 красавіка 2016.
- Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
Спасылкі
- Манпарнас, 19 на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Манпарнас, 19 на сайце «AllMovie» (англ.)
- Манпарнас, 19 на сайце «» (фр.)