Дружба — сістэма магістральных нафтаправодаў. Пабудаваная ў 1960-я гг. для транспартавання нафты з Волга-Уральскай нафтагазаноснай правінцыі ў краіны Усходняй Еўропы.
![image](https://www.wikiquery.be-by.nina.az/image/aHR0cHM6Ly93d3cud2lraXF1ZXJ5LmJlLWJ5Lm5pbmEuYXovaW1hZ2UvYUhSMGNITTZMeTkxY0d4dllXUXVkMmxyYVcxbFpHbGhMbTl5Wnk5M2FXdHBjR1ZrYVdFdlkyOXRiVzl1Y3k5MGFIVnRZaTloTDJFM0wxQnBjR1ZzYVc1bGMxOXBibDlGWVhOMFpYSnVYMFYxY205d1pTNXdibWN2TXpBd2NIZ3RVR2x3Wld4cGJtVnpYMmx1WDBWaGMzUmxjbTVmUlhWeWIzQmxMbkJ1Wnc9PS5wbmc=.png)
Маршрут нафтаправода праходзіць ад Альмецьеўска (Расія) праз Самару, Бранск да Мазыра, затым разгалiноўваецца: паўночны ўчастак (па тэрыторыі Беларусі, Польшчы, Германіі, Латвіі і Літвы) і паўднёвы (па тэрыторыі Украіны, Чэхіі, Славакіі і Венгрыі).
У сістэму ўваходзіць 8900 км трубаправодаў, 45 помпавых станцый, 38 прамежкавых помпавых станцый, рэзервуарныя паркі, якія змяшчаюць 1,5 млн м³ нафты. Па нафтаправодзе ў краіны «» штогод экспартуецца 66,5 млн. т, у тым ліку па паўночнай галіне — 49,8 млн т.
У сувязі з планамі будаўніцтва паўночная галіна хутчэй за ўсё не будзе выкарыстоўвацца як частка «Дружбы». У той жа час, існуюць праекты па выкарыстанні галіны ў якасці працягу нафтаправода Адэса-Броды для экспарту нафты праз балтыйскія парты ці ў рэверсным рэжыме для паставак нафты ў Беларусь праз тэрміналы і Вэнтспілс.