Опера (італ.: opera «справа, праца, работа», ад лац.: opera «праца, выраб, твор») — жанр тэатральных прадстаўленняў, у якім тэкст (які называецца лібрэта) спалучаеца з музыкай ( і ) і сцэнічным дзеяннем з прымяненнем касцюмаў і дэкарацый. Опера — частка заходняй класічнай музычнай традыцыі. Прадстаўленні звычайна даюцца ў оперным тэатры з удзелам аркестра ці меншага музычнага ансамбля.
Опера | |
---|---|
Вытокі: | Музычная драма |
Месца і час узнікнення: | канец XVI стагоддзя, Італія |
Разнавіднасці | |
Паджанры: | , Камічная опера, , Опера-балет, |
Вытворныя: | Аперэта |
Гл. таксама: | |
Гісторыя
Опера ўзнікла ў канцы XVI стагоддзя ў Італіі, як спроба групы навукоўцаў-гуманістаў, літаратараў і музыкантаў адрадзіць старажытнагрэчаскую трагедыю ў выглядзе dramma per musica, рэалізаванай у творчасці К. Мантэвердзі («», «» і іншыя) у пачатку 17 стагоддзя. У 18 стагоддзі опера набыла прыкметы класіцызму, а кампазітары неапалітанскай опернай школы (Алесандра Скарлаці) пачалі оперу-серыю. У Францыі ўзнікла (Ж.-Б. Люлі, Ж.-Ф. Рамо). У Англіі оперы ствараў Генры Пёрсел, у Германіі — . У Іспаніі фарміраваўся жанр народнай оперы — сарсуэлы.
Імкненне наблізіць оперу да ідэй асветнікаў стала асновай опернай рэформы , прывяло да фарміравання камічнай оперы, баладнай оперы (Англія), оперы-буфы (Італія), аперы камік (Францыя), зінгшпілю і інш. Вяршыняй развіцця оперы ў 18 стагоддзі стала творчасць Вольфганга Амадэя Моцарта.
Працэс абнаўлення оперы ажывіўся пад уплывам ідэй рамантызму ў Італіі (Л. Керубіні, Д. Расіні, Гаэтана Даніцэці і, асабліва, Джузэпэ Вердзі), Германіі (К. М. Вебер, пазней — Рыхард Вагнер), Францыі (Д. Меербер).
У другой палове 19 стагоддзя пачалося ўзмацненне тэндэнцый рэалізму ў французскай лірычнай оперы (Ш. Гуно, Ж. Маснэ), італьянскаму верызме (П. Р. Леанкавала, збольшага Джакама Пучыні і Дж. Вердзі), у творчасці расійскіх кампазітараў (М. Глінка, А. Даргамышскі, А. Барадзін, Ц. Кюі, А. Рубінштэйн, М. Рымскі-Корсакаў, М. Мусаргскі, Пётр Чайкоўскі, Сяргей Рахманінаў і іншыя), прадстаўнікоў польскай (С. Манюшка), украінскай (, М. Лысенка), чэшскай (А. Дворжак, Б. Сметана, Л. Яначэк) і іншых музычных культур.
У XX стагоддзі з’яўляюцца новыя аўтары опер — (К. Дэбюсі, , экспрэсіяністы (, часткова — Р. Штраус), неакласіцысты (Ф. Бузоні, Ігар Стравінскі, Паўль Гіндэміт). Важкі ўклад у развіццё жанру оперы зрабілі Джордж Гершвін, Сяргей Пракоф'еў, Дзмітрый Шастаковіч, Кшыштаф Пендэрэцкі і іншыя.
Гл. таксама
Літаратура
- Юцевич Ю. Є. Музика. Словник-довідник. — Тернопіль: «Навчальна книга — Богдан» 2003 р.
- Музыкальный энциклопедический словарь. М., «Советская энциклопедия», 1990
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Опера