Ордэн мечаносцаў, Ордэн братоў мяча (ням.: Schwertbrueder) — , створаны на землях сучасных Латвіі і Эстоніі рыжскім біскупам Альбертам фон Буксгёўдэнам (1202) і зацверджаны Папай Рымскім (1205). Ордэн ажыццяўляў ваенна-рэлігійную экспансію, падпарадкоўваючы аўтахтоннае насельніцтва, на ўсходнім кірунку ўступіў у ваеннае процістаянне з Полацкім княствам, забраў яго прыгарады Кукенойс і Герцыке. Пасля буйнога паражэння ад літоўцаў пад Саўлямі (1236) Ордэн згодна з булай папы рымскага Грыгорыя IX аб'яднаўся з Тэўтонскім (12 мая 1237) і стаў яго паўночным аддзелам.
![image](https://www.wikiquery.be-by.nina.az/image/aHR0cHM6Ly93d3cud2lraXF1ZXJ5LmJlLWJ5Lm5pbmEuYXovaW1hZ2UvYUhSMGNITTZMeTkxY0d4dllXUXVkMmxyYVcxbFpHbGhMbTl5Wnk5M2FXdHBjR1ZrYVdFdlkyOXRiVzl1Y3k5MGFIVnRZaTh5THpJekwwdGhiR0YyYVdwMWIyTnBZV2t1YW5Cbkx6SXlNSEI0TFV0aGJHRjJhV3AxYjJOcFlXa3VhbkJuLmpwZw==.jpg)
Гл. таксама
Літаратура
- Мечаносцы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. С. 325.
- Інфлянцкі (Лівонскі) ордэн // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 674. — 688 с. — (т. 1), .
- Грыцкевіч А. Барацьба Вялікага княства Літоўскага і Рускага (беларуска-літоўскай дзяржавы) з Тэўтонскім ордэнам у канцы XIV — першай палове XV ст. // Адраджэнне: Гіст. альманах. Вып. 1 / Склад. і навук. рэд. А. П. Грыцкевіч. — Мн.: Універсітэцкае, 1995. — 259 с.: іл. . С. 36—61.