Музейна-паркавы комплекс «Перамога» або Парк Перамогі — буйнейшы парк г. Мінска. Размешчаны ў Цэнтральным раёне Мінска побач з вадасховішчам Камсамольскае возера. Абмежаваны праспектамі Пераможцаў і Машэрава, вуліцамі Арлоўская і . Плошча парка займае 200 га. З’яўляецца часткай водна-зялёнага дыяметра сталіцы.
Парк Перамогі | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Тып | парк |
Плошча | 200 га |
Дата заснавання | 1945 |
Размяшчэнне | |
HGЯO | |
Краіна | |
Горад | Мінск |
Раён | Цэнтральны раён |
![]() |
![image](https://www.wikiquery.be-by.nina.az/image/aHR0cHM6Ly93d3cud2lraXF1ZXJ5LmJlLWJ5Lm5pbmEuYXovaW1hZ2UvYUhSMGNITTZMeTkxY0d4dllXUXVkMmxyYVcxbFpHbGhMbTl5Wnk5M2FXdHBjR1ZrYVdFdlkyOXRiVzl1Y3k5MGFIVnRZaTh5THpJeEx5VkVNQ1U1UXlWRU1DVkNPQ1ZFTUNWQ1JDVkVNU1U0TVNWRU1DVkNRUzVmSlVRd0pUa3pKVVF3SlVKQ0pVUXdKVUl3SlVRd0pVSXlKVVF3SlVKRUpVUXhKVGhDSlVRd0pVSTVYeVZFTUNWQ01pVkVNU1U0TlNWRU1DVkNSU1ZFTUNWQ05GOGxSREFsUWpKZkpVUXdKVUpHSlVRd0pVSXdKVVF4SlRnd0pVUXdKVUpCWHlWRU1DVTVSaVZFTUNWQ1JTVkVNQ1ZDTVNWRU1DVkNOU1ZFTUNWQ05DVkVNU1U0UWk1Zk1qQXhOQzB4TUMweU1GOHRYM0JoYm05eVlXMXBieTVxY0djdk1qSXdjSGd0SlVRd0pUbERKVVF3SlVJNEpVUXdKVUpFSlVReEpUZ3hKVVF3SlVKQkxsOGxSREFsT1RNbFJEQWxRa0lsUkRBbFFqQWxSREFsUWpJbFJEQWxRa1FsUkRFbE9FSWxSREFsUWpsZkpVUXdKVUl5SlVReEpUZzFKVVF3SlVKRkpVUXdKVUkwWHlWRU1DVkNNbDhsUkRBbFFrWWxSREFsUWpBbFJERWxPREFsUkRBbFFrRmZKVVF3SlRsR0pVUXdKVUpGSlVRd0pVSXhKVVF3SlVJMUpVUXdKVUkwSlVReEpUaENMbDh5TURFMExURXdMVEl3WHkxZmNHRnViM0poYldsdkxtcHdadz09LmpwZw==.jpg)
![image](https://www.wikiquery.be-by.nina.az/image/aHR0cHM6Ly93d3cud2lraXF1ZXJ5LmJlLWJ5Lm5pbmEuYXovaW1hZ2UvYUhSMGNITTZMeTkxY0d4dllXUXVkMmxyYVcxbFpHbGhMbTl5Wnk5M2FXdHBjR1ZrYVdFdlkyOXRiVzl1Y3k5MGFIVnRZaTloTDJFMEx5VkVNQ1U1UXlWRU1DVkNPQ1ZFTUNWQ1JDVkVNU1U0TVNWRU1DVkNRUzVmSlVRd0pVRTBKVVF3SlVKRkpVUXdKVUpFSlVReEpUZ3lKVVF3SlVJd0pVUXdKVUpFWHlWRU1DVkNNbDhsUkRBbFFrWWxSREFsUWpBbFJERWxPREFsUkRBbFFrRWxSREFsUWpWZkpVUXdKVGxHSlVRd0pVSkZKVVF3SlVJeEpVUXdKVUkxSlVRd0pVSTBKVVF4SlRoQ0xsOHlNREUwWHkxZmNHRnViM0poYldsdkxtcHdaeTh5TWpCd2VDMGxSREFsT1VNbFJEQWxRamdsUkRBbFFrUWxSREVsT0RFbFJEQWxRa0V1WHlWRU1DVkJOQ1ZFTUNWQ1JTVkVNQ1ZDUkNWRU1TVTRNaVZFTUNWQ01DVkVNQ1ZDUkY4bFJEQWxRakpmSlVRd0pVSkdKVVF3SlVJd0pVUXhKVGd3SlVRd0pVSkJKVVF3SlVJMVh5VkVNQ1U1UmlWRU1DVkNSU1ZFTUNWQ01TVkVNQ1ZDTlNWRU1DVkNOQ1ZFTVNVNFFpNWZNakF4TkY4dFgzQmhibTl5WVcxcGJ5NXFjR2M9LmpwZw==.jpg)
Закладзены ў 1945 г. у гонар Перамогі над фашысцкай Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне. Функцыяніраваў як гарадская зона адпачынку ў раёне Камсамольскага возера, з 1975 г. . Плошча складала больш за 100 га, у т. л. воднага люстра 40 га. Было высаджана каля 33 тыс. дрэў (ліпа, клён, вярба, ясень, таполя і інш.), 25 тыс. кустоў. Уязная алея пракладзена з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Пасадкі згрупаваны па перыметры парку і яго ўзгоркавых участкаў, вакол возера больш рэдкія і нізкія, што садзейнічае раскрыццю яго ландшафтных карцін. На воднай роўнядзі возера вылучаюцца астравы з паркавымі . Дамінантныя акцэнты ў сілуэце парку ствараюць хвойныя пароды дрэў (елка звычайная і , піхта і інш.). На беразе возера размешчаны лодачная станцыя, водна-вяслярная база, створана дзіцячая зона з пляцоўкамі для гульняў і заняткаў спортам, Палац піянераў і школьнікаў. Развіваўся як цэнтральны шматпрофільны парк культуры і адпачынку ўздоўж праспекта Машэрава (уключае вадасховішча Дразды) да в. Ждановічы (плошча каля 1000 га).
Адкрыты пасля рэканструкцыі ў 2010 г.
На невялікім пагорку ў пачатку парку Перамогі, на перакрыжаванні праспектаў Пераможцаў і Машэрава размяшчаецца комплекс Мінск — горад-герой. У красавіку 2010 года за комплексам пачалося будаўніцтва новага будынка Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, які быў адкрыты 2 ліпеня 2014 года..
20 верасня 2013 парку была прысвоена назва Музейна-паркавы комплекс «Перамога» .
Зноскі
- А. М. Кулагін. 235. Парк Перамогі // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — .
- Новое здание музея истории Великой Отечественной войны откроется в Минске к 9 мая 2014 года | Недвижимость и строительство в Беларуси(недаступная спасылка). nest.by. з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 2011-5-19.
- Аб прысваенні найменняў састаўным часткам г. Мінска. Рашэнні 26-га склікання № 359/25/26 — 20 верасня 2013 4 кастрычніка 2015.
Літаратура
- А. М. Кулагін. 235. Парк Перамогі // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — .
- Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 5. — Минск, 2007.
- Парк Победы: синтез монументального и паркового искусства / Анна Аксенова // Архитектура и строительство: научно-технический журнал. — 2010. — № 6. — С. 34—39.
- Сычева А. В. Охрана природы и архитектура.— Мн. 1976.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Парк Перамогі (Мінск)