Паэ́т, жаночыя формы паэ́тка, паэтэ́са (ад лац.: Poeta, што ў сваю чаргу паходзіць ад грэч.: ποιητής) — літаратар, які стварае ў паэтычных жанрах.
![image](https://www.wikiquery.be-by.nina.az/image/aHR0cHM6Ly93d3cud2lraXF1ZXJ5LmJlLWJ5Lm5pbmEuYXovaW1hZ2UvYUhSMGNITTZMeTkxY0d4dllXUXVkMmxyYVcxbFpHbGhMbTl5Wnk5M2FXdHBjR1ZrYVdFdlkyOXRiVzl1Y3k5MGFIVnRZaTgxTHpWa0x5VkVNQ1U1TVNWRU1TVTRNQ1ZFTUNWQ01DVkVNQ1ZDTnlWRU1DVkNOU1ZFTVNVNE1DNWZKVVF3SlVGR0pVUXdKVUpFSlVRd0pVSkJKVVF3SlVJd1h5VkVNQ1U1UVNWRU1TVTRNeVZFTUNWQ1JpVkVNQ1ZDTUNWRU1DVkNRaVZFTUNWQ01DNXFjR2N2TWpJd2NIZ3RKVVF3SlRreEpVUXhKVGd3SlVRd0pVSXdKVVF3SlVJM0pVUXdKVUkxSlVReEpUZ3dMbDhsUkRBbFFVWWxSREFsUWtRbFJEQWxRa0VsUkRBbFFqQmZKVVF3SlRsQkpVUXhKVGd6SlVRd0pVSkdKVVF3SlVJd0pVUXdKVUpDSlVRd0pVSXdMbXB3Wnc9PS5qcGc=.jpg)
У культурах, якім уласцівае адрозненне паэзіі і прозы, паэта разглядаюць як творцу высокага статусу, які мае асаблівым паэтычным дарам звышнатуральнага характару. Да такіх культур належыць і традыцыйная еўрапейская.
Паэты вядомыя са старажытнасці. Часцей яны жылі пры двары ўладара. Некаторыя паэты вандравалі ад аднаго і выступалі з уласнымі або фальклорнымі творамі, часам пад акампанемент.
У сярэднія вякі ў асобных краінах з’явіліся школы, дзе вучылі пісаць вершы. У прыватнасці, у брацкіх школах Вялікага княства Літоўскага XVI—XVII стст. навучалі вершаванню. У Германіі былі спецыяльныя школы па падрыхтоўцы мейстэрзінгераў.
У Беларусі і некаторых іншых краінах уведзена ганаровае званне Народнага паэта, яго надаюць найлепшым нацыянальным паэтам. Першымі Народнымі паэтамі Беларусі былі Янка Купала (1925) і Якуб Колас (1926). Пазней званне атрымалі Пятрусь Броўка, Аркадзь Куляшоў, Максім Танк, Пімен Панчанка, Ніл Гілевіч, Рыгор Барадулін.
Гл. таксама
Зноскі
- Слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; ўклад. Н. П. Еўсіевіч [і інш]; навук. рэд. А. А. Лукашанец, В. П. Русак. - Мінск : Беларус. навука, 2012. - 916 с. - : 53 334 р.
- Паэт, karotkizmest.by.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паэт
Артыкул занадта кароткі |