По́знань (польск.: Poznań, лац.: Posnania, ням.: Posen, пры нагодзе ўжываецца назва Стольнае Места Познань) — адзін з найстарэйшых і найбуйнейшых польскіх гарадоў, размешчаны над ракой Вартай; сталіца Вялікапольшчы i Велікапольскага ваяводства. Пяты па колькасці насельніцтва горад у Польшчы. Адлегласць па прамой паміж гарадамі Познань — Мінск 716 км, да Варшавы — 279 км. Насельніцтва — 547 161 жыхароў (2014 год).
Горад
![]()
Познань на карце Польшчы ± ![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Апісанне горада
Познань — дынамічны гаспадарчы, акадэмічны, навуковы і культурны цэнтр. Дзякуючы выбітным эканамічным вынікам, інтэнсіўнай эканомікай, і пастаянным горад гэты часта называюць гаспадарчай сталіцай Польшчы па інвестыцыйнай прывабнасці толькі нязначна саступаючы нашмат большай Варшаве. Познань таксама вялікі цэнтр прамысловасці.
У Познані дзейнічае дзевяць дзяржаўных і прыватных вышэйшых школ, дзе навучаюцца некалькі дзясяткаў тысяч студэнтаў. У горадзе таксама дзейнічаюць шматлікія даследніцкія ўстановы. Усё гэта робіць Познань адным з галоўных польскіх акадэмічных гарадоў.
Гаспадарка
Каля горада пралягае , міжнародны маршрут Берлін — Варшава — Мінск — Масква.
Развітая электрамашынная прамысловасць. Другі пасля Варшавы асяродак банкаў і найбуйнейшы ў краіне кірмашны цэнтр.
Узровень беспрацоўя, зарэгістраваны ў Вялікапольскім ваяводстве на канец снежня 2022 года, склаў 2,9 %, што на 0,3 % ніжэй ўзроўню 2021 года. Паказчык беспрацоўя як і раней самы нізкі ў Польшчы.
Геаграфічныя каардынаты
- Даўжыня ў кіламетрах:
- найшырэйшая (NW — SE) — 26 км
- найменшая (NE — SE) — 10,6 км
Вышэйшыя ўстановы
Дзяржаўныя вышэйшыя ўстановы:
Культура
З 2003 года дзейнічае Беларускі культурна-асветніцкі цэнтр у Познані. Арганізацыя гэтая аб’ядноўвае выхадцаў з Беларусі і прыхільнікаў беларушчыны. БКАЦ рэгулярна ладзіць культурніцкія мерапрыемствы на якіх прэзентуе беларускую спадчыну і сучасныя здабыткі беларускай культуры.
Тэатры
Музеі
Гарады-пабрацімы
Турызм
- Казляняткі на пазнаньскай ратушы
- Старамесце ўначы
Вядомыя асобы
- Надзея Аляксандраўна Юўчанка (нар. 1946) — беларускі музыказнавец.
Гл. таксама
Зноскі
- Główny Urząd Statystyczny, dane za rok 2013
- Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
- Познань. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — . — (т. 12).
- Адлегласці паміж гарадамі -
- Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 31.03.2014. [1] 26 снежня 2018.
- Serwis Pracy GoWork.pl. Aktualne oferty pracy w Poznaniu . GoWork.pl (22 снежня 2023).
- Статыстычнае бюро ў Познані. Зарэгістраванае беспрацоўе ў Вялікапольскім ваяводзтве ў 2022 годзе. . Статыстычнае бюро ў Познані (16 сакавіка 2023).
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Познань