Роўэн Себасцьян Аткінсан (англ.: Rowan Sebastian Atkinson; нар. 6 студзеня 1955, Консет, Дарэм) — англійскі акцёр-комік, сцэнарыст, найбольш вядомы ў свеце роляй містэра Біна ў аднайменным тэлесерыяле. Лаўрэат прэміі BAFTA (1989).
Роўэн Аткінсан | |
---|---|
англ.: Rowan Atkinson | |
![]() Роуэн Аткінсан на прэм’еры «Джоні Інгліш Адраджэнне» ў верасні 2011 года. | |
Імя пры нараджэнні | Роўэн Себасціян Аткінсан |
Дата нараджэння | 6 студзеня 1955[…](69 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Маці | Ella May Bainbridge[d] |
Жонка | Sunetra Sastry[d] |
Адукацыя |
|
Прафесія | тэлеакцёр, кінаакцёр, комік, акцёр агучвання, тэатральны акцёр, сцэнарыст, інжынер-электрык, акцёр, вырабнік, кінапрадзюсар |
Кар’ера | з 1979 |
Узнагароды | ![]() ![]() British Academy Television Award for Best Entertainment Performance[d] (1981) British Academy Television Award for Best Entertainment Performance[d] (1990) Laurence Olivier Award for Best Comedy Performance[d] (1981) British Academy Television Awards[d] прэмія Лоурэнса Аліўе (1981) |
IMDb | ID 0000100 |
![]() |
Біяграфія
Роўэн Аткінсан нарадзіўся 6 студзеня 1955 года ў горадзе , графства Дарэм, Англія, у сям’і фермера Эрыка Аткінсана і дырэктары буйнай кампаніі Элы Мэй. У сям’і таксама раслі тры старэйшых брата Роўэна — Пол (сканаў у маленстве), Родні і Руперт.
Будучы акцёр вучыўся ў школах Чорыстэр і Сэнт-Біс. У 1975 годзе скончыў Ньюкаслскі ўніверсітэт.
Кар’ера Аткінсана ў якасці акцёра пачалася ў 1978 годзе, калі Роўэн стаў вядучым, сцэнарыстам і асноўным акцёрам радыёшоу «The Atkinson People».
У 1990 годзе стартаваў паказ тэлесерыяла «», пасля галоўнай ролі ў якім Аткінсан праславіўся на ўвесь свет. Серыял карыстаўся вялізнай папулярнасцю, адна серыя збірала каля тэлевізараў, у сярэднім, 20 мільёнаў чалавек.
Сям’я
З 1990 года Роўэн Аткінсан жанаты з грымёркай Санэтры Сэстры. Вяселле адсвяткавалі двойчы: спачатку ў сакрэце ад усіх у Нью-Ёрку ў рэстаране «», а праз тыдзень замовілі за 10 тысяч фунтаў залу на 80 асоб у рэстаране раскошнага лонданскага атэля «Savoy». У пары ёсць двое дзяцей — сын Бен і дачка Лілі.
Зноскі
- Rowan Atkinson // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Rowan Atkinson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Family detective
- Interview with Rodney Atkinson
- Pick of the day
- Mr. Bean (1990) Trivia
- Shy Rowan was struck dumb on chaotic first date
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Роўэн Аткінсан
- Роўэн Аткінсан на сайце IMDB