Саксонская дынастыя — дынастыя германскага паходжання, шэраг прадстаўнікоў якой былі каралямі Усходне-Франкскага каралеўства (Германіі) і імператарамі Свяшчэннай Рымскай імперыі. Таксама вядомая пад імем Людальфінгі (ням.: Liudolfinger) — у гонар заснавальніка дынастыі, а таксама Атаніды (ням.: Ottonen) па імі найбольш вядомых прадстаўнікоў.
![image](https://www.wikiquery.be-by.nina.az/image/aHR0cHM6Ly93d3cud2lraXF1ZXJ5LmJlLWJ5Lm5pbmEuYXovaW1hZ2UvYUhSMGNITTZMeTkxY0d4dllXUXVkMmxyYVcxbFpHbGhMbTl5Wnk5M2FXdHBjR1ZrYVdFdlkyOXRiVzl1Y3k5MGFIVnRZaTgxTHpWbEwxTjBZVzF0ZEdGbVpXeFBkSFJ2Ym1WdU1EQXdNaTVxY0djdk1qVXdjSGd0VTNSaGJXMTBZV1psYkU5MGRHOXVaVzR3TURBeUxtcHdadz09LmpwZw==.jpg)
Гісторыя дынастыі
Паходжанне дынастыі выводзяць ад Бруна Энгернскага, саксонскага конунга, які адлучыўся з і ад язычнікаў саксаў. Аднак дакладна генеалогія прасочваецца з (пам. 864/866), графа ва Усходняй Саксоніі () з каля 840 года. Пазнейшыя храністы згадваюць яго як герцага ўсходніх саксаў (лац.: dux orientalis Saxonum). Яго сыны і (пам.912) былі герцагамі ў Саксоніі. Бацька Атона I, Генрых I Птушкалоў (пам. 936) пасля смерці караля Усходне-Франкскага каралеўства быў абраны ў 919 годзе каралём. Сын Генрыха I, Атон I Вялікі (912—973) значна пашырыў тэрыторыю каралеўства, а ў 962 годзе быў каранаваны імператарам, заснаваўшы Свяшчэнную Рымскую імперыю. Ад іншага сына Генрыха I, , герцага Баварыі, пайшла Баварская галіна.
Старэйшая лінія спынілася са смерцю імператара Атона III у 1002 годзе, пасля чаго імператарам стаў прадстаўнік Баварскай галіны, Генрых II Святы. Пасля смерці Генрыха II у 1024 годзе дынастыя згасла.
Таксама існавала Швабская галіна, родапачынальнікам якой быў старэйшы сын імператара Атона I, , герцаг Швабіі. Галіна згасла ў 982 годзе са смерцю яго сына Атона I, герцага Швабіі і Баварыі.
Вядомыя прадстаўнікі
Каралі Усходне-Франкскага каралеўства (Германіі) і імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі
Іншыя вядомыя прадстаўнікі
- , граф у Остфаліі, герцаг Саксоніі
- , герцаг Саксоніі
- , герцаг Саксоніі
- , герцаг Баварыі
- Генрых II, герцаг Баварыі
- , герцаг Швабіі, віцэ-кароль Італіі
- Атон I, герцаг Швабіі і Баварыі
- , архібіскуп Кёльна і герцаг Латарынгіі
- , архібіскуп Майнца
- ,
- Мацільда II — ігумення Эсэнскага абацтва
Спасылкі
- Саксонская династия // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Foundation for Medieval Genealogy: Людальфінгі (англ.). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2012. Праверана 17 снежня 2011.
- Genealogie des Mittelalters: Die Liudolfinger (ням.). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2012. Праверана 17 декабря 2011.