Салічная (Франконская) дынастыя (ням.: Salier) — дынастыя каралёў Усходне-Франкскага каралеўства (Германіі) і імператараў Свяшчэннай Рымскай імперыі. Радавыя ўладанні знаходзіліся ў заходняй Франконіі ў раёне Вормса і Шпаера, таму дынастыю часта называюць Франконскай.
Гісторыя дынастыі
![image](https://www.wikiquery.be-by.nina.az/image/aHR0cHM6Ly93d3cud2lraXF1ZXJ5LmJlLWJ5Lm5pbmEuYXovaW1hZ2UvYUhSMGNITTZMeTkxY0d4dllXUXVkMmxyYVcxbFpHbGhMbTl5Wnk5M2FXdHBjR1ZrYVdFdlkyOXRiVzl1Y3k5MGFIVnRZaTh4THpFMUwwOTBkRzl1YVdGdVgxTmhiR2xoYmw5a2VXNWhjM1I1TG5CdVp5OHpNREJ3ZUMxUGRIUnZibWxoYmw5VFlXeHBZVzVmWkhsdVlYTjBlUzV3Ym1jPS5wbmc=.png)
Родапачынальнікам дынастыі лічыцца граф (пам.814), адзін з сыноў графа Лантберта, родапачынальніка франкскага роду . У 802—806 гадах ён быў прэфектам Усходу (ням.: Ostlandes). Пасля смерці Карла Вялікага ён быў забіты ў Ахене ў 814 годзе.
Сын Вернера I, (пам. пасля 837) ажаніўся з Одай, дачкой , сястрой знакамітага . Верагодна дзякуючы гэтаму шлюбу Вернер II атрымаў у спадчыну .
Сваім узвышэннем род абавязаны ўнуку Вернера II, (пам.917/919), графу Вормсгау і Шпеергау, які зблізіўся з герцагам Франконіі і ажаніўся з яго дачкой. Пазней ён падтрымліваў абранага каралём Усходне-Франкскага каралеўства брата жонкі, .
Унук Вернера IV, (пам.955) ажаніўся з Ліўтгардай, дачкой караля (пазней імператара) Атона I, які прызначыў у 944 годзе Конрада герцагам Латарынгіі.
Конрад даволі хутка прывёў да падпарадкавання латарынгскую знаць. Ён здушыў мяцеж пляменнікаў ранейшага герцага , якія, абапіраючыся на свой замак у Монсе змагаліся за спадчыну свайго роду. Аднак хутка Конрад пасварыўся з каралём і ў 953 годзе прыняў удзел у змове , старэйшага сына Атона I. Супраць Конрада выступіла незадаволеная ім латарынгская знаць, узначаленая адным з пляменнікаў Гізельберта, графам Генегау (Эно) . У выніку Конрад быў разбіты на берагах Мааса і вымушаны быў бегчы.
У наступным годзе Конрад навёў на Латарынгію венграў, якія апустошылі Газбенгау, Намюр і Генегау. Кароль Атон I не стаў чакаць канца паўстання, прызначыўшы ў 953 годзе новага герцага. Новы герцаг, , брат Атона I, змог разбіць Конрада, які памёр у 955 годзе.
Адзіны сын Конрада, (948—1004) у момант смерці бацькі быў яшчэ дзіцем. Ён атрымаў у спадчыну франконскія ўладанні бацькі, а ў 978 годзе пасля паражэння карынтыйскага герцага ў Вайне трох Генрыхаў быў зроблены сваім дзядзькам, імператарам Атонам II герцагам Карынтыі. Пасля прымірэння Генрыха Малодшага з імператарам у 985 годзе яму была вернутая Карынтыя. Атон I захаваў тытул герцага (герцаг Вормскі) і маркграфства Верона ў паўночна-ўсходняй Італіі.
У 1002 годзе кандыдатура Атона Вормскага была выстаўлена на выбарах караля Германіі. Аднак ён адмовіўся ад удзелу, за што ад новага караля Генрыха II атрымаў назад Карынтыйскае герцагства.
Ад Юдыт, унучкі герцага Баварыі , Атон пакінуў чатырох сыноў. З іх двое абралі духоўную кар'еру, прычым другі сын, Бруна (пам.999), пад імем Грыгорый V стаў Папам Рымскім, а чацвёрты, (пам.1046/1047) — біскупам Штрасбурга.
Трэці сын, Конрад I (пам.1011) атрымаў у спадчыну Карынтыю, паколькі яго старэйшыя браты да таго часу ўжо памерлі. У момант яго смерці абодва сыны былі малалетнімі, таму імператар перадаў карынтыйскае герцагства свайму набліжанаму, Адальбера фон Эпенштайну. Малодшы сын, (1004—1045) стаў біскупам Вюрцбурга. Старэйшы ж, Конрад II (1002—1039) захаваў частку Франконскіх уладанняў дзеда (Шпаер і Вормс).
Пасля смерці імператара Генрыха II у 1024 годзе Конрад беспаспяхова прэтэндаваў на Германскую карону. У 1035 годзе Конрад змог атрымаць Карынтыйскае герцагства, аднак ад герцагства былі аддзелены верхнеітальянскія гарады (Верона, Удынэ) і Карантанская марка (сучасная Штырыя). Конрад памёр у 1039 годзе бяздзетным, пасля чаго карынтыйская галіна роду згасла.
Старэйшы сын герцага Атона I, Генрых Шпаерскі (970—995) памёр пры жыцці бацькі, пакінуўшы малалетняга сына, Конрада (990—1039). Пасля смерці імператара Генрыха II у 1024 годзе ён быў абраны германскім каралём, заснаваўшы імператарскую дынастыю, якая кіравала ў Свяшчэннай Рымскай імперыі да смерці імператара Генрыха V у 1125 годзе, калі род згас.
Вядомыя прадстаўнікі
Імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі
- Конрад II (1024—1039)
- Генрых III Чорны (1039—1056)
- Генрых IV (1056—1106)
- Генрых V (1106—1125)
Графы Вормсгау
- (пам. пасля 837)
- (пам.917/919)
- (пам. каля 935)
Герцагі Латарынгіі
- (пам.955)
Герцагі Карынтыі
Папы Рымскія
- Грыгорый V (пам.999)
Біскупы Штрасбурга
Біскупы Вюрцбурга
- (1004—1045)
Спасылкі
- Mittelalterliche Genealogie im Deutschen Reich bis zum Ende der Staufer (ням.). — Familie der Salier. Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2012. Праверана 18.12.2011.
- Foundation for Medieval Genealogy (англ.). — Салічная дынастыя. Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2012. Праверана 18.12.2011.