Масавы расстрэл дзеячаў Беларусі (у культуры вядомы як Чорная ноч, Ноч расстраляных паэтаў) праведзены 29—30 кастрычніка 1937 года ў Менску, было забіта больш за 100 чалавек. Лічыцца, што прынамсі частка расстрэлаў адбылася ў сутарэннях унутранай турмы НКУС БССР (т. зв. «амерыканкі»). У ліку расстраляных дзеячы навукі, культуры, вайскоўцы, дзяржаўныя дзеячы і служачыя Беларускай ССР. Сярод расстраляных 22 беларускія літаратары. Невінаватасць большасці з расстраляных пазней была прызнана савецкімі ўладамі, яны былі пасмяротна рэабілітаваныя. Масавыя расстрэлы адбываліся ў папярэднія і наступныя дні, у гэты перыяд рэпрэсіі 1937—1938 гадоў у СССР дасягнулі ў Беларусі свайго піку.
Масавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзе | |
---|---|
Месца нападу | Менск |
Мэта нападу | знішчэнне людзей у рамках палітычных рэпрэсій у БССР |
Дата | 29 кастрычніка—30 кастрычніка 1937 |
Спосаб нападу | расстрэл |
Загінулыя | больш за 100 |
Тэрарысты | супрацоўнікі НКУС БССР |
Арганізатары | Іосіф Сталін, Вячаслаў Молатаў, Лазар Кагановіч, Клімент Варашылаў, Мікалай Яжоў, , Барыс Берман |
Гісторыя
Бальшавіцкія рэпрэсіі на Беларусі пачаліся з 1917 года, спыняліся праз баявыя дзеянні і адступленне бальшавікоў з беларускіх тэрыторый. У перыяд НЭПу і палітыкі Беларусізацыі сістэмных палітычных рэпрэсій у Беларускай ССР не праводзілася. Сістэмныя рэпрэсіі аднавіліся з 1930-х гадоў, са згортваннем палітыкі Беларусізацыі і пачаткам хвалі прымусовай калектывізацыі. Жнівень 1936 года лічыцца пачаткам ў СССР, які характарызуецца масавымі палітычнымі рэпрэсіямі і знішчэннем вялікай колькасці людзей, найбольшага піку ён дасягнуў у 1937—1938 гадах. Асобнай часткай Вялікага тэрору ёсць рэпрэсіі ў апараце Чырвонай арміі.
У архіве прэзідэнта Расійскай Федэрацыі (АПРФ, вопіс № 24, справа № 411) захоўваецца «Спіс асоб, падлеглых суду ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР» (адзін з « »). У спіс уключаныя «ворагі народа» з усяго Савецкага Саюза. Спіс датаваны 7 верасня 1937 года і падпісаны Іосіфам Сталіным, Вячаславам Молатавым, Лазарам Кагановічам, Кліментам Варашылавым, Мікалаем Яжовым. Спіс падсудных паводле першай катэгорыі (да вышэйшай меры пакарання — расстрэлу) па Беларускай ССР налічвае 103 чалавекі, паводле другой катэгорыі (мусяць быць прыгавораны да 10 і болей гадоў зняволення ў лагерах) — 6 чалавек. Спіс па Беларускай ССР датаваны 15 верасня 1937 года і падпісаны Іосіфам Сталіным, Вячаславам Молатавым і начальнікам 8-га аддзела Галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай бяспекі СССР старшым маёрам дзяржаўнай бяспекі . У спіс, які паступіў з Масквы, мясцовыя супрацоўнікі НКУС БССР дадалі шэраг дзеячаў (іх прозвішчы ў пераліку адзначаны «*»).
Уяўленне пра расстрэльную ноч 29—30 кастрычніка сфармавана ў кнізе даследчыка Леаніда Маракова «Толькі адна ноч» (2006), але ў пратаколах НКУС пазначалася дата без часу (29 ці 30 кастрычніка). Лічыцца, што прынамсі частка расстрэлаў адбылася ў сутарэннях унутранай турмы НКУС БССР (т. зв. «амерыканкі»), але расстрэлы маглі адбывацца за горадам, у тым ліку ў Курапатах. Далейшыя даследаванні ўскладнены закрытасцю архіваў КДБ у Беларусі. Дакладная колькасць расстраляных 29—30 кастрычніка 1937 года не вызначана. Лёс некаторых асоб з маскоўскага спісу невядомы, пры гэтым вядома, што частка з маскоўскага спісу была расстраляна ў іншы дзень, як ветэрынарны ўрач Канстанцін Гурскі (17 кастрычніка), ці намеснік начальніка ўпраўлення Наркамзема БССР Аляксандр Васілевіч Іваноў (17 кастрычніка). Некаторыя падсуднай першай катэгорыі, як загадчык лабараторыі Віцебскай ветэрынарнай станцыі Міхаіл Капітанакі, у выніку былі прыгавораны да зняволення ў лагерах, хоць гэта было хутчэй выключэнне. Былі ў спісе тыя, хто толькі асуджаны 30 кастрычніка, але расстраляны ўжо 31 кастрычніка, як дацэнт Віцебскага ветзааінстытута Герасім Качанаў ці загадчык кафедры Віцебскага ветзааінстытута і медінстытута Віктар Клянціцкі, вайсковец Іван Сарокаш і іншыя.
Найбольш частымі артыкуламі Крымінальнага кодэкса БССР, інкрымінаванымі расстраляным, былі: артыкул 63 («здрада радзіме»), артыкул 69 («падрыў дзяржаўнай прамысловасці, транспарту, гандлю, грашовага звароту, крэдытнай сістэмы альбо кааперацыі, які зроблен з контррэвалюцыйнымі мэтамі»), артыкул 70 («учыненне тэрарыстычных актаў супроць прадстаўнікоў савецкай улады»), артыкул 76 («арганізацыйная дзейнасць, накірованая на падрыхтоўку альбо на ўчыненне прадугледжаных у артыкулах 63—75 злачынстваў, а таксама удзел у арганізацыі, утворанай для падрыхтоўкі або ўчынення аднаго з гэтых злачынстваў»). Пад артыкул 76 супрацоўнікамі НКУС фабрыкаваліся арганізаваныя «тэрарыстычныя» і «антысавецкія групы», «нацыянал-фашысцкія арганізацыі», «контррэвалюцыйныя арганізацыі» і да т.п., прызнанні ў сфабрыкаваных злачынствах выбіваліся праз катаванні зняволеных.
29—30 кастрычніка 1937 года адметныя вялікай колькасцю расстраляных літаратараў, але масавыя расстрэлы адбываліся ў папярэднія і наступныя дні. Так, 31 кастрычніка, сярод іншых, былі расстраляныя беларускі палітык і Народны камісар асветы БССР у 1926—1929 гадах Антон Баліцкі, намеснік Народнага камісара асветы ў 1928—1930-х гадах і эканаміст Самуіл Слонім, сельскагаспадарчы дзеяч і рэдактар Сяргей Гесэн і іншыя. 1 лістапада ў Менску адбыўся масавы расстрэл дзеячаў беларускай праваслаўнай царквы (11 чалавек) па справе «Беларуская аўтакефальная царква».
Спіс расстраляных 29—30 кастрычніка
Зорачкай (*) пазначаны прозвішчы, дададзеныя ў першапачатковы маскоўскі спіс мясцовым НКУС.
Імя | Занятак | Партрэт | |
---|---|---|---|
1 | загадчык кафедры анатоміі, Віцебскі ветэрынарны інстытут | ||
2 | * | загадчык школьнага аддзела ЦК КП(б)Б | |
3 | |||
4 | * | начальнік упраўлення ваеннага будаўніцтва № 93, вайсковы інжынер 3 рангу | |
5 | выкладчык Менскага Беларускага педагагічнага тэхнікума | ||
6 | вайсковец, камандзір 21-й механізаванай брыгады | ||
7 | дырэктар трэста «Галоўхлеб» БССР | ||
8 | * | начальнік Упраўлення вышэйшай школы Наркамата асветы БССР | |
9 | |||
10 | |||
11 | * Бранштэйн Якаў Анатолевіч | літаратурны крытык | |
12 | адказны сакратар СНК БССР | ||
13 | * | загадчык экспедыцыі карамельнага цэху фабрыкі «Камунарка»; беларускі журналіст, сябра КПЗБ | |
14 | * Варончанка Аляксандр Аўксенцевіч | Народны камісар асветы БССР | |
15 | |||
16 | |||
17 | Вольны Анатоль | паэт, празаік, журналіст і драматург | ![]() |
18 | |||
19 | |||
20 | * Галавач Платон Раманавіч | празаік | ![]() |
21 | |||
22 | * | намеснік Народнага камісара асветы БССР | |
23 | |||
24 | |||
25 | Гурэвіч Нохман Гіршавіч | Наркам унутранага гандлю БССР, сябра ЦК КП(б)Б, сябра ЦВК БССР, сябра/кандыдат у сябры УКП (б) з 1920 | |
26 | * Дзеніскевіч Мікалай Міхайлавіч | партыйны работнік, другі сакратар ЦК КП(б)Б, сябра/кандыдат у сябры УКП(б) | ![]() |
27 | |||
28 | Дзякаў Ананій Іванавіч | рэктар БДУ у 1934—1935 гг. | ![]() |
29 | вайсковы дзеяч, ваенны камісар | ||
30 | Дудар Алесь | паэт, крытык, перакладчык | ![]() |
31 | * Дунец Хацкель Майсеевіч | крытык і публіцыст | |
32 | |||
33 | настаўнік | ||
34 | дацэнт Віцебскага ветэрынарнага інстытута | ||
35 | Зарэцкі Міхась | празаік, драматург, перакладчык, крытык | ![]() |
36 | |||
37 | намеснік загадчыка сельскагаспадарчага аддзела газеты «Віцебскі пралетарый» | ||
38 | * | сакратар Варашылаўскага РК КП(б)Б | |
39 | Каваль Васіль | празаік | ![]() |
40 | * Кавальчук Захар Захаравіч | старшыня ЦК прафсаюзаў БССР | ![]() |
41 | * | начальнік упраўлення шкляной прамысловасці Наркамата лёгкай прамысловасці БССР | |
42 | дырэктар Белпрамгандлю | ||
43 | * Каранеўскі Язэп Пятровіч | дзяржаўны дзеяч, педагог, публіцыст | ![]() |
44 | загадчык лабараторыі Віцебскай ветэрынарнай станцыі | ||
45 | Кляшторны Тодар Тодаравіч | паэт | ![]() |
46 | начальнік упраўлення па ахове аўтарскіх праў пры Саюзе пісьменнікаў БССР | ||
47 | * Кульбак Майсей Саламонавіч | празаік | ![]() |
48 | Кучынскі Аляксей Сцяпанавіч | дзяржаўны і грамадскі дзеяч, педагог, рэдактар | |
49 | * | намеснік першага сакратара, загадчык асобага сектара (аддзела) ЦК КП(б)Б | |
50 | * | намеснік народнага камісара Наркамата саўгасаў БССР | |
51 | |||
52 | літаратурны крытык | ||
53 | |||
54 | |||
55 | |||
56 | Лявонны Юрка | паэт | ![]() |
57 | студэнт 5 курса БДУ | ||
58 | * Ляўкоў Максім Архіпавіч | Народны камісар юстыцыі БССР | ![]() |
59 | намеснік дырэктара па навуковай рабоце Віцебскай навукова-даследчай ветэрынарнай станцыі | ||
60 | * | сакратар Барысаўскага РК КП(б)Б | |
61 | загадчык аддзела хлебнай групы наркамата ўнутранага гандлю | ||
62 | Маракоў Валерый Дзмітрыевіч | паэт | ![]() |
63 | Маргелаў Сцяпан Прохаравіч | загадчык секцыі геаграфіі інстытута эканомікі АН БССР | |
64 | |||
65 | * | сакратар Дзяржынскага РК КП(б)Б, сябра ЦК КП(б)Б (з 1937) | |
66 | вайсковы дзеяч | ||
67 | |||
68 | |||
69 | * | кансультант Упраўлення справамі СНК БССР | |
70 | * | дырэктар Гідролізнага доследнага завода Наркамата мясцовай прамысловасці БССР | |
71 | Мурзо Сяргей Мікітавіч | паэт | ![]() |
72 | загадчык лабараторыі Віцебскай навукова-даследчай ветэрынарнай станцыі | ||
73 | Нёманскі Янка | празаік, грамадскі дзеяч | ![]() |
74 | |||
75 | |||
76 | вайсковец, намеснік начальніка штаба, палкавы камісар 16-га стралковага корпуса | ||
77 | * | кансультант СНК БССР па камунальных і транспартных справах | |
78 | Півавараў Зяма Раманавіч | паэт | ![]() |
79 | * | вучоны-аграхімік | |
80 | |||
81 | |||
82 | вайсковец, памочнік начальніка штаба 13 стралковага палка 5 стралковай дывізіі Беларускай вайсковай акругі, капітан | ||
83 | |||
84 | загадчык вучэбнай часткі Менскага педагагічнага інстытута | ||
85 | |||
86 | загадчык кафедры Віцебскага ветэрынарнага інстытута | ||
87 | намеснік Народнага камісара земляробства БССР | ||
88 | загадчык сакратарыята СНК БССР | ||
89 | Сташэўскі Васіль Пятровіч | драматург, перакладчык | ![]() |
90 | дырэктар конесаўгаса № 120, у ранейшым намеснік Народнага камісара земляробства | ||
91 | начальнік планава-фінансавага ўпраўлення наркама асветы БССР | ||
92 | загадчык лабараторыі біяфабрыкі № 5 у Віцебску | ||
93 | |||
94 | Таўбін Юлій Абрамавіч | паэт | ![]() |
95 | |||
96 | * | Наркам саўгасаў БССР | |
97 | Успенскі Яўген Канстанцінавіч | фізік | |
98 | |||
99 | |||
100 | вядома пра яго асуджаную жонку | ||
101 | * | начальнік аддзела землеўпарадкавання Наркамата земляробства БССР | |
102 | |||
103 | * Харык Ізі | паэт | ![]() |
104 | літаратурны крытык | ||
105 | Чарнушэвіч Аляксандр Анікеевіч | загадчык забеспячэннем, Белгеаразведка; Наркам асветы БССР у 1933—1936 гадах | ![]() |
106 | ветэрынарны ўрач Віцебскай біяфабрыкі | ||
107 | Чарот Міхась | паэт | ![]() |
108 | Шалай Макар Ксенафонтавіч | літаратурны крытык | |
109 | |||
110 | Шастакоў Павел Пятровіч | журналіст | |
111 | * Юдэльсон Арон Ісакавіч | паэт | ![]() |
112 | |||
113 | * Яркін Віктар Іванавіч | начальнік службы Днепра-Дзвінскага параходства ў Гомелі, у 1918—1919 гадах старшыня ЧК Заходняй вобласці, а затым БССР, адначасова ў сакавіку-маі 1919 года старшыня Менскага гарсавета. |
Памяць
![image](https://www.wikiquery.be-by.nina.az/image/aHR0cHM6Ly93d3cud2lraXF1ZXJ5LmJlLWJ5Lm5pbmEuYXovaW1hZ2UvYUhSMGNITTZMeTkxY0d4dllXUXVkMmxyYVcxbFpHbGhMbTl5Wnk5M2FXdHBjR1ZrYVdFdlkyOXRiVzl1Y3k5MGFIVnRZaTlsTDJWakx5VkVNQ1U1TVNWRU1TVTRRaVZFTUNWQ05DVkVNQ1ZDTXlWRU1DVkNNQ1ZFTVNVNE9DVkVNU1U0Tnk1ZkpVUXdKVGxFSlVRd0pVSkZKVVF4SlRnM1h5VkVNU1U0TUNWRU1DVkNNQ1ZFTVNVNE1TVkVNU1U0TVNWRU1TVTRNaVZFTVNVNE1DVkVNQ1ZDTUNWRU1DVkNRaVZFTVNVNFJpVkVNQ1ZDUkNWRU1TVTRRaVZFTVNVNE5WOGxSREFsUWtZbFJEQWxRakFsUkRFbE9FUWxSREVsT0RJbFJEQWxRakFsUkRFbE9VVmZKVEk0TWpBeU1pMHhNQzB5T1NVeU9WOHhNakl1YW5Cbkx6SXlNSEI0TFNWRU1DVTVNU1ZFTVNVNFFpVkVNQ1ZDTkNWRU1DVkNNeVZFTUNWQ01DVkVNU1U0T0NWRU1TVTROeTVmSlVRd0pUbEVKVVF3SlVKRkpVUXhKVGczWHlWRU1TVTRNQ1ZFTUNWQ01DVkVNU1U0TVNWRU1TVTRNU1ZFTVNVNE1pVkVNU1U0TUNWRU1DVkNNQ1ZFTUNWQ1FpVkVNU1U0UmlWRU1DVkNSQ1ZFTVNVNFFpVkVNU1U0TlY4bFJEQWxRa1lsUkRBbFFqQWxSREVsT0VRbFJERWxPRElsUkRBbFFqQWxSREVsT1VWZkpUSTRNakF5TWkweE1DMHlPU1V5T1Y4eE1qSXVhbkJuLmpwZw==.jpg)
У 2017 годзе палітык Мікалай Статкевіч арганізаваў ушанаванне забітых ля будынка КДБ, «ланцугі памяці» адбываліся і ў наступныя гады. З 2017 года група актывістаў, якія абаранілі ахоўную зону Курапатаў ад забудовы бізнес-цэнтра, ва ўрочышчы распачалі 29 кастрычніка ладзіць «Ноч расстраляных паэтаў» з чытаннем іх вершаў і выступамі. У 2017 годзе быў выдадзены музычны альбом «(Не)расстраляныя» на вершы расстраляных аўтараў. Іх праспявалі і паклалі на музыку такія беларускія выканаўцы, як Лявон Вольскі, Святлана Бень і , а таксама гурты «», «Akute» і «Naka».
У 2020 годзе было праведзена апошняе такое масавае мерапрыемства ў «Курапатах», у наступныя гады праз палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі дата адзначаецца беларускай эміграцыяй.
Гл. таксама
Заўвагі
- Паводле даследчыка Леаніда Маракова, З 4 сакавіка 1937 г. да 22 траўня 1938 г. (444 дні) у Беларусі было рэпрэсавана каля 100 тысяч чалавек, у сярэднім за ноч арыштоўвалі 230 чалавек.
Крыніцы
- «Чорная ноч» Беларусі: што, дзе, калі . Новы Час (29 кастрычніка 2017). Праверана 29 кастрычніка 2023.
- Ноч растраляных паэтаў - 2023. Дзе і калі? . budzma.org. Праверана 29 кастрычніка 2023.
- Ларыса Цімошык Жылі з адкрытаю душою // Звязда : Газета. — 29 кастрычніка 2009. — № 205 (26563). — С. 2. — ISSN 1990-763x. Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2014.
- Маракоў Л. 2007, с. 380.
- Список лиц: Белорусская ССР // 15 сентября 1937 года (руск.) . stalin.memo.ru. Праверана 30 кастрычніка 2023.
- Списки жертв — Гурский Константин Иосифович(недаступная спасылка). base.memo.ru. з першакрыніцы 31 кастрычніка 2023. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- Маракоў Л. 2007, с. 119.
- Списки жертв — Капитанаки Михаил Васильевич(недаступная спасылка). base.memo.ru. з першакрыніцы 30 лістапада 2021. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- Списки жертв — Качанов Герасим Артамонович . base.memo.ru. Праверана 30 кастрычніка 2023.
- Качанаў Герасім Артамонавіч (1907) . Адкрыты спіс. Праверана 30 кастрычніка 2023.
- Списки жертв — Кленицкий Виктор Семенович(недаступная спасылка). base.memo.ru. з першакрыніцы 30 кастрычніка 2023. Праверана 30 кастрычніка 2023.
- Списки жертв — Сорокош Иван Иустинович(недаступная спасылка). base.memo.ru. з першакрыніцы 31 кастрычніка 2023. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- Крымінальны Кодэкс Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі. — 1928. 15 мая 2022.
- Маракоў Л. 2007, с. 92.
- Гессен Сергей Михайлович (1898) (руск.). Открытый список. Праверана 1 лістапада 2023.
- Списки жертв — Арабей Николай Леонтьевич . base.memo.ru. Праверана 30 кастрычніка 2023.
- Списки жертв — Августинович Анатолий Ильич . base.memo.ru. Праверана 30 кастрычніка 2023.
- Бабкоў Сямён Дзмітрыевіч (1901) . Адкрыты спіс. Праверана 30 кастрычніка 2023.
- Дракохруст Абрам Генрихович + 30.10.1937 | 1937-й и другие годы . 1937god.info. Праверана 29 кастрычніка 2023.
- Замалін Навум Міхайлавіч (1905) . Адкрыты спіс. Праверана 30 кастрычніка 2023.
- Списки жертв — Карпенко Иван Иванович . base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- Списки жертв — Лободаев Михаил Гаврилович . base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- Списки жертв — Лашкевич Леонард Янович . base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- Списки жертв — Левин Соломон Вульфович . base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- Мелик-Шахназаров Андрей Павлович + 30.10.1937 | 1937-й и другие годы . 1937god.info. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- Списки жертв — Михайлов Демьян Матвеевич . base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- Списки жертв — Митьков Сергей Григорьевич . base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- Списки жертв — Мухин Павел Максимович . base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- Списки жертв — Поплыко Иван Моисеевич . base.memo.ru. Праверана 30 кастрычніка 2023.
- Пратасеня Рыгор Іванавіч (1898) . Адкрыты спіс. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- Списки жертв — Путинцев Иван Андреевич . base.memo.ru. Праверана 30 кастрычніка 2023.
- Списки жертв — Рыдзевский Михаил Антонович . base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- Списки жертв — Сандомирский Яков Григорьевич . base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- Списки жертв — Саприцкий Оскар Абрамович . base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- Списки жертв — Спектор Яков Меерович . base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- Списки жертв — Селов Дмитрий Павлович . base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- Списки жертв — Турлай Андрей Алексеевич . base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- Списки жертв — Успенский Евгений Константинович . base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- Списки жертв — Фломбаум Сара Абрамовна . base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- Списки жертв — Хотулев Петр Федорович . base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- Списки жертв — Чернушевич Александр Аникеевич . base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- Списки жертв — Черняк Николай Платонович . base.memo.ru. Праверана 30 кастрычніка 2023.
- Списки жертв — Куделько-Чарот Михаил Семенович(недаступная спасылка). base.memo.ru. з першакрыніцы 25 лістапада 2021. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- Списки жертв — Шалаев Макар Ксенофонтович . base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- Списки жертв — Шестаков Павел Петрович . base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- «Ланцуг памяці» каля будынка КДБ. ФОТА і ВІДЭА . Радыё Свабода (29 кастрычніка 2017). Праверана 31 кастрычніка 2023.
- 16 чалавек утварылі «ланцуг памяці» каля будынка КДБ . Радыё Свабода (29 кастрычніка 2018). Праверана 31 кастрычніка 2023.
- Беражны, Сяргей. Ноч расстраляных паэтаў. Хто і за што забіў 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі? - Лайфстайл Onlíner (руск.)(недаступная спасылка). Onlíner (29 кастрычніка 2019). з першакрыніцы 31 кастрычніка 2023. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- Як беларусы сёлета правядуць Ноч расстраляных паэтаў. Расклад . Радыё Свабода (26 кастрычніка 2022). Праверана 31 кастрычніка 2023.
- Ноч растраляных паэтаў - 2023. Дзе і калі? . budzma.org. Праверана 31 кастрычніка 2023.
Літаратура
- Маракоў Л. Ахвяры і карнікі. — Мінск: Зміцер Колас, 2007. — .
- Грахоўскі С. Так погибали поэты / Выбраныя творы. Мн.: Кнігазбор, 2007. С. 452—457.
Спасылкі
- Біяграфіі рэпрэсаваных у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў турме КДБ Беларусі ў даследаванні Леаніда Маракова(недаступная спасылка) 7 снежня 2022.
- Кастусь Лашкевіч, Крывавая ноч беларускай гісторыі(недаступная спасылка) 1 лістапада 2010. // TUT.BY, 29.10.2010 г.