Федэрацыя Вест-Індыі (англ.: Federation of the West Indies, або англ.: West Indian Federation) — аб'яднанне брытанскіх астраўных уладанняў у Карыбскім моры. Існавала з 3 студзеня 1958 па 31 мая 1962. Заяўленай мэтай стварэння федэрацыі было фармаванне палітычнай супольнасці, якая магла б атрымаць незалежнасць ад Вялікабрытаніі як адзінае цэлае. Аднак, перш чым гэта адбылося, федэрацыя распалася ў сувязі з нарастаючым ўнутранымі канфліктамі паміж членамі Федэрацыі.
- Сталіца Порт-оф-Спейн.
- Кіраўнік федэрацыі - каралева Вялікабрытаніі, прадстаўленая генерал-губернатарам.
Гістарычная дзяржава | |||||
Федэрацыя Вест-Індыі | |||||
---|---|---|---|---|---|
West Indies Federation | |||||
| |||||
Дэвіз: ««To dwell together in unity» («Жыць разам у адзінстве»)» | |||||
Гімн: «God Save the Queen» («Божа, беражы Каралеву») | |||||
1958 — 1962 | |||||
Сталіца | Порт-оф-Спейн | ||||
Афіцыйная мова | англійская | ||||
Грашовая адзінка | |||||
Плошча | 20.239 км² (1962) | ||||
Насельніцтва | 3.264.600 (1962) | ||||
Форма кіравання | Канстытуцыйная манархія | ||||
Кіраўнікі дзяржавы | |||||
Каралева | |||||
• 1958 – 1962 | Елізавета II | ||||
Генерал-губернатар | |||||
• 1958 – 1962 | Патрык Джордж Томас Б'юк-Хэпберн, барон Хэйлес | ||||
Прэм'ер-міністр | |||||
• 1958 – 1962 | |||||
Папярэднікі і пераемнікі | |||||
| |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гэтую пасаду ад утварэння да роспуску займаў Патрык Джордж Томас Б'юк-Хэпберн, барон Хэйлес. Генерал-губернатар прызначаў прэм'ер-міністра. Ім быў Грантлі Херберт Адамс (ад Лейбарысцкай партыі).