Ханс Фішэр (ням.: Hans Fischer, 27 ліпеня 1881, — 31 сакавіка 1945, Мюнхен) — нямецкі хімік-арганік і біяхімік, доктар медыцыны (1908).
Ханс Фішэр | |
---|---|
ням.: Hans Fischer | |
![]() | |
Дата нараджэння | 27 ліпеня 1881[…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 31 сакавіка 1945[…](63 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік, біяхімік, інтэрніст, выкладчык універсітэта, урач |
Навуковая сфера | арганічная хімія, біяхімія, медыцына, унутраныя хваробы і clinical chemistry[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Герман Эміль Фішэр |
Член у |
|
Узнагароды | |
![]() |
Біяграфія
Скончыў універсітэт у Марбургу ў 1904 годзе. Прафесар універсітэтаў у Інсбруку (з 1916) і Вене (з 1918) і Вышэйшай тэхнічнай школы Мюнхена (1921-45). Пакончыў жыццё самагубствам 31 сакавіка 1945 ў Мюнхене пасля таго, як яго інстытут і праца былі знішчаны ў выніку апошніх баёў Другой сусветнай вайны.
Асноўныя працы
Асноўныя працы па хіміі пірола і яго вытворных. У 1927 Фішэр ажыццявіў сінтэз парфірына, а затым сінтэзаваў рэчывы-фарбавальнікі крыві — гемін (1929) і жоўці — білірубін (1931). Паказаў, што гемаглабін крыві складаецца з бялку глабіна і комплекснага злучэння жалеза — геміна. У 1940 Фішэр усталяваў буддову хларафілаў а і b.
Нобелеўская прэмія
Нобелеўская прэмія па хіміі (1930) «за даследаванні па канструяванню і хларафіла, асабліва за сінтэз геміна (пігмента крыві)».
Зноскі
- Hans Fischer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Hans Fischer // Brockhaus Enzyklopädie
- Czech National Authority Database Праверана 29 студзеня 2023.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118691228 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- Burschenschafter-Stammrolle: Verzeichnis der Mitglieder der Deutschen Burschenschaft nach dem Stande vom Sommer-Semester 1934 — B: Willy Nolte, 1934.