VI чэмпіянат свету па футболе — праводзіўся 8 чэрвеня — 29 чэрвеня 1958 г. у Швецыі пад эгідай ФІФА. Чэмпіён - зборная каманда Бразіліі.
Чэмпіянат свету па футболе 1958 Världsmästerskapet i Fotboll Sverige 1958 | |
---|---|
![]() | |
Падрабязнасці чэмпіянату | |
Месца правядзення | Швецыя |
Лік удзельнікаў | 53 |
у фінале | 16 |
Прызавыя месцы | |
![]() | ![]() |
![]() | |
![]() | |
Чацвёртае месца | ![]() |
Фінал | Стадыён , Стакгольм |
Статыстыка чэмпіянату | |
Наведвальнасць | 868 000 (24 800 за гульню) |
Згуляна матчаў | 35 |
Забіта галоў | 126 (3.6 за гульню) |
Бамбардзір(ы) | ![]() |
Падрыхтоўка
Сярод краін-прэтэндэнтаў на правядзенне VI чэмпіяната свету па футболе вылучыліся Швецыя, Аргенціна, Чылі, Мексіка. Канчатковае рашэнне аб правядзенні чэмпіяната ў Швецыі было прынята на заканчэнні IV чэмпіянату ў Берне.
Пад час кваліфікацыі зборная краіны-арганізатара і дзейсны чэмпіён (зборная ФРГ) траплялі на чэмпіянат аўтаматычна. Астатнія 14 месц размяркоўваліся наступным чынам: 9 - краіны Еўропы, 3 - Паўднёвай Амерыкі, 1 - Паўночнай Амерыкі, 1 - Азіі. Упершыню кваліфікацыю праходзіла зборная СССР. Вынікі кваліфікацыі былі прадстаўлены 8 лютага 1958 г. Удзельнікамі фінальнага турніру сталі:
- Аргенціна
- Англія
- Аўстрыя
- Бразілія
- Венгрыя
- Мексіка
- Парагвай
- Паўночная Ірландыя
- СССР
- Уэльс
- Францыя
- ФРГ
- Чэхаславакія
- Шатландыя
- Швецыя
- Югаславія
![image](https://www.wikiquery.be-by.nina.az/image/aHR0cHM6Ly93d3cud2lraXF1ZXJ5LmJlLWJ5Lm5pbmEuYXovaW1hZ2UvYUhSMGNITTZMeTkxY0d4dllXUXVkMmxyYVcxbFpHbGhMbTl5Wnk5M2FXdHBjR1ZrYVdFdlkyOXRiVzl1Y3k5MGFIVnRZaTltTDJabEx6RTVOVGhmZDI5eWJHUmZZM1Z3TG5CdVp5ODFNREJ3ZUMweE9UVTRYM2R2Y214a1gyTjFjQzV3Ym1jPS5wbmc=.png)
Упершыню ў фінальным турніры ўдзельнічала зборная каманда Вялікабрытаніі.
Фінал
У фінальнай гульне паміж зборнымі Бразіліі і Швецыі перамогу атрымала каманда Бразіліі з лікам 5:2.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чэмпіянат свету па футболе 1958
- Чэмпіянат свету па футболе 1958 на сайце ФІФА 16 сакавіка 2016.