Эсперантыст (esperantisto) — тэрмін для абазначэння асобы, якая валодае эсперанта. Згодна з Булонскай дэкларацыяй эсперантыстам называецца «кожная асоба, якая ведае і ужывае мову эсперанта, ў незалежнасці ад вызначанных мэтаў. Прыналежнасць да якога-небудзь актыўнага эсперантысцкага таварыства з'яўляецца рэкамендуемым, але не абавязковым». Асобным карыстальнікам эсперанта не падабаецца тэрмін «эсперантыст» з-за яго ідэалагічнага адцення, якое паказвае на належнасць да . Акрамя гэтага, яны гавораць, што чалавека, які ведае англійскую ці іспанскую мову, не называюць англістам ці іспаністам. Замест «эсперантыста» прапануюць тэрмін «E-parolanto» ці «Esperanto-parolanto» (эсперантамоўны), што інфармуе толькі пра валоданне мовай. Таксама ужываюць іншыя тэрміны: esperantano (прыхільнік эсперанта), esperantulo (esperant — ад назвы мовы -ul — суфікс, вызначаючы асобу, якая валодае нейкай якасцю o — канчатак назоўніка) esperanto (у мове эсперанта пішацца з маленькай літары, у адрознене ад імя мовы). Асобным эсперантыстам вызначэнне дадзенае прыхільніку мовы здаецца недастатковым. Напрыклад абвясціў: «Быць эсперантыстам значыць не толькі валодаць мовай. Гэта прызначэнне. Місія. Мара пра лепшый свет. Сапраўдны эсперантыст не робіцца такім, але нараждаецца, і ён з'яўляецца эсперантыстам да таго, як ён вывучыў мову».
Для паляпшэння артыкула |