Ян XXIII, Іаан XXIII, святы (свецкае Анджэла Джузэпэ Ранкалі, італ.: Angelo Giuseppe Roncalli; 25.11.1881, Сота-іль-Монтэ каля г. Бергама, Італія — 3.6.1963) — Папа Рымскі (1958—1963).
Ян XXIII | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Ioannes PP. XXIII | |||||||
![]() Афіцыйны партрэт Яна XXIII | |||||||
coat of arms of John XXIII[d] | |||||||
| |||||||
Царква | Каталіцкая Царква | ||||||
Папярэднік | Пій XII | ||||||
Пераемнік | Павел VI | ||||||
| |||||||
Папярэднік | Пій XII | ||||||
Пераемнік | Павел VI | ||||||
Адукацыя |
| ||||||
Навуковая ступень | доктар тэалогіі[d] | ||||||
Дзейнасць | ксёндз, каталіцкі дыякан | ||||||
Нараджэнне | 25 лістапада 1881[…] | ||||||
Смерць | 3 чэрвеня 1963[…](81 год) | ||||||
Пахаванне |
| ||||||
Бацька | Giovanni Battista Roncalli[d] | ||||||
Прыняцце свяшчэннага сану | 10 жніўня 1904 | ||||||
Кардынал з | 12 студзеня 1953 | ||||||
Аўтограф | ![]() | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Вучыўся ў духоўнай семінарыі ў Бергама, атрымаў тэалагічную адукацыю ў Рыме і прыняў сан свяшчэнніка (1904). У 1919—21 рэктар семінарыі. 3 1925 біскуп, у 1925—53 прадстаўнік Ватыкана ў шэрагу краін. У 1953 атрымаў сан кардынала. У 1953—58 патрыярх Венецыі.
Вялікі рэфарматар каталіцкай царквы. У час каранацыі не дазволіў епіскапам цалаваць яго калені і стопы, а толькі пярсцёнак. Першы Папа пасля 1870 г., які правёў афіцыйную сустрэчу па-за Ватыканам (наведванне зняволеных у турме).
Праводзіў курс ватыканскай палітыкі, накіраваны на абнаўленне царкоўнага жыцця і аб’яднанне з іншымі хрысціянскімі цэрквамі; выступаў за мірнае суіснаванне дзяржаў з розным грамадскім ладам, за раззбраенне і мірнае вырашэнне спрэчных міжнародных пытанняў. Склікаў Першы сінод для Рымскай дыяцэзіі ў Латэранскім саборы, адначасова першы сінод у гісторыі Рыма (24.1 — 31.1.1960). 3 мэтай прыняцця каталіцкай царквой новага курсу і ўмацавання яе пазіцый склікаў Другі Ватыканскі сабор (11.10.1962), на якім абмяркоўваліся царкоўныя рэформы. У першы раз прыняў на аўдыенцыі англіканскага архіепіскапа.
Абвешчаны багаслаўлёным у 2000, рэшткі цела перанесены з падзямелляў Ватыкана ў сабор Св. Пятра. У 2014 абвешчаны святым.
Зноскі
- Cogley J. Saint John XXIII // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Johannes (Johannes XXIII.) // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Иоанн XXIII // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- Иоанн XXIII // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — . — (т. 7). С. 136
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ян XXIII