Кампазі́тар, кампазі́тарка (лац.: componere — складаць ў цэлае) — аўтар музычных твораў; чалавек, які займаецца стварэннем музыкі.
![image](https://www.wikiquery.be-by.nina.az/image/aHR0cHM6Ly93d3cud2lraXF1ZXJ5LmJlLWJ5Lm5pbmEuYXovaW1hZ2UvYUhSMGNITTZMeTkxY0d4dllXUXVkMmxyYVcxbFpHbGhMbTl5Wnk5M2FXdHBjR1ZrYVdFdlkyOXRiVzl1Y3k5MGFIVnRZaTgyTHpabUwwSmxaWFJvYjNabGJpNXFjR2N2TWpJd2NIZ3RRbVZsZEdodmRtVnVMbXB3Wnc9PS5qcGc=.jpg)
Тэрмін «кампазітар» атрымаў распаўсюджанне ў 16 стагоддзі ў Італіі. Прафесія кампазітара прадугледжвае наяўнасць музычна-творчай здольнасці і патрабуе спецыяльнага вывучэння кампазіцыі. Падрыхтоўцы і выхаванню кампазітараў адводзіцца спецыяльнае месца ў сістэме адукацыі, у кансерваторыі ёсць спецыялізаваныя факультэты кампазіцыі. Таксама ў розных краінах, у т.л. ў Беларусі існуюць саюзы кампазітараў (Саюз кампазітараў Беларусі), якія спрыяюць правядзенню фестываляў, конкурсаў, майстар-класаў і іншых формаў творчых зносін.
Зноскі
- Слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; ўклад. Н. П. Еўсіевіч [і інш]; навук. рэд. А. А. Лукашанец, В. П. Русак. - Мінск : Беларус. навука, 2012. - 916 с. - : 53 334 р.
Крыніца
- Музычна энцыклапедыя, 1981р
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кампазітар