Валянцін Галарса Марантэ (ісп.: Valentín Galarza Morante; 22 красавіка 1882 — 9 чэрвеня 1952), таксама вядомы па мянушцы «Тэхнік» (ісп.: El Técnico) — іспанскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, міністр унутраных спраў Іспаніі (1941—1942).
Валянцін Галарса Марантэ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
Папярэднік | Рамон Серана Суньер | ||||||
Пераемнік | Blas Pérez González[d] | ||||||
Нараджэнне | красавік 1882 | ||||||
Смерць | 1951
| ||||||
Партыя | |||||||
Званне | дывізійный генерал[d] | ||||||
Узнагароды | ![]() |
Асабісты сябар Франсіска Франка.
Біяграфія
Нарадзіўся ў г. Эль-Пуэрта-дэ-Санта-Марыя. Скончыў Галоўную ваенную акадэмію Таледа і Вышэйшую ваенную школу Мадрыда.
У 1932 годзе прыняў удзел у няўдалым дзяржаўным перавароце на чале з Хасэ Санхурха. Уступіў у Іспанскі ваенны саюз. Пры падрыхтоўцы ліпеньскага паўстання 1936 года адказваў за вярбоўку вышэйшага афіцэрства, адначасна працуючы ў ваенным міністэрстве ў Мадрыдзе.
18 ліпеня 1936 года, калі пачалася грамадзянская вайна, Галарса быў арыштаваны ўладамі і трапіў у турму. 9 лютага 1939 года вызвалены войскамі нацыяналістаў.
У верасні 1939 года прызначаны намеснікам сакратара прэзідэнцыі ўрада, уступіў у ТІФСНСН. У 1940 годзе заняў пасаду прэзідэнта Савета па кіраванні нацыянальнай спадчынай.
У гады Другой сусветнай вайны дзейнічаў у інтарэсах брытанскай разведкі. Паміж 1940 і 1943 гадамі Галарса атрымліваў хабары ў мільёны долараў ад Вялікабрытаніі, каб адгаварыць кіраўніка краіны Франсіска Франка ад удзелу ў вайне на баку дзяржаў Восі.
У 1941—1942 гадах займаў пасаду міністра ўнутраных спраў.
Паміж 1943 і 1946 гадамі быў дэпутатам у франкісцкіх картэсах.
Пасля адышоў ад дзяржаўнай дзейнасці. Памёр у Мадрыдзе.
Погляды
Галарса адзначыўся як праціўнік фалангістаў і выступаў за рэстаўрацыю манархіі.
Паводле звестак брытанскага пасла , у гады Другой сусветнай ён быў прыхільнікам Антыгітлераўскай кааліцыі. Праз гэта ў Галарса склаліся варожыя адносіны з Рамонам Серанам Суньерам, швагерам Франка і прыхільнікам нацысцкай Германіі.
З 1942 года стаў супрацоўнічаць з манархічнай апазіцыяй. У чэрвені 1943 года падпісаў маніфест у падтрымку аднаўлення манархіі, з-за чаго страціў свой уплыў у картэсах.
Крыніцы
- Busquets 2003, p. 59.
- Preston 1995, p. 91.
- de Arce 1984, p. 206.
- González Calleja 2011, pp. 114–115.
- Preston 1995, p. 431.
- Andrés-Gallego 1997, p. 238.
- Sinova 1989, p. 101.
- Pablo Esparza. Cómo Churchill sobornó a los generales de Francisco Franco para que España no entrara en la Segunda Guerra Mundial .
- Gil Pecharromán 2013, p. 45.
- Moradiellos 2000, pp. 77–78.
- Payne 1997, p. 38.
- Galarza Morante, Valentín. 57. Elecciones 16.3.1943 . Buscador histórico de diputados (1810-1977). Congreso de los Diputados.
- de Bordejé 2007, p. 254.
- Lewis 2002, p. 86.
- Thomàs 2008, p. 151.
- Preston 1995, p. 492.
Літаратура
- Andrés-Gallego, José (1997). ¿Fascismo o Estado católico? Ideología, religión y censura en la España de Franco, 1937-1941. Madrid: Encuentro.
- Busquets, Julio (2003). Ruido de sables: las conspiraciones militares en la España del siglo XX. Crítica.
- de Arce, Carlos (1984). Los generales de Franco. Ate.
- de Bordejé, Fernando (2007). Galería de personajes españoles. Egartorre.
- Domínguez Arribas, Javier (2009). El enemigo judeo-masónico en la propaganda franquista, 1936-1945. Marcial Pons Historia. .
- Gil Pecharromán, Julio (2013). El Movimiento Nacional (1937-1977). Barcelona: Grupo Planeta. .
- González Calleja, Eduardo (2011). Contrarrevolucionarios: Radicalización violenta de las derechas durante la Segunda República, 1931-1936. Madrid: Alianza Editorial. .
- Lewis, Paul H. (2002). Latin Fascist Elites: The Mussolini, Franco, and Salazar Regimes. Greenwood publishing group.
- Moradiellos, Enrique (2000). La España de Franco (1939-1975). Política y sociedad. Madrid: Síntesis. .
- Payne, Stanley G. (1997). El primer franquismo. Los años de la autarquía. Madrid: Historia 16-Temas de Hoy. .
- Preston, Paul (1995). Franco. Londres: Fontana.
- Sinova, Justino (1989). La Censura de prensa durante el franquismo (1936-1951). Espasa-Calpe.
- Thomàs, Joan Maria (2008). Roosevelt and Franco During the Second World War. Palgrave Macmillan. .