Міхаіл Фёдаравіч (12 (22) ліпеня 1596—13 (23) ліпеня 1645) — першы рускі цар з дынастыі Раманавых.
Міхаіл Фёдаравіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
Сумесна з | Філарэт | ||||||
Папярэднік | Уладзіслаў Ваза | ||||||
Пераемнік | Аляксей Міхайлавіч | ||||||
Нараджэнне | 12 (22) ліпеня 1596 | ||||||
Смерць | 13 (23) ліпеня 1645(49 гадоў) | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Раманавы | ||||||
Бацька | Філарэт | ||||||
Маці | Ксенія Іванаўна Шастова[d] | ||||||
Жонка | Марыя Уладзіміраўна Далгарукава[d] і Еўдакія Лук'янаўна Стрэшнева[d] | ||||||
Дзеці | Ірына Міхайлаўна[d], Pelagia Mikhailovna Romanova[d], Аляксей Міхайлавіч, Іван Міхайлавіч[d], Ганна Міхайлаўна[d], Васіль Міхайлавіч[d], Sophia Mikhailovna Romanova[d], Таццяна Міхайлаўна[d], Eudoxia Mikhailovna Romanova[d] і Martha Mikhailovna Romanov[d] | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе | ||||||
Аўтограф | ![]() | ||||||
![]() |
Біяграфія
Пры Барысе Гадунове Раманавы падвергліся апале. Сыны — Фёдар, Аляксандр, Міхаіл, Іван і Васіль, былі пастрыжаны ў манахі і сасланыя ў Сібір у 1601 годзе У 1605 годзе Лжэдзмітрый I, каб на справе даказаць сваяцтва з Раманавымі, вярнуў са ссылкі яшчэ жывых членаў роду. Вярнуліся Фёдар Мікітавіч (у манастве Філарэт) з жонкай Ксеніяй Іванаўнай (у манастве Марфай) і дзецьмі, і Іван Мікітавіч. Марфа Іванаўна з сынам Міхаілам пасяліліся спачатку ў кастрамской вотчыне Раманавых, сяле , а затым хаваліся ад пераследу польска-літоўскіх атрадаў у каля Кастрамы.
21 лютага 1613 года 16-гадовы Міхаіл Фёдаравіч быў абраны Земскім саборам на царства, такім чынам стаў родапачынальнікам царскай дынастыі Раманавых. 11 ліпеня 1613 года Міхаіл каранаваны ва Успенскім саборы Крамля. У маленства цара (1613—1619) краінай кіравалі яго маці вялікая старыца Марфа і яе родзічы з баяр , у 1619-1633 — бацька, патрыярх Філарэт, які вярнуўся з палону і меў тытул «Вялікага Гасудара». У 1625 годзе Міхаіл Фёдаравіч прыняў тытул «Самадзержца Усерасійскага». Пры двоеўладдзі дзяржаўныя граматы пісаліся ад імя Гасудара Цара і Найсвяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі.
У царстваванне Міхаіла Фёдаравіча былі спынены войны са Швецыяй (Сталбоўскі мір, 1617) і Рэччу Паспалітай (1634), адноўлены адносіны з замежнымі дзяржавамі. 1631—1634 гадах пачалася арганізацыя палкоў «новага строю» (рэйтарскага, драгунскага, салдацкага). У 1632 годзе заснаваны першы жалезаробчы завод пад Тулай.
Міхаіл Фёдаравіч памёр 13 ліпеня 1645 года ад вадзяной хваробы ва ўзросце 49 гадоў. Пахаваны ў Архангельскам саборы Крамля.
Дзеці
- Аляксей Міхайлавіч (1629—1676)
- (1633—1639)
Зноскі
- RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- RKDartists Праверана 13 верасня 2022.
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Lundy D. R. The Peerage
- К. Б.—Р. Алексей Михайлович // Русский биографический словарь — СПб.: 1900. — Т. 2. — С. 23–35.
- Алексей Михайлович // Военная энциклопедия — СПб.: Иван Дмитриевич Сытин, 1911. — Т. 1. — С. 312–313.
Літаратура
- Міхаіл Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — . — (т. 10).