23 чэрвеня 2024 года былі здзейснены ўзброеныя напады ў Дзербенце і Махачкале, гарадах у Рэспубліцы Дагестан, Расія. Мэтамі сталі два праваслаўныя храмы, дзве сінагогі і пост . Загінула 16 супрацоўнікаў праваахоўных органаў, 4 грамадзянскіх асоб, 5 нападнікаў. У рэгіёне ўвялі . паведаміў аб узбуджэнні крымінальнай справы па артыкуле «тэрарыстычны акт» (артыкул 205 ).
Напады ў Дзербенце і Махачкале | |
---|---|
Месца нападу | Дзербент і Махачкала |
Мэта нападу | праваслаўныя храмы, сінагогі, пост ДПС |
Дата | 23 чэрвеня 2024 |
Зброя | запальныя сумесі, агнястрэльная зброя |
Загінулыя | 20 (+5 тэрарыстаў) |
Параненыя | 46 |
Перадгісторыя
Паўночна-Каўказскі рэгіён на поўдні Расіі ахоплены канфліктам з 1990-х гадоў. Пасля чачэнскіх войнаў у 2010-я гады (працягвалася серыя тэрарыстычных нападаў і сутыкненняў) паміж расійскімі і ісламісцкімі сіламі.
Дзербент і Махачкала — гарады ў (Рэспубліцы Дагестан) на расійскім Паўночным Каўказе, у якіх большасць насельніцтва складаюць прадстаўнікі мусульманскіх народаў Каўказа (каля 92% у Дзербенце і 84% у Махачкале, па даных ). Адначасова, у гэтых гарадах таксама гістарычна пражываюць меншасці этнічных рускіх і .
У 2019 годзе ў цэнтры Дзербента ўзвялі помнік дружбы трох рэлігій у кампазіцыі якога: равін, праваслаўны святар і імам. Прататыпам праваслаўнага святара з гэтай тройцы стаў настаяцель дзербенцкага праваслаўнага храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы Мікалай Кацельнікаў.
У 2023 годзе ў Дагестане, Карачаева-Чаркесіі і Кабардзіна-Балкарыі прайшоў (шэраг антысеміцкіх акцый). Рост у рэгіёне адбыўся (на фоне абвастрэння палесціна-ізраільскага канфлікту).
Храналогія падзей
Падрыхтоўка
Баевікі рыхтавалі тэракты каля месяца — з сярэдзіны мая. У дзень атак свае дзеянні яны каардынавалі ў закрытым чаце на шэсць чалавек. Фотаздымак настаяцеля дзербенцкага храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы Мікалая Кацельнікава быў замацаваны ў чаце, мяркуецца, што ён быў першай і канкрэтнай мэтай нападнікаў.
Дзербент
Сінагога Келе-Нумаз
![image](https://www.wikiquery.be-by.nina.az/image/aHR0cHM6Ly93d3cud2lraXF1ZXJ5LmJlLWJ5Lm5pbmEuYXovaW1hZ2UvYUhSMGNITTZMeTkxY0d4dllXUXVkMmxyYVcxbFpHbGhMbTl5Wnk5M2FXdHBjR1ZrYVdFdlkyOXRiVzl1Y3k5MGFIVnRZaTlpTDJJNEx5VkVNQ1U1UVNWRU1DVkNOU1ZFTUNWQ1FpVkVNQ1ZDTlMwbFJEQWxPVVFsUkRFbE9ETWxSREFsUWtNbFJEQWxRakFsUkRBbFFqY3VhbkJuTHpJeU1IQjRMU1ZFTUNVNVFTVkVNQ1ZDTlNWRU1DVkNRaVZFTUNWQ05TMGxSREFsT1VRbFJERWxPRE1sUkRBbFFrTWxSREFsUWpBbFJEQWxRamN1YW5Cbi5qcGc=.jpg)
У Дзербенце 23 чэрвеня каля 17:50 быў здзейснены напад на , заснаваную ў 1914 годзе на вуліцы Тагі-Задэ.
Пасля (антысеміцкіх хваляванняў на Паўночным Каўказе ў 2023 годзе) сінагога знаходзілася пад вонкавай аховай паліцыі і ўнутранай аховай прыватнага ахоўнага прадпрыемства.
Баевікі спісалі сцены спасылкамі на цытаты з Карана, якія могуць лічыцца антысеміцкімі, такімі як аят 2:120 «Юдэі і хрысціяне не будуць задаволеныя табой, пакуль ты не станеш прытрымлівацца іх рэлігіі» і аят 8:39 «Змагайцеся з імі, пакуль у іх не знікне спакуса і іх пакланенне не будзе цалкам прысвечана Алаху».
Саму сінагогу нападнікі падпалілі, кінуўшы бутэлькі з запальнай сумессю. Будынак быў цалкам знішчаны тэрарыстамі. Да 1:00 пажар патушылі.
Храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы
![image](https://www.wikiquery.be-by.nina.az/image/aHR0cHM6Ly93d3cud2lraXF1ZXJ5LmJlLWJ5Lm5pbmEuYXovaW1hZ2UvYUhSMGNITTZMeTkxY0d4dllXUXVkMmxyYVcxbFpHbGhMbTl5Wnk5M2FXdHBjR1ZrYVdFdlkyOXRiVzl1Y3k5MGFIVnRZaTg0THpobEx5VkVNQ1ZCTmlWRU1DVkNOU1ZFTVNVNE1DVkVNQ1ZDUVNWRU1DVkNSU1ZFTUNWQ01pVkVNU1U0UTE4bFJEQWxPVVlsUkRBbFFrVWxSREFsUWtFbFJERWxPREFsUkRBbFFrVWxSREFsUWpJbFJEQWxRakJmSlVRd0pUbEdKVVF4SlRnd0pVUXdKVUkxSlVReEpUZ3hKVVF3SlVJeUpVUXhKVGhHSlVReEpUZ3lKVVF3SlVKRkpVUXdKVUk1WHlWRU1DVTVReVZFTUNWQ01DVkVNU1U0TUNWRU1DVkNPQ1ZFTUNWQ09GOGxSREFsUWpKZkpVUXdKVGswSlVRd0pVSTFKVVF4SlRnd0pVUXdKVUl4SlVRd0pVSTFKVVF3SlVKRUpVUXhKVGd5SlVRd0pVSTFMbXB3Wnk4eU1qQndlQzBsUkRBbFFUWWxSREFsUWpVbFJERWxPREFsUkRBbFFrRWxSREFsUWtVbFJEQWxRaklsUkRFbE9FTmZKVVF3SlRsR0pVUXdKVUpGSlVRd0pVSkJKVVF4SlRnd0pVUXdKVUpGSlVRd0pVSXlKVVF3SlVJd1h5VkVNQ1U1UmlWRU1TVTRNQ1ZFTUNWQ05TVkVNU1U0TVNWRU1DVkNNaVZFTVNVNFJpVkVNU1U0TWlWRU1DVkNSU1ZFTUNWQ09WOGxSREFsT1VNbFJEQWxRakFsUkRFbE9EQWxSREFsUWpnbFJEQWxRamhmSlVRd0pVSXlYeVZFTUNVNU5DVkVNQ1ZDTlNWRU1TVTRNQ1ZFTUNWQ01TVkVNQ1ZDTlNWRU1DVkNSQ1ZFTVNVNE1pVkVNQ1ZDTlM1cWNHYz0uanBn.jpg)
(Telegram)-канал паведаміў, што праваслаўны храм на вуліцы Леніна таксама падвергнуўся нападу з ужываннем аўтаматаў і бутэлек з запальнай сумессю. Гэта адзіны праваслаўны храм у горадзе, пабудаваны ў 1899 годзе. Паведамлялася, што 66-гадоваму пробашчу Мікалаю Кацельнікаву перарэзалі горла, а ахоўніка храма Міхаіла застрэлілі. Дачка святара паведаміла, што нападнікі падпалілі абраз у храме, а пробашча забілі стрэлам у галаву ў яго доме.
Наступныя падзеі
Баевікоў заблакавалі ў памяшканні паблізу рэстарана «Хаял». Пасля 21:00 цэнтр горада абясточылі. Да 22:06 яны затрыманы.
Махачкала
Сінагога на вуліцы Ярмошкіна
У Махачкале група людзей а 18:00 абстраляла сінагогу на вуліцы Ярмошкіна, 111, пачаўся пажар, адзін чалавек у сінагозе быў забіты. Будынак тушыць забаранілі з-за тэрарыстычнай пагрозы. Па даных МЗС Ізраіля баевікі забілі двух ахоўнікаў (не яўрэяў), а яўрэяў або ізраільцян сярод пацярпелых няма.
Сярод баевікоў былі Асман — сын Магамеда Амарава (кіраўніка ) і яго пляменнік, усіх ліквідавалі. Частку нападнікаў затрымалі на пляжы.
Свята-Успенскі кафедральны сабор
Быў здзейснены напад і на 1906 года — аб’ект культурнай спадчыны народаў Расіі, які знаходзіцца на вуліцы Арджанікідзэ.
У 19:50 Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт заявіў пра забойства двух баевікоў, а яшчэ двое былі затрыманыя. Прыкладна а 21:00 у горад увялі бранятэхніку.
Пост ДПС
На вуліцы Ярмошкіна нападнікі абстралялі пост ДПС. Было апублікавана відэа, на якім бачна, як трое баевікоў, якія захапілі машыну патрульнай службы, вядуць перастрэлку. Двое з іх адкрылі агонь у бок паліцэйскіх, а яшчэ адзін знаходзіцца ў машыне.
Нападнікі (падазраваныя)
Паводле папярэдняй інфармацыі, трое з нападнікаў — сыны і пляменнік Магамеда Амарава, кіраўніка . Усе трое былі забітыя супрацоўнікамі праваахоўных органаў. Сам Амараў затрыманы для допытаў ФСБ. Партыя «Адзіная Расія», членам якой ён з’яўляўся, паспяшалася выдаліць згадкі пра чыноўніка са свайго сайта, неўзабаве прэс-служба «Адзінай Расіі» паведаміла аб выключэнні Магамеда Амарава з партыі: «Пастанова прынятая ў адпаведнасці са Статутам — за дзеянні, якія дыскрэдытуюць „Адзіную Расію“».
Забітыя:
- Асман Амараў, 31 год, сын Магамеда Амарава;
- Абдусамад Амадзіеў, 32 гады, пляменнік Магамеда Амарава;
- Меркавана — Гаджымурад Кагіраў, 28 гадоў, баец UFC у клубе (Хабіба Нурмагомедава) і выхаванец .
- Алі Закарыгаеў, 35 гадоў, былы старшыня (да 2022) сергакалінскага аддзялення партыі «(Справядлівая Расія — Патрыёты — За праўду)».
Першы час паведамлялася, што ў нападах загінуў і Адыль Амараў, яшчэ адзін сын Магамеда Амарава. Але, як высветлілася, ён не ўдзельнічаў у тэрактах і быў жывы.
Шэраг нападнікаў (усе жыхары рэспублікі) прысутнічаюць у базах даных МУС (адзначаны сувязямі з вахабітамі). Па даных сілавікоў Дагестана: «Мяркуючы па дзеяннях нападнікаў, іх выкрыках і вонкавым выглядзе, тэрарысты належаць да ісламісцкай тэрарыстычнай арганізацыі». Ёсць звесткі, што ўсе пяць забітых тэрарыстаў былі членамі тэрарыстычнай групы аднаго з сыноў Магамеда Амарава.
Член праўлення Нацыянальнай асацыяцыі юрыстаў Расіі Руслан Нагіеў заявіў, што браты Амаравы былі прыхільнікамі — радыкальнага і забароненага ў Расіі ісламісцкай плыні, якая выступае супраць хрысціян і іудэяў, а таксама тых мусульман, якія ўступілі ў змову з «нявернымі». Праз свае погляды браты зладзілі год таму канфлікт з муфтыятам Дагестана.
Ахвяры
Па ўдакладненых даных, якія раніцай 24 чэрвеня паведаміў Следчы камітэт Расіі, загінулі 15 супрацоўнікаў праваахоўных органаў (на наступны дзень паведамлялася пра 16) і чацвёра грамадзянскіх асоб, было забіта пяць тэрарыстаў.
Некаторыя загінулыя:
- начальнік аддзела паліцыі (Дагестанскіх Агнёў) Мавлудзін Хідзірнабіеў;
- протаіерэй Мікалай Кацельнікаў, найстарэйшы клірык Махачкалінскай епархіі РПЦ;
- ахоўнік храма Міхаіл Вавілін.
46 чалавек былі параненыя
Па даных інтэрнэт-газеты «», протаіерэй Мікалай стаў сёмым праваслаўным святаром у Расіі, якія загінулі ад рук вахабітаў.
Наступствы
Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт (НАК) абвясціў аб увядзенні рэжыму контртэрарыстычнай аперацыі ў Дагестане.
У Дагестане 24—26 чэрвеня абвясцілі днямі жалобы.
Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна ад 25 чэрвеня 2024 года ордэнам Мужнасці пасмяротна былі ўзнагароджаны святар Мікалай Кацельнікаў і загінулыя ў тэрактах супрацоўнікі паліцыі Дагестана. Медалём «За адвагу» быў пасмяротна ўзнагароджаны ахоўнік Свята-Успенскага кафедральнага сабора ў Махачкале Міхаіл Вавілін. Яшчэ 10 паліцэйскіх былі ўзнагароджаны медалём «За адвагу» II ступені з фармулёўкай «За мужнасць, адвагу і вернасць службоваму абавязку, праяўленыя пры адбіцці тэрарыстычнай атакі».
Гл. таксама
- (Захоп закладнікаў у СІЗА Растова-на-Доне)
- (Тэракт у «Крокус Сіці Холе»)
Крыніцы
- Дагестан: вооруженные нападения на синагоги, православные храмы и пост ДПС . Голос Америки (23 чэрвеня 2024). Праверана 24 чэрвеня 2024.
- В Дагестане боевики напали на синагогу, два храма и пост ДПС. Есть погибшие, перестрелка с силовиками продолжается. Главное . Новая газета Европа (7 мая 2260). Праверана 24 чэрвеня 2024.
- Число погибших в терактах в Дагестане возросло до 21
- Увеличилось число погибших при теракте в Дагестане (руск.). gazeta.ru (25 чэрвеня 2024).
- В Дагестане возросло число жертв теракта (руск.). news.ru (25 чэрвеня 2024).
- Названо официальное число жертв нападения в Дагестане (руск.). . Праверана 24 чэрвеня 2024.
- Abbakumova, Natalia (2024-06-24). "More than 15 killed in Dagestan, Russia, as gunmen hit multiple sites". Washington Post(англ.). 0190-8286. Праверана 2024-06-26.
- В Дагестане боевики напали на синагогу, два храма и пост ДПС. Есть погибшие, перестрелка с силовиками продолжается. Главное . Новая газета Европа (7 мая 2260). Праверана 24 чэрвеня 2024.
- Абдуллаев, Шамиль. Дагестан оказался на передовой. Силовики нейтрализовали бандитов в регионе (руск.). AiF (23 чэрвеня 2024). Праверана 24 чэрвеня 2024.
- Боевики, напавшие на Махачкалу и Дербент, планировали теракты около месяца (руск.). Life.ru (24 чэрвеня 2024). Праверана 24 чэрвеня 2024.
- Российский еврейский конгресс . Telegram. Праверана 24 чэрвеня 2024.
- В Дагестане напали на православные храмы и синагоги. Что известно
- На стенах синагоги в Дербенте нападавшие оставили надписи с отсылкой к сурам Корана (руск.). The Insider. Праверана 24 чэрвеня 2024.
- Кошмар в Дагестане: первые вести - Главное.io . glavnoe.life. Праверана 24 чэрвеня 2024.
- Российский еврейский конгресс . Telegram. Праверана 24 чэрвеня 2024.
- В Дагестане боевики напали на синагогу, два храма и пост ДПС. Есть погибшие, перестрелка с силовиками продолжается. Главное . Новая газета Европа (7 мая 2260). Праверана 24 чэрвеня 2024.
- В Дагестане боевики атаковали и подожгли церковь и две синагоги. Все подробности (руск.). Телеканал «Красная Линия». Праверана 24 чэрвеня 2024.
- Gunmen Attack Synagogues and Churches in Russian Republic . The New York Times (23 чэрвеня 2024).
- Нападение террористов в Дагестане. Главное
- Дербентское жертвоприношение
- Дочь убитого в Дербенте священника рассказала детали нападения боевиков
- Нападение террористов в Дагестане. Главное (руск.). РБК (24 чэрвеня 2024). Праверана 24 чэрвеня 2024.
- В Дагестане горят церкви и синагоги, продолжаются уличные бои: что известно на данный момент
- Снова ищут евреев, и не только: в Дагестане нападение на две синагоги и православную церковь, банды в двух городах
- В Дагестане напали на православные храмы и синагоги. Что известно
- В нападении в Дагестане участвовали сыновья и племянник главы Сергокалинского района
- Дагестан оказался на передовой. Силовики нейтрализовали бандитов в регионе
- Нападение террористов в Дагестане. Главное
- Нападение террористов в Дагестане. Главное (руск.). РБК (24 чэрвеня 2024). Праверана 24 чэрвеня 2024.
- Появились кадры с боевиками, открывшими стрельбу в Махачкале (руск.). Regnum. Праверана 24 чэрвеня 2024.
- В числе боевиков оказались сыновья главы района Дагестана (руск.). РБК (23 чэрвеня 2024). Праверана 23 чэрвеня 2024.
- В Дагестане задержали главу района (руск.). (23 чэрвеня 2024). Праверана 23 чэрвеня 2024.
- Омаров Магомед Амирович - Республика Дагестан (руск.). Единая Россия. Праверана 23 чэрвеня 2024.
- Deadly attacks on Dagestan synagogues and churches (англ.) . (BBC News). Праверана 24 чэрвеня 2024.
- Из «Единой России» исключили отца боевиков, напавших на Дагестан (руск.). РБК (24 чэрвеня 2024). Праверана 24 чэрвеня 2024.
- Сыновья единоросса и боец ММА: что известно об устроивших теракт в Дагестане
- В Дагестане ликвидировали шесть боевиков
- В одном из боевиков из Дербента узнали бойца UFC и воспитанника Нурмагомедова
- Один из дагестанских террористов участвовал в выборах муниципального депутата
- Закаригаев Али Халимбекович14.08.1988 г.р.
- Объявленного убитым террористом сына главы муниципалитета в Дагестане не было среди нападавших. Его задержали и отправили в отдел полиции . The Insider (25 чэрвеня 2024). Праверана 27 чэрвеня 2024.
- Сыновья экс-главы района в Дагестане попросили прощения за брата . РИА Новости (26 чэрвеня 2024). Праверана 27 чэрвеня 2024.
- Нападение террористов в Дагестане. Главное
- В Дагестане боевики напали на синагогу, два храма и пост ДПС. Есть погибшие, перестрелка с силовиками продолжается. Главное . Новая газета Европа (7 мая 2260). Праверана 24 чэрвеня 2024.
- Дагестан, теракт, нападение: последние новости, что известно, погибшие, Магомед Омаров (руск.). Газета.Ru (24 чэрвеня 2024). Праверана 24 чэрвеня 2024.
- Эксперт нашел общее у напавших в Дагестане боевиков и захватчиков СИЗО Ростова (руск.). Lenta.RU. Праверана 26 чэрвеня 2024.
- Скончался ещё один полицейский, пострадавший от рук террористов в Дербенте (руск.). Mash.ru (25 чэрвеня 2024). Праверана 29 чэрвеня 2024.
- Названо официальное число жертв нападения в Дагестане
- В Дербенте погиб начальник полиции Дагестанских Огней
- Дербентское жертвоприношение
- Путин наградил орденом погибшего при теракте в Дагестане священника (руск.). (25 чэрвеня 2024). Праверана 25 чэрвеня 2024.
- Охранник церкви в Махачкале и священник в Дербенте убиты при нападениях неизвестных
- Число погибших в терактах в Дагестане возросло до 21 (руск.). rg.ru (25 чэрвеня 2024).
- В Дагестане введен режим КТО . Интерфакс. Праверана 24 чэрвеня 2024.
- Убитый в Дербенте протоиерей стал седьмым священником, погибшим в России от рук ваххабитов
- Нападение террористов в Дагестане. Главное
- В Дагестане погибли 15 полицейских при отражении атаки боевиков
- Указ Президента Российской Федерации от 25.06.2024 № 547 "О награждении государственными наградами Российской Федерации" (руск.). (25 чэрвеня 2024). Праверана 25 чэрвеня 2024.