«Фіярэнціна» (італ.: Fiorentina) — італьянскі футбольны клуб з горада Фларэнцыя. Заснаваны ў 1926 годзе пры аб’яднанні клуба «Фірэнцэ» і футбольнай секцыі моладзевай каманды «Лібертас», аднак быў перафарміраваны ў 2002 годзе пасля банкруцтва. «Фіярэнціна» большасць часу свайго існавання гуляе ў найвышэйшым дывізіёне італьянскага футбола, і толькі чатыры клубы правялі ў Серыі A больш сезонаў, чым «Фіярэнціна». «Фіярэнціна» двойчы перамагала ў італьянскім чэмпіянаце, у сезоне 1955/56, а затым у сезоне 1968/69. Таксама клуб з’яўляецца 6-разовым уладальнікам Кубка Італіі, уладальнікам Кубка кубкаў (1961).
Фіярэнціна | ||||
---|---|---|---|---|
![]() | ||||
Поўная назва | ACF Fiorentina SpA | |||
Заснаваны | 26 жніўня 1926 | |||
Горад | Фларэнцыя, Італія | |||
Стадыён | Умяшчальнасць: 43 147 | |||
Уладальнік | Рока Каміса[d] | |||
Галоўны трэнер |
| |||
Чэмпіянат | Серыя A | |||
(2022/23) | 8 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
З 1931 года клуб гуляў на стадыёне , які ў цяперашні час мае магутнасць у 47 282 чалавек. Стадыён выкарыстаў некалькі імёнаў на працягу многіх гадоў і зведаў некалькі рэканструкцый. «Фіярэнціна» шырока вядомая пад мянушкай «фіялкі», якая мае спасылку на іх адметны фіялетавы колер формы.
Гісторыя
Стварэнне
«Фіярэнціна» была заснавана ў 1926 годзе членам Нацыянальнай фашысцкай партыі маркізам , які ініцыяваў зліццё двух фларэнційскіх клубаў — «Фірэнцэ» (італ.: Club Sportivo Firenze) і «Лібертас» (італ.: Palestra Ginnastica Libertas). Мэтай гэтага зліцця было з’яўленне ў Фларэнцыі моцнага клуба, здольнага канкураваць з супернікамі ў паўночна-заходняй Італіі. Таксама мела месца культурнае адраджэнне «», продка сучаснага футболу, у які гулялі члены сям’і Медычы.
22 верасня 1929 года на таварыскі матч з «Ромай» футбалісты «Фіярэнціны» ўпершыню выйшлі на поле ў фіялетавых футболках з эмблемай у выглядзе фларэнційскай лілеі, да гэтага моманту каманда выступала ў чырвона-белай форме.
Пасля цяжкага старту і трох сезонаў у ніжэйшых лігах, «Фіярэнціна» выйшла ў Серыю A ў 1931 годзе. У тым жа годзе быў адкрыты новы стадыён у Фларэнцыі, названы «Джавані Берта», у гонар знакамітага фашыста, аднак цяпер ён вядомы як . У той час стадыён быў шэдэўрам інжынернага мастацтва, і цырымонія яго адкрыцця была грандыёзнай. Каб на роўных спаборнічаць з найлепшымі камандамі Італіі, «Фіярэнціна» ўмацавалася новымі ігракамі, у прыватнасці ўругвайцам Педра Петронэ па мянушцы «бамбардзір» (ісп.: El Artillero). Нягледзячы на добра праведзены сезон і занятае чацвертае месца, у наступным годзе «Фіярэнціна» вылецела ў Серыю B, аднак хутка вярнулася ў вышэйшы дывізіён. У 1941 годзе клуб атрымаў свой першы Кубак Італіі, але каманда не здолела дамагчыся значнага поспеху ў 1940-х гадах з-за Другой сусветнай вайны і іншых праблем.
Першы скудэта
У 1950-х гадах «Фіярэнціна» займала стале месца ў пяцёрцы найлепшых каманд лігі. Каманда складалася з выдатных ігракоў, , , , , і , але найлепшым з усіх быў атакавалы дуэт у асобе бразільца і аргенцінца . Гэтая каманда выйграла першае чэмпіёнства для «Фіярэнціны» ў , на 12 ачкоў адарваўшыся ад «Мілана», які фінішаваў другім. «Мілан» абышоў «Фіярэнціну» ў наступным годзе ў барацьбе за чэмпіёнства, але больш значным стала тое, што «Фіярэнціна» стала першай італьянскай камандай, якая згуляла ў фінале , дзе прайграла ў асноўны час з лікам 0:2 мадрыдскаму «Рэалу», дзе бліскаў Альфрэда Ды Стэфана. У наступных трох сезонах «Фіярэнціна» займала другое месца ў Кубку еўрапейскіх чэмпіёнаў. У клуб зноў перамог у розыгрышы Кубка Італіі і паспяхова выступаў на міжнароднай арэне, выйграўшы Кубак уладальнікаў кубкаў у матчы супраць «Рэйнджэрс».
Пасля некалькіх гадоў, на працягу якіх каманда станавілася віцэ-чэмпіёнам, «Фіярэнціна» апусцілася ўніз у 1960-х гадах, займаючы 4—6 месцы, аднак клуб атрымаў перамогі ў Кубку Італіі і ў 1966 годзе.
Склад
Станам на люты 2024 года.
|
|
Крыніцы
- Martin Simon. Football and Fascism: The National Game Under Mussolini. — Berg Publishers. —
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ФК Фіярэнціна
- Афіцыйны сайт