Чон Сон, таксама няправільна Джонг Сон (кар.: 정선, 1676—1759) — карэйскі мастак-пейзажыст.
Чон Сон | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 1676[…] |
Дата смерці | 1759[…] |
Грамадзянства |
|
Род дзейнасці | мастак |
![]() |
Біяграфія
Чон Сон быў вядомым карэйскім мастаком — адным з нямногіх з іх, хто адмовіўся ад канонаў традыцыйнага і для Карэі кітайскага стылю жывапісу. Паводле сведчанняў сучаснікаў, Чон Сон часта пакідаў сваю мастацкую майстэрню і маляваў усё, што вакол прыцягвала яго ўвагу. Такую манеру творчасці ў Чон Сона перанялі і атрымалі ў спадчыну цэлыя пакаленні карэйскіх жывапісцаў, якія працавалі пазней у эпоху дынастыі .
Чон Сон паходзіў з беднай сям’і чыноўнікаў (). Талент яго быў адкрыты і высока ацэнены суседзямі, якія належалі да арыстакратычнага роду і прадставілі Чон Сона да каралеўскага двара, дзе ён атрымаў афіцыйнае месца прыдворнага мастака. Большую частку свайго жыцця ён правёў у сталіцы Карэі, Сеуле. Пра мастака паведамляецца, што ён маляваў кожны дзень, аж да глыбокай старасці. Хоць яго працы афіцыйна адносяць да так званай , Чон Сон здолеў з часам стварыць свой уласны, асаблівы мастацкі стыль — асобнымі, рэзкімі мазкамі пэндзля ён накладваў паралельнымі лініямі выразныя контуры адлюстроўванага.
Адным з вучняў Чо Сона быў Сім Са Джон.
Галерэя
- Пасля дажджу на гары Інвансан
- Горы Кымгансан
- Адзінокая хатка ў адлегласці ля гары Інвансан
- Павільён у Янчхон-гу, Сеул
- Даліна ў Чонна-гу, Сеул
- Вадаспад Пагён
- Раён Кванджын-гу ў Сеуле
- Раён Чонна-гу ў Сеуле
Зноскі
- Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменняў — 2012. Праверана 15 кастрычніка 2015.
- Ch?ng S?n // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Ahn Hwi-Joon A New Understanding of Jeong Seon (1676~1759) and his True-View Landscape Painting(кар.) // The Korean Historical Review. — 2012/6. — Т. 214. — ISSN 1225-1615. з першакрыніцы 10 сакавіка 2018.
- TOWOOART. 심사정의세계 . www.towooart.com. з першакрыніцы 24 чэрвеня 2019. Праверана 3 верасня 2018.