Тэўтонскі ордэн, Ордэн тэўтонскіх рыцараў шпіталя св. Марыі ў Іерусаліме — нямецкі духоўна-рыцарскі ордэн, заснаваны ў 1190 у Акры, дзе паломнікі з Любека і Брэмена стварылі шпіталь, які неўзабаве перайшоў пад патранаж нямецкай царквы св. Марыі ў Іерусаліме. Быў вядомы таксама як Нямецкі або Прускі ордэн.
![image](https://www.wikiquery.be-by.nina.az/image/aHR0cHM6Ly93d3cud2lraXF1ZXJ5LmJlLWJ5Lm5pbmEuYXovaW1hZ2UvYUhSMGNITTZMeTkxY0d4dllXUXVkMmxyYVcxbFpHbGhMbTl5Wnk5M2FXdHBjR1ZrYVdFdlkyOXRiVzl1Y3k5MGFIVnRZaTh6THpNeEwwTnlkWGhmVDNKa2FYTmZWR1YxZEc5dWFXTnZjblZ0TG5OMlp5OHlNakJ3ZUMxRGNuVjRYMDl5WkdselgxUmxkWFJ2Ym1samIzSjFiUzV6ZG1jdWNHNW4ucG5n.png)
У 1198 крыжаносцы імператара Генрыха VI пераўтварылі шпітальнае брацтва ў рыцарскі ордэн, залічаўшы ў свае браты толькі немцаў. Да 1291 рэзідэнцыя ордэна знаходзілася ў Акры, а пасля падзення горада – у Венецыі. Тым часам разгарэлася варожасць паміж Т.о. і двума іншымі рыцарскімі ордэнамі: тампліерамі і шпітальерамі. У пач. XIII ст. Т.о. перанёс сваю дзейнасць ва Усходнюю Еўропу і першапачаткова аселі ў Трансільваніі – служачы тут бар'ерам на шляхі набегаў куманаў. Затым імператар Фрыдрых II рэарганізаваў Т.о., надаўшы вялікаму магістру Герману фон Зальцу княскі тытул, і накіраваў Т.о. на заваяванне і хрысціянізацыю ўсходніх памежных земляў Свяшчэннай Рымскай імперыі.
У 1226 Герман фон Зальц адгукнуўся на просьбу аб дапамозе кн. Конрада Мазавецкага і арганізаваў крыжовы паход супраць прусаў. Па дагавору з Конрадам Т.о. атрымаў у валоданне Хэлмінскую зямлю ў Мазовіі ў якасці плацдарму, а таксама ўсе землі, якія заваюе ў паганскай Прусіі. У 1234 Т.о. фармальна прызнаў свае ўладанні папскім ленам, але папраўдзе быў асобнай дзяржавай, паколькі слабая папская ўлада не магла аказаць на яго хоць колькі-небудзь істотнага ўплыву. У 1237 Т.о., значна ўзмацніўся, далучыўшы Ордэн мечаносцаў, які пацярпеў перад гэтым паразы ад русінаў (літоўцы), жамойтаў і земгалаў. У наступныя стагоддзі Т.о. усталяваў кантроль над усім балтыйскім узбярэжжам ад меж Памор'я да Фінскага заліва (Гл. таксама: вайна Ордэна ў Прусіі, вайна Ордэна з ВКЛ), будуючы рад гарадоў (напр., Мемель, 1253) і замкаў, і заступаючы Польшчы і ВКЛ выхад да Балтыйскага мора. Т.о. вылучалі землі нямецкім рыцарам у якасці ленаў, сялілі на заваяваных землях нямецкіх сялян і разам з Ганзейскім саюзам гарадоў заснавалі шэраг новых гандлёвых паселішчаў. У 1309 Т.о. перанёс сваю сталіцу ў Марыенбург (сучас. Мальбарк, Польшча).
У пач. XIV ст. Т.о. дасягнуў вяршыні сваёй магутнасці і росквіту. У 2-ой пал. XIV ст. адбылося ўзмацненне Польшчы, асабліва пасля яе аб'яднання з ВКЛ. У час Вялікай вайны з саюзнымі Польшчай і ВКЛ магутнасць Ордэна была зломлена, найперш у Грунвальдскай бітве (1410). Па Торуньскім міры 1466, які завяршыў Трынаццацігадовую вайну Польшчы з Т.о. (1454–66), апошні прызнаў сябе васалам Польшчы і перадаў ёй Заходнюю Прусію. У 1525 вялікі магістр Т.о. Альбрэхт Старэйшы Гагенцолерн прыняў лютэранства і правёў секулярызацыю Ордэна ва Усходняй Прусіі, якая стала з гэтага часу яго спадчынным герцагствам. Калі ў 1618 гэтая дынастычная лінія спынілася, герцагства перайшло ў валоданне брадэнбургскіх курфюрстаў, таксама з Гагенцолернаў.
У 1801 Францыя далучыла землі Тэўтонскага ордэна на захад ад Рэйна, а ў 1809 Напалеон сваім дэкрэтам скасаваў ордэн і аддаў яго зямлі на правым беразе Рэйна нямецкім саюзнікам.
Тэўтонскі ордэн быў адноўлены ў Аўстрыі ў 1834 – у якасці каталіцкага шляхецкага саюза. Пасля 1918 існуе толькі святарская галіна ордэна, ператвораная Піем XI у духоўны ордэн, з рэзідэнцыяй у Вене. Таксама Тэўтонскі ордэн працягвае існаваць у рамках пратэстантызму ў Утрэхце[].
Вялікія магістры
![image](https://www.wikiquery.be-by.nina.az/image/aHR0cHM6Ly93d3cud2lraXF1ZXJ5LmJlLWJ5Lm5pbmEuYXovaW1hZ2UvYUhSMGNITTZMeTkxY0d4dllXUXVkMmxyYVcxbFpHbGhMbTl5Wnk5M2FXdHBjR1ZrYVdFdlkyOXRiVzl1Y3k5MGFIVnRZaTlqTDJNNEwwTnZZWFJmYjJaZllYSnRjMTl2Wmw5VVpYVjBiMjVwWTE5UGNtUmxjaTV6ZG1jdk1qUXdjSGd0UTI5aGRGOXZabDloY20xelgyOW1YMVJsZFhSdmJtbGpYMDl5WkdWeUxuTjJaeTV3Ym1jPS5wbmc=.png)
- Генрых Вальпот фон Басенхайм 1198—1200
- Ота фон Керпен 1200—1208
- Генрых фон Туна 1208—1209
- Герман фон Зальца 1209—1239
- Конрад Цюрынгскі 1239—1240
- Герхард фон Мальберг 1240—1244
- Генрых фон Гогенлоэ 1244—1249
- Гюнтэр фон Вюлерслебен 1250—1252
- Попо фон Астэрна 1252—1256
- Хартман фон Гельдрунген 1273—1282
- Конрад фон Фейхтванген 1291—1296
Літаратура
- Краўцэвіч А. К. Тэўтонскі ордэн: ад Ерусаліма да Грунвальда 23 жніўня 2009. — Мн., 1993.
Гл. таксама
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар