Акцёр (фр.: acteur, лац.: actor — выканавец; ж. род актрыса, акцёрка) — выканавец роляў у драматычных спектаклях і кіно, радзей у оперных, балетных, эстрадных і цыркавых прадстаўленнях.
Акцёр | |
---|---|
Адпавядае дзейнасці | акцёрскае мастацтва[d] |
Святы-заступнік | Genesius of Rome[d] |
ISCO-08 occupation class | 2655 |
ISCO-88 occupation class | 2455 і 2655 |
![]() |
![image](https://www.wikiquery.be-by.nina.az/image/aHR0cHM6Ly93d3cud2lraXF1ZXJ5LmJlLWJ5Lm5pbmEuYXovaW1hZ2UvYUhSMGNITTZMeTkxY0d4dllXUXVkMmxyYVcxbFpHbGhMbTl5Wnk5M2FXdHBjR1ZrYVdFdlkyOXRiVzl1Y3k5MGFIVnRZaTltTDJZeEwwRjBhMmx1YzI5dVgxSnZkMkZ1TG1wd1p5OHlNakJ3ZUMxQmRHdHBibk52Ymw5U2IzZGhiaTVxY0djPS5qcGc=.jpg)
Акцёрскае мастацтва бесперапынна эвалюцыянавала. Да пачатку XX стагоддзя ў акцёрскай гульні пераважалі шаблоннасць характараў і тыпажоў. Рэвалюцыю ў акцёрскім майстэрстве здзейсніў заснавальнік МХАТа Станіслаўскі. Ён заклікаў акцёраў адчуваць, што адчувае герой, літаральна «залазіць у яго шкуру». Унутраны свет герояў пачаў мець большае значэнне, чым дэкарацыі тэатра і строй гарнітураў.
Аснову акцёрскай творчасці складае прынцып пераўвасаблення. Існуюць паняцці вонкавага і ўнутранага пераўвасаблення, якія, аднак, могуць быць падзеленыя толькі ўмоўна. Па сутнасці, гэта два бакі складанага творчага працэсу, змешчаныя паміж сабой у цеснай узаемасувязі. Падчас пераўвасабленняў дзеянне, думка і пачуццё знаходзяцца ў непарыўным адзінстве. Акцёр звяртаецца да дапамогі грыма, касцюма (у некаторых відах тэатра — да дапамогі маскі), выпрацоўвае інтанацыі, жэсты, хаду, міміку, якія перадаюць з той або іншай ступенню жыццёвай пэўнасці або тэатральнай умоўнасці знешнасць і манеру паводзін адлюстроўваемай ім асобы. Але сапраўднае пераўвасабленне складаецца не толькі ў тым, каб перадаць на сцэне вонкавае аблічча персанажа: акцёр раскрывае духоўны свет свайго героя, паказвае яго характар, выяўляе яго думкі і перажыванні.
Гл. таксама
Зноскі
- Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 1 : А-Л. — 1999. — 736 с. — , С.54
- Напісанне ў адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.54.
- Слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы ; уклад. Н. П. Еўсіевіч [і інш.] ; навук. рэд. А. А. Лукашанец, В. П. Русак. – Мінск : Беларус. навука, 2012. – 916 с.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Акцёры
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Акцёркі
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар